be
pdf

Каштаны ў кішэнях

Русецкая Наталля
вершы

Другую кнігу вершаў Наталлі Русецкай склалі творы, напісаныя ў прасторы паміж Менскам і Люблінам. Бібліятэчка часопіса “Дзеяслоў” папоўнілася новым выданнем — у “Кнігазборы” выйшаў другі паэтычны зборнік Наталлі Русецкай, якую чытацкая публіка ведае як знаную перакладчыцу і даследніцу шматмоўнай даўняй беларускай літаратуры. Гэтым разам пані Наталля выступае як аўтарка вершаў. Зрэшты, ідэі шматмоўнасці, разнастайнасці свету і ўвогуле глабальнасці і непрадказальнасці ўсяго існага ярка адбіваюцца ў вершах пані Наталлі поруч з настальгіяй, тугою па Беларусі, па канкрэтных нашых гарадах, мясцінах і вуліцах. Напрыклад, верш “Цягнік Берасце—Менск”, у якім лірычная гераіня з нецярплівасцю чакае сустрэчы з роднай зямлёй.

Беларускія аўтары: Русецкая Наталля
Выдаўцы і выдавецтвы: Саюз пісьменнікаў Беларусі, Кнігазбор
Выдавецкая сэрыя: Бібліятэчка часопіса Дзеяслоў
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2015
  • Выдавец: Саюз пісьменнікаў Беларусі, Кнігазбор
  • Памеры: 144 с.
  • ISBN: 978-985-7119-43-1
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright: © 2015 by Наталля Русецкая, Дзеяслоў, Кнігазбор - афармленне
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Прыватны каталёг
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org