en

Русецкая Наталля

Русецкая Наталля

Наталля Русецкая паэтка, перакладчыца, даследчыца беларускай літаратуры.

Нарадзілася 1 лютага 1974 г. ў г. Урэнь (Расія). З 1976 г. жыла ў Мінску, дзе вучылася спачатку ў СШ № 132, потым у ліцэі пры Белдзяржуніверсітэце, а пасля на філалагічным факультэце таго ж універсітэта. Цяпер жыве ў Любліне, працуе выкладчыцай у Інстытуце Славянскай Філалогіі Ўніверсітэта Марыі Складоўскай-Кюры. Выдала вершаваны зборнік "Два бяссоні" (Мінск 2004).

Пераклала на беларускую мову шэраг твораў Ф. У. Радзівіл, С. І. Віткацыя, В. Гамбровіча, В. Шымборскай, К. І. Галчыньскага і інш. Вершы і пераклады друкаваліся ў Беларусі і Польшчы. У 2007 г. апублікавала манаграфію, прысвечаную паэтычнай творчасці Францішкі Уршулі Радзівіл "Сямейная Муза".

Русецкая Наталля :: Publications

pdf

Каштаны ў кішэнях

вершы
Русецкая Наталля

Другую кнігу вершаў Наталлі Русецкай склалі творы, напісаныя ў прасторы паміж Менскам і Люблінам. Бібліятэчка часопіса “Дзеяслоў” папоўнілася новым выданнем — у “Кнігазборы” выйшаў другі паэтычны зборнік Наталлі Русецкай, якую чытацкая публіка ведае як знаную перакладчыцу і даследніцу шматмоўнай даўняй...… More

pdf

Нясвіжскі альбом

зборнік любоўнай лірыкі
Радзівіл Францішка Уршуля, Русецкая Наталля - падрыхтоўка польскіх тэкстаў і прадмова, Кавалёў Сяргей - Укладанне і пасляслоўе

Рыцарскія турніры, прыдворныя інтрыгі, літаратурныя салоны, трубадуры і барды, песні пра каханне і прыгажосць дам - свет, блізкі і знаёмы Заходняй Еўропе з часоў Сярэднявечча. У эпоху Барока мода на літаратурныя салоны дайшла і да краін Сярэдняй і Усходняй Еўропы. Культурнае жыццё пры дварах магнатэрыі...… More

pdf

Сямейная муза

паэзія Францішкі Уршулі Радзівіл
Русецкая Наталля

Францішкa Уршуля Радзівіл (1705–1753), вядомая як першая жанчына-драматург у Рэчы Паспалітай, была таксама таленавітай паэткай. Аўтарка кнігі прасочвае эвалюцыю паэтычнай творчасці Ф. У. Радзівіл ад вершаваных лістоў да сатырычных і рэлігійна-метафізічных твораў, асаблівую ўвагу звяртае на любоўную лірыку...… More

pdf epub

Два бяссонні

Вершы і пераклады
Русецкая Наталля

Наталля Русецкая нарадзілася ў 1974 г. ў Ніжагародскай вобласці ў Расіі. Скончыла філалагічны факультэт БДУ. Вучылася ў аспірантуры пры Люблінскім універсітэце імя М. Складоўскай-Кюры. Перакладае з польскай мовы паэзію і драматургію, даследуе паэтычную спадчыну Ф. У. Радзівіл. Яе вершы і пераклады друкаваліся...… More

pdf

Супольнасць традыцыі — садружнасць у будучыні

беларуска-польскія моўныя, літаратурныя, гістарычныя і культурныя сувязі : зборнік навуковых артыкулаў

Зборнік навуковых артыкулаў «Супольнасць традыцыі — садружнасць у будучыні» вызначаецца актуальнасцю тэматыкі і прысвечаны шырокаму колу праблем беларуска-польскіх моўных, літаратурных, гістарычных і культурных сувязей. Зборнік разлічаны на беларускіх і польскіх даследчыкаў — спецыялістаў у галіне філалогіі...… More

pdf

Працы кафедры гісторыі беларускае літаратуры Белдзяржуніверсітэта

Навуковы зборнік
Хаўстовіч Мікола, рэд.

У сёмы выпуск навуковага зборніка “Працы кафедры гісторыі беларускае літаратуры Белдзяржуніверсітэта”, прысвечаны светлай памяці дацэнта кафедры дацэнта Л.К. Тарасюк, ўвайшлі артыкулы супрацоўнікаў і аспірантаў кафедры, а таксама матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Францішка Уршуля Радзівіл...… More

pdf

Працы кафедры гісторыі беларускае літаратуры Белдзяржуніверсітэта

Навуковы зборнік
Хаўстовіч Мікола, рэд.

У шосты выпуск навуковага зборніка “Працы кафедры гісторыі беларускае літаратуры Белдзяржуніверсітэта” ўвайшлі артыкулы супрацоўнікаў, аспірантаў і магістрантаў кафедры, асобныя матэрыялы Чацвёртых студэнцкіх навуковых чытанняў, прысвечаных С. Х. Александровічу (снежань 2004), а таксама літаратурныя...… More

pdf

Працы кафедры гісторыі беларускае літаратуры Белдзяржуніверсітэта

Навуковы зборнік
Хаўстовіч Мікола, рэд.

У пяты выпуск навуковага зборніка “Працы кафедры гісторыі беларускае літаратуры Белдзяржуніверсітэта” ўвайшлі артыкулы супрацоўнікаў, аспірантаў і магістрантаў кафедры, асобныя матэрыялы Трэціх студэнцкіх навуковых чытанняў, прысвечаных С. Х. Александровічу (снежань 2003), а таксама літаратурныя творы...… More

pdf

Працы кафедры гісторыі беларускае літаратуры Белдзяржуніверсітэта

Навуковы зборнік
Хаўстовіч Мікола, рэд.

Чацвёрты выпуск навуковага зборніка “Працы кафедры гісторыі беларускае літаратуры Белдзяржуніверсітэта” падрыхтаваны да 10-ай гадавіны з дня стварэння кафедры гісторыі беларускае літаратуры. У яго ўвайшлі артыкулы сяброў кафедры, асобныя матэрыялы Другіх студэнцкіх навуковых чытанняў, прысвечаных С.Х....… More

pdf

Працы кафедры гісторыі беларускае літаратуры Белдзяржуніверсітэта

Навуковы зборнік
Хаўстовіч Мікола, рэд.

У трэці выпуск навуковага зборніка “Працы кафедры гісторыі беларускае літаратуры” ўвайшлі матэрыялы Трэціх міжнародных навуковых чытанняў кафедры гісторыі беларускае літаратуры “Беларуска-польскае літаратурнае ўзаемадзеянне ў ХІV–ХІХ стст.”, што адбыліся 6–7 ліпеня 2002 г. у Доме творчасці “Іслач”, асобныя...… More

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org