- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Славамір Адамовіч нарадзіўся 8 сакавіка 1962 году ў сям'і Беларусаў. Вучыўся ў беларускай школе мястэчка Будслаў у паўночна-заходнім рэгіёне Беларусі, адным з самых прабеларускіх. Скончыў 8 класаў, потым - Сьвірскае прафесійна-тэхнічнае вучылішча, пасьля якога працаваў у Казахстане. Далей - служба ў... Болей »
Аповеды, сабраныя ў кнізе чытаюцца лёгка, але пакідаюць у душы сум, сум па тым, што адыходзіць, што прамінае, што, спяшаючыся паспець за поступам цывілізацыі, губляем. Пры чым губляем назаўсёды і беспаваротна. Беларуская падляшская вёска з жыхарамі, якія лічаць сябе праваслаўнымі, а ў сэрцах хаваюць... Болей »
Цацачная крама – першае, што прыходзіць на думку, чытаючы загаловак кнігі, што кніга гэтая або для дзяцей, або пра дзяцей. Насамрэч кніга зуім не для і не пра маленькіх. Кніга для дарослых, бо тэмы, закранутыя ў ёй, - філасофскія, складаныя і не зусім зразумелыя для дзіцячага розуму. Хаця чытаць яе можна... Болей »
Цвінтар — пляц перад Храмам. Цераз гэты пляц да алтарных прыступкаў — некалькі дзесяткаў крокаў... Вершы Валянціны Аксак звернутыя да тых чытачоў, у чыім жыцці Каляды й Вялікдзень — не этнаграфія ў гарадской кватэры, а дзве брамы, цераз якія ўваход на цвінтар і выхад з Храма. Адсюль — лучнасць зямнога... Болей »
Кніга знаёміць чытача з альтэрнатыўнай культурай Беларусі 1990-х гадоў (ТВЛ, Бум-Бам-Літ, мастацкі андэграўнд, экспэрымэнтальны балет) у кантэксьце агульнаэўрапейскіх культурных працэсаў ХХ стагодзьдзя. Літаратуру аўтар разглядае як працяг жывапісу і харэаграфіі, а ў малюнку і танцы шукае праявы вэрбальнага... Болей »
Гэтая кніга — своеасаблівае выбранае Валерыя Казакова. Аўтар быў непасрэдным удзельнікам шэрагу пераломных падзеяў, сведкам — сярод іншага — і апісаных у сваіх творах перыпетыяў сучаснай гісторыі. Высокія ўладныя гульні, сутыкненні кланаў, службовыя інтрыгі адлюстроўваюцца ў прозе Валерыя Казакова ярка... Болей »
Міхал Анемпадыстаў сваёй творчасцю будаваў Каралеўства Беларусь — поўнае стылю, густу, шляхетнасці і любові да свайго. Рознабаковы і гарманічны, канцэптуальны і разнастайны — візуальнае, тэкставае і музычнае нарошчвалася на стрыжань ідэі і разрасталася прыгожым, укарэненым у сваю зямлю і традыцыі дрэвам.... Болей »
Першая кніга творчасьці Марыі Мартысевіч — узважаны намер аўтаркі апавесьці з дапамогай разнастайных літаратурных жанраў пра рэчы, якія яе сапраўды кранаюць. Сюжэтныя вершы і лірычная проза прадстаўляюць чытачу яе саму, яе погляды на жыцьцё, яе сьвет, яе (Беларусь) тэрыторыю, яе (1982 — ХХІ) “эпошку”.... Болей »
30zł
У новую кнігу прозы Барыса Пятровіча ўвайшлі дзве аповесці і эсэ. Гэта захапляльнае падарожжа па пазнавальных краявідах Менска ды іншых гарадоў і мястэчак Беларусі, а таксама знаёмства з неардынарнымі асобамі, якія сталі героямі твораў. У першай аповесці “наіўны дэтэктыў” расследуе таямнічую смерць бабулі-суседкі... Болей »
Раман “Цудоўныя гады сабаку пад хвост” Міхала Вівэга, выдадзены ў 1992 годзе, адразу прынёс свайму аўтару славу як на радзіме, так і за мяжой і зрабіўся адной з самых прадаваных і перакладаных чэшскіх кніг у гісторыі. Настальгічна-іранічны аўтарскі погляд надае сумным, а часам і трагічным падзеям, апісаным... Болей »