- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Хто ў садзе самы прыгожы? Дзьмухавец жыў пад плотам. Тут таксама сядзеў заўсёды і Цень-Цень — невясёлы глухі дзед. Ён нават і ўлетку апранаў цёплую адзежу, любіў сырыя закуткі. Сядзіць звычайна сабе цэлы дзень пад дрэвам, абхінуўшыся шалікам, хлюпае носам. Гультаяваты Цень-Цень. Ужо як ні просіць Дзьмухавец крыху пасунуцца ўбок (за ім жа і сонца не ўбачыш!), той упарта маўчыць, не спяшаецца перасесці. «Яшчэ не тая пара...» — скажа, зірнуўшы на гадзіннік. Ен заўсёды трымаў яго ў руцэ, перад сабой, глядзеў, як варушыліся стрэлкі. Дарэчы, гэта быў яго самы любімы занятак.