- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Марыя Антонаўна Вайцяшонак — нарадзілася на Алтаі ў г. Змеінагорску ў сям’і польскага асадніка, высланага напрыканцы 30-х гадоў з асады Соўчына на Пастаўшчыне. Дакладная дата нараджэння пісьменніцы невядомая.
Выхоўвалася ў дзіцячых дамах на Алтаі, у Маскве, Ракаве на Валожыншчыне, у цёткі Марылі ў вёсцы Грыдзькі. Скончыла філфак БДУ, настаўнічала ў вясковых школах. Пазней — журналістка ў мінскіх выданнях.
Сябра Саюза журналістаў і Саюза пісьменнікаў. Выдала зборнікі прозы «Сярод блізкіх людзей», «Жанчына каля люстэрка», «Сад нявіннасці», «Кола», кнігу для дзяцей «Каму расказваюць казкі на два вушкі», кнігу вершаў «Серпень».
Вершы — новая форма ў творчасці Марыі Вайцяшонак. Тэксты напісаліся ў вясковым доме ў Іслачы амаль за адзін месяц, як таго наогул патрабуе руплівы серпень. Адсюль адпаведны настрой.
Кнігу лёсу напісала Марыя — перакінула масток болю з сённяшняга ў мінулае, злучыла іх у адно, паяднала непаяднальнае... Напісала «на ўсю шчырасць» (выслоўе Янкі Брыля) свае глыбокай і таленавітай душы. Падзялілася перажытым, як апошнім акрайцам хлеба, не ад нішчымніцы, — ад безагляднай шчырасці. Якая... Болей »
Хто ў садзе самы прыгожы? Дзьмухавец жыў пад плотам. Тут таксама сядзеў заўсёды і Цень-Цень — невясёлы глухі дзед. Ён нават і ўлетку апранаў цёплую адзежу, любіў сырыя закуткі. Сядзіць звычайна сабе цэлы дзень пад дрэвам, абхінуўшыся шалікам, хлюпае носам. Гультаяваты Цень-Цень. Ужо як ні просіць Дзьмухавец... Болей »
Вядомую аўтарку найнерш хвалюе біблейскае панярэджанне: Бог пасе коней апакаліпсіса па дзікай траве. «Сад нявіннасці» — кніга прозы аб складанейшым свеце так званага простага вяскоўца, у якім патрывожаны дух земляроба, парушана генетычная сувязь з маткай-зямлёй; гэта нераўнадушнае слова аб звярах і дрэвах... Болей »
У кнігу ўвайшлі апавяданні і нарысы, якія ў апошні час друкаваліся ў газеце «Літарагура і мастацтва», часопісах «Беларусь», «Крестьянка» і іншых выданнях. Усе яны — аб сённяшняй вёсцы, дзе, як глыбока перакананы аўтар, захаваны вытокі духоўнасці, чалавечай мудрасці, дабрыні.... Болей »
У кнізе сабраныя найлепшыя жаночыя апавяданьні 1991—2007 гадоў у выбарцы "Нашай Нівы". Адным са шляхоў абмеркаваньня кнігі «Жанчыны выходзяць з-пад кантролю» меўся адказ на пытаньне, ці сьцьвярджае яна факт існаваньня феномену беларускае жаночае прозы, пытаньне, якое адразу ж пераўтварылася ў рытарычнае.... Болей »
Вядомая беларуская пісьменніца і нобелеўскі лаўрэат Святлана Алексіевіч нядаўна дала інтэрв’ю DW. Яна расказала, чым жыве ў эміграцыі, чаму не вярнулася б цяпер у Мінск, нават калі б ёй гарантавалі бяспеку, пра сваю новую кнігу і пра тое, чым у выніку скончыцца «беларуская рэвалюцыя». DW: За некалькі... Болей »
Я толькі летась стала грамадзянкай. Да гэтага я была Ганна Комар, якая жыве ў Беларусі, любіць мову, адчувае нейкімі паэтычнымі фібрамі зямлю і людзей, але я была грамадзянкай толькі на паперы. Калі ў мяне пыталі, ці ў апазіцыі я, казала, што я менавіта культурная апазіцыя, бо цуралася палітыкі наогул.... Болей »
Аднымі толькі аб’ектыўнымі прычынамі тлумачыць выцясненне мастацкай літаратуры з абсягу нашых зацікаўленняў не выпадае. Хоць чытанне і з’яўляецца заняткам для розуму, усётакі ў большай ступені яно, напэўна, — занятак для душы. Важнаю прыкметаю якога спрадвеку была даходлівасць, уцямнасць. Тая ўцямнасць... Болей »
Пры канцы ХVIII стагоддзя тры краіны — Расея, Аўстрыя і Прусія — таемна змовіліся і падзялілі паміж сабой Рэч Паспалітую, куды ўваходзілі Польшча і Вялікае Княства Літоўскае. Дзяржава нашых продкаў — ліцьвінаў-беларусаў — страціла незалежнасць і трапіла ў адсталую Расею, якую называлі жандарам Еўропы... Болей »