en

Кустава Валерыя

Кустава Валерыя

Валерыя Кустава (вядомая таксама як Валяры́на) — паэт, эсэіст, драматург, перакладнік, выканаўца песень.

Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў (2004) і Беларускага ПЭН-цэнтру (2009).

Удзельнік міжнародных літаратурных фэстаў у Беларусі, Украіне, Польшчы, Летуве, Туркмэніі, Нямеччыне і Швэцыі. Аўтар шэрагу песень, супрацоўнічае зь беларускімі кампазытарамі, ансамблямі і выканаўцамі. У тым ліку з ансамблем “Песьняры”. Асобныя творы перакладзеныя на нямецкую, францускую, швэдзкую, ангельскую, летувіскую, грузінскую, украінскую, польскую і расейскую мовы. Сама перакладае зь беларускай, расейскай, украінскай, польскай і інш.; аўтар шматлікіх публікацыяў у пэрыёдыцы: «Дзеяслоў», «Новы час», «Полымя», «Культура», «Arche» і інш., таксама папулярных замежных выданьняў.

Вершы Валярына вельмі розныя: ад філязофска-сур’ёзных да правакацыйна-хуліганскіх.

Біяграфія

Навучалася ў ДМШ №9, скончыла ДМШ №19 па клясе скрыпкі і фартэпіяна. Навучалася ў Ліцэі з тэатральным ухілам №136, скончыла беларускамоўную клясу СШ №211 (2002). Наведвала Беларускі Калегіюм — аддзяленьне «філязофія/літаратура» (2003), скончыла Польскі Інстытут у Менску (2003), Беларускі дзяржаўны унівэрсытэт культуры і мастацтваў (2007, дыплём з адзнакай, спэцыяльнасьць «Літаратурная работа», спэцыялізацыя — кінадраматургія), магістратуру Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (2008, спэцыяльнасьць «Мастацтвазнаўства», спэцыялізацыя — кінатэлемастацтва) — мае ступень магістра мастацтвазнаўства. Працавала рэдактарам выдавецтва «Мастацкая літаратура» (2008—2009). Піша кандыдацкую дысэртацыю па творчасьці Ул. Караткевіча ў асьпірантуры БДАМ.

Творчасьць

Cама таго ня ведаючы, паставіла тры рэкорды ў гісторыі беларускай літаратуры:

· Першая нізка вершаў з прадмовай Алеся Разанава выйшла ў 6 гадоў у часопісе «Бярозка» (№9—10, 1992);
· Першы зборнік паэзіі «Кроў Сусьвету», з прадмовай В.Жуковіча быў надрукаваны, калі аўтарцы яшчэ ня споўнілася 12 гадоў;
· Сэкцыю паэзіі Саюза беларускіх пісьменьнікаў прайшла ў 16 гадоў (2002).

Бібліяграфія

· Кроў Сусьвету: вершы; Прадм. В.Жуковіча. — Мн.: Маст. літ., 1996. — с. 175.
· Каб неба сагрэць…: вершы; Прадм. Р.Барадуліна. — Мн.: Маст.літ., 2004. — 87 с.
· Тамсама: вершы. — Мн.: Маст. літ., 2006. — с. 150.

Супольныя праекты · Удзел у анталёгіі «Верш на Свабоду», Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе (2002);
· Удзел у аўдыёхрэстаматыі сучаснай беларускай літаратуры «Начная чытанка» (2007);
· Удзел у аўдыёхрэстаматыі беларускай бардаўскай песьні «Барды Свабоды» (2010).

Узнагароды

· Стыпэндыят спэцыяльнага фонду Прэзыдэнта РБ па падтрымцы таленавітай моладзі (1997) за кнігу «Кроў Сусьвету»;
· Дыплямант ІІ форума творчай моладзі «ХХІ стагодзьдзе — музыка надзеі» (1997);
· Ляўрэат Міжнароднага конкурсу вершаваных твораў, які праводзіўся пад эгідай ЮНЭСКА ў Парыжы (2000);
· Стыпэндыят Дзяржаўнай стыпэндыі дзеячам культуры і мастацтва, творчай моладзі РБ (2001);
· Ляўрэат cтыпендыі для маладых драматургаў імя Кандрата Крапівы (2003—2004);
· Стыпэндыят Балтыйскага цэнтру пісьменьнікаў і перакладнікаў у Швэцыі (2009);
· Ляўрэат прэміі часопіса «Дзеяслоў» «Залаты апостраф» у намінацыі «Паэзія» (2010);
· Стыпэндыят Літаратурнага Калёквіюма ў Бэрліне (2010)

Вонкавыя спасылкі

· Асабісты блог В.Куставай на Livejournal
· Суполка ў Кантакце, прысьвечаная творчасьці В. Куставай
· Стронка аўтара на сайце “Родныя вобразы”
· В. Жуковіч. Урыўку з прадмовы да кнігі «Кроў Сусьвету», асобныя вершы, 1996
· М. Южык «Мы будзем» (да творчага партрэта Валярыны Куставай), 2010
· Нізка вершаў “Веру ў каханьне!” у “Дзеяслове” №35 за 2008
· Эсэ «У абліччы адчаю» (Штрыхі да партрэту паэта Анатоля Сыса) у «Дзеяслове» №36 за 2008
· Нізка вершаў «Калыханка для Бога» у «Дзеяслове» №40, 2009
· Эсэ «Сны мае — Готланд» у «Новым часе» ад 31-01-2010
· Гутарка А. Паплаўскай з В. Куставай “Каб бачыць дзівосы – трэба самому быць дзівам” у “Дзеяслове” №44 за 2010 год.
· Эсэ да 110-годдзя Ул. Жылкі «VIVERE MEMENTO! (памятай пра жыццё!)» у «Новым часе» ад 02-05-2010
· Гутарка В.Куставай з Арнольдам Макміліным: “Беларусы зашмат цікавяцца Нобелеўскай прэміяй” у “Новым часе” ад 25-06-2010

Кустава Валерыя :: Publications

pdf

Тамсама

вершы
Кустава Валерыя

Стыхія паэзіі Валерыі Куставай забірае ў сябе імгненна, бліскавічна, віхурна. Наталяюць прагу маланкі, ажыўляе залева, a ўнутры разгараецца дзівосная бязмежная асалода жыцця, знітаваная з жаданым болем, немагчымая без яго. Знікае час — i найвышэйшую каштоўнасць набывае кожнае імгненне, якое імкнецца...… More

pdf

Каб неба сагрэць...

Вершы
Кустава Валерыя

Юная паэтка Валерыя Кустава валодае своеасаблівым светабачаннем, светаразуменнем, светаўcпрыманнем. Яе творам уласцівыя філасофская заглыбленасць і ўтрапёная ўзвышанасць, таямнічы эратызм і спавядальная малітоўнасць, апантанасць велічным беларускім Словам і васільковай беларускай вьшынёй, захапленне...… More

pdf epub

Кроў Сусвету

Вершы
Кустава Валерыя

У кнізе прадстаўлены вершы мінчанкі Валерыі Куставай, якой усяго толькі 12 год. Рэдкая з'ява — дзеці пішуць па-даросламу! Спадзяёмся, што кожны, хто разгорне гатае выданне, яшчэ раз пераканаецца, што краіна Беларусь багатая перш за ўсё паэтычным духам i вершаваным хараством. Паэзія Валерыі — яскравы...… More

pdf

Дзеяслоў 94

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі...… More

pdf

Дзеяслоў 82

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі...… More

pdf

Дзеяслоў 79

Літаратурна-мастацкі часопіс

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі...… More

pdf

Дзеяслоў 78

Літаратурна-мастацкі часопіс

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі...… More

pdf

Верасень 11

літаратурна-мастацкі часопіс

Паэзія ў часопісе прадстаўлена вершамі Стасі Кацюргіной, Аляксея Карпенкі, Касі Ляўдацкай, Арцёма Сітнікава, Кацярыны Сянкевіч, Алеся Емяльянава-Шыловіча, Ірыны Грумандзь, Цімоха Авіліна, Валерыі Куставай, Ігара Канановіча. Паэтычны майстар-клас маладым творцам дае Уладзімір Някляеў. Раздзел “Проза”...… More

pdf

Дзеяслоў 51

Літаратурна-мастацкі часопіс

Замежная літаратура ў новым нумары прадстаўленая вялікай падборкай твораў знакамітага польскага пісьменніка Чэслава Мілаша, 100-годдзе якога святкуецца сёлета ва ўсім свеце. Упершыню па-беларуску надрукавана Нобелеўская лекцыя Чэслава Мілаша. Таксама ў 51-ым нумары пачатак вялікага раману Віктара Карамазава...… More

ARCHE 04(91)2010

Беларусы ў Варшаве

* Elementarz. Dla dobrych dzietok katolikou * Бартноўска Катажына, Польская Беларусь * Баршчэўскі Аляксандар, «Нам памагала тое, што ў Беларусі стан з моваю дрэнны» * Баршчэўскі Аляксандар, Абрады, зьвязаныя з нараджэньнем і хрышчэньнем * Бэндык Эдвін, Сьмерць Homo economicus ...… More

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org