en

Неўдах Лявон

Неўдах Лявон

Член Саюза беларускіх пісьменнікаў. Нарадзіўся 07. 08. 1947 г. ў в. Радчыцк Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. Скончыў Мінскі палітэхнікум (1962), Полацкі нафтавы тэхнікум (1966), БДУ (1981). Працаваў аператарам на Наваполацкім нафтаперапрацоўчым заводзе. З 1974 г. ў Наваполацкай гарадской газеце “Химик”, з 1995 г. да закрыцця быў яе галоўным рэдактарам. Член Беларускага ПЭН-цэнтра, Саюза журналістаў Беларусі. Друкаваўся ў часопісах “Маладосць”, “Полымя”, газеце “Літаратура і мастацтва “.

Адзін з аўтараў калектыўных зборнікаў “Першыя сцежкі”, “Дзвіна”, аўтар кніг: прозы – “Формула дабрыні”(1989), “Бумеранг” (2003), паэзіі “Чорнае святло (1998). Перакладаўся на славацкую мову.

Неўдах Лявон :: Publications

pdf

Каханак восені

Кніга пачуццяў
Неўдах Лявон

Трагізм вершатворцаў заключаецца ў ігнараванні імі той простай ісціны, што для таго, каб слыць паэтам, тым больш песняром, мала аднаго валодання майстэрствам вершаскладання. Нават віртуозным. Самая высокая паэзія – матчыны пацеры. У роздуме пра такі стан, пра мастацкае выяўленне душы сродкамі пачуццяў...… More

pdf

Бумеранг

аповесці
Неўдах Лявон

На пераломе 80-90-х гадоў мінулага стагоддзя распалася і знікла са свету вялікая таталітарная краіна, што пацягнула за сабою яшчэ большую трагедыю - разбурэнне людскіх душ, выхаваных сродкамі нагнятання страху і пакарання ва ўмовах таго дзяржаўнага ладу. Ахвярамі тагачаснага трагічнага працэсу і зьяўляюцца...… More

pdf

Чорнае святло

Вершы
Неўдах Лявон

Сэнс гэтай кнігі пакутны роздум аб месцы ў жыцці ў перыяд вялікіх дзяржаўных і палітычных крушэнняў 90-х гадоў. Свае думкі, свае перажыванні выказаў аўтар, мусіць, самай дахолівай і эмацыя-нальнай мовай - мовай паэзіі. Выказаў па-свойму, таленавіта і ярка. Зрэшты, чытач сам пераканаецца ў гэтым....… More

pdf

Дзеяслоў 10

Літаратурна-мастацкі часопіс

* Адамовіч Славамір, Сны эмігранта * Акудовіч Валянцін, Вялікая здрада * Акуліч Алесь, Захаваць сваё нацыянальнае "Я" * Арсеньнева Натальля, "Не наракаю на долю..." * Барадулін Рыгор, На ўскрайку Вечнасьці * Быкаў Васіль, Прыпавесьці * Васючэнка Пятро, Пятрогліфы і філалагемы ...… More

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org