be

Лагвіновіч Іван

Лагвіновіч Іван

Лагвіновіч Іван Піліпавіч нарадзіўся 16 студзеня 1940 года на хутары Запрапасць, за пяць кіламетараў ад сяла Малькавічы Ганцавіцкага раёна.

Семнаццацігадовым юнаком паехаў у Данбас. Скончыў у горадзе Снежнае Данецкай вобласці горнапрамысловае вучылішча і стаў шахцёрам. Пасля службы у войску жыў і працаваў у суседнім горадзе Тарэзе. У трыццаць сем гадоў з прычыны прафесійнага захворвання з шахты перавёўся на абагачальную фабрыку слесарам.

У 1990-м годзе выйшаў на пенсію, а праз год вярнуўся на Радзіму. Шэсць месяцаў жыў у Паставах. У маі 1992-га года пераехаў у Баранавічы.

Паэт. Сябар Саюза беларусккіх пісьменнікаў з 1992г.

Першая публікацыя вершаў адбылася ў 1960 годзе ў газеце “Чырвоная змена”.

Калі жыў на Украіне, пісаў вершы як на беларускай так і на рускай мовах. Сааўтар выдадзеных там калектыўных зборнікаў: “Дорогие мои однополчане”, ”Зарницы”, “Очень вовремя мы родились”.

Пасля вяртання на Беларусь піша толькі па-беларуску. Вершы Івана Лагвіновіча неаднаразова друкаваліся ў газеце “Літаратура і мастацтва”, часопісе “Вожык”, брэсцкіх абласных газетах “Заря” і “Народная трыбуна”, у газеце “Наша слова”, у газетах г. Баранавічы “Наш край” і “Інтэкс-прэс”.

У 1998 годзе верш “Востраў” быў надрукаваны ў зборніку выбранай беларускай паэзіі “Агледзіны”.

Чатырнаццаць вершаў Івана Лагвіновіча выйшлі ў альманаху паэзіі Берасцейшчыны “Дзядзінец” у 1999 годзе.

У 2000 і 2006 гадах вялікія падборкі вершаў Івана Лагвіновіча былі надрукаваны ў літаратурным альманаху горада Баранавічы “Святліца”.

У 2002 годзе верш “Прамірае паэт” надрукаваны ў калектыўным зборніку “Верш на Свабоду”.

У 2003 годзе пяць вершаў Івана Лагвіновіча трапілі ў анталогію выбранай беларускай паэзіі ХХ стагоддзя “Краса і сіла”.

Аўтар кніг паэзіі: “Разлукі выраёвыя” (2000г.), “Піліпаўка” (2001г.), “Ляда юдолі” (2003г.), “Далёкае і блізкае” (2004г.), “Палыновыя кветкі” (2007г.).

www.tvory.byhost.org

Лагвіновіч Іван. Выданьні

Элегія палескага матыля
pdf

Элегія палескага матыля

Вершы
Лагвіновіч Іван

Паэт Іван Лагвіновіч памёр 29 сакавіка 2011 года. Гэта кніга змясціла апошні, яшчэ ім самім складзены зборнік «Свечкі трыпутніка» і яшчэ два дзясяткі лепшых вершаў, напісаных на працягу ўсяго творчага шляху. Адмысловы лірычны склад мастацкага мыслення і вычування паэта навідавоку. Шкада, што шырокае... Болей »

Палыновыя кветкі
pdf

Палыновыя кветкі

вершатворы
Лагвіновіч Іван

“Палыновыя кветкі” – чацьвёртая кніжка паэзіі Івана Лагвіновіча. Раней выдаваліся “Разлукі выраёвыя”, “Піліпаўка” і “Ляда юдолі”. Іван Лагвіновіч нарадзіўся 16 студзеня 1940 года на хутары Запрапасьць, за пяць кіламетраў ад сяла Малькавічы Ганцавіцкага раёна. Семнаццацігадовым юнаком паехаў у суседнюю... Болей »

Ляда юдолі
pdf

Ляда юдолі

Вершы
Лагвіновіч Іван

Ёсць паэты і пісьменнікі, літаратурныя тэксты якіх чытаеш толькі пры адпаведным настроі душы, як бы “дыхаючы” ва ўнісон іх творчасці... Праўда, падобнае азарэнне здараецца не так часта, каб пра тое гаварыць абагулена, бо і сама літаратура, як адзін з відаў мастацтва – хай сабе й на ўзроуні любові ці... Болей »

Разлукі выраёвыя
pdf

Разлукі выраёвыя

Вершы
Лагвіновіч Іван

Паэзія - гэта заўсёды выключэнне з агульнапрынятага: жыццёвых прынцыпаў, светапогляду і, нават, маралі. Бо і сама мараль, нормы паводзін выкрышталізоўваюцца ў паэзіі да вышыняў, у будзённым жыцці практычна недасягальных. У тым ліку і самому творцу паэзіі. Пасляваенным часам дзесяткі тысяч беларусаў зрушыліся... Болей »

Піліпаўка
pdf

Піліпаўка

Вершы
Лагвіновіч Іван

Заўсёды напашэве папера й самапіска - запісваць нашаптаныя Музаю радкі. Парнас - гара крутая, з вяршыняю няблізкай. І кожны верш - прыступка. Нямала мне такіх прыступак трэба ўзвесці, каб апынуцца ў храме прыгожага пісьменства між выбітных майстроў дасведчаным паэтам і надпіс, хоць на браме, пакінуць... Болей »

Літаратурная Беларусь 2 (162) 2020
pdf

Літаратурная Беларусь 2 (162) 2020

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

Яраслаў Пархута, чыё 90-годдзе адзначаем сёлета, 8 сакавіка, — з ліку маіх любімых пісьменнікаў. Ды не таму, што ён быў уганараваны Дзяржаўнай прэміяй, а таму, што быў вельмі чуйны да людскіх боляў, да народных бедаў і ўмеў мабілізаваць Богам дадзены талент — нягледзячы на самыя складаныя абставіны.... Болей »

Вожык № 1 (1477) 2011
pdf

Вожык № 1 (1477) 2011

Альманах сатыры і гумару

Карта «Гумарыстычныя далягляды. Віцебшчына». Сам-насам з Парнасам. Павел САКОВІЧ, Яўген ХВАЛЕЙ, Расціслаў БЕНЗЯРУК, Пятро РАДЗЕЧКА, Уладзімір МАЗГО Спораўскія жарты. На вяселлі ў Дубіне гулялі ўсе! Янка СІПАКОЎ: «Пераходзячы на іншую працу, я плакаў па «Вожыку!..» АНЦІПЕНКА Лявон... Болей »

Жырандоля № 3, 2010
pdf

Жырандоля № 3, 2010

літаратурны альманах Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў

Як віхор, імчыць час. І заснаваны, выпеставаны Нінаю Мацяш літаратурны альманах Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў “ ЖЫРАНДОЛЯ ” вось ужо другі раз без Яе “ з болем аб Беларусі пяе ”. Ні на кроплю не парушана традыцыя, закладзеная ў пабудову “Жырандолі” слыннай паэткаю з Белаазёрска.... Болей »

Жырандоля № 2, 2009
pdf

Жырандоля № 2, 2009

літаратурны альманах Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў

Перад вамі — другі выпуск альманаха Брэсцкага абласнога аддзялення ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў», прысвечаны выдатнейшай беларускай паэтэсе, перакладчыцы, грамадскаму дзеячу Ніне Мацяш. Ніна Іосіфаўна Мацяш з’яўляецца аўтарам ідэі выдання альманаха «Жырандоля», яго ўкладальнікам і рэдактарам. Яна... Болей »

Жырандоля № 1, 2008
pdf

Жырандоля № 1, 2008

літаратурны альманах Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў

Паэзія і проза, пераклады і творы для дзяцей, сатыра ды гумар і фальклорна-краязнаўчыя тэксты чакаюць зацікаўленага чытача на старонках «Жырандолі» — першага такога кшталту выдання берасцейскай абласной сябрыны Саюза беларускіх пісьменнікаў. У альманаху змешчаны творы 43 аўтараў Берасцейшчыны — як прафесійных... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org