be

Луцкевіч Антон

Антон Луцкевіч (29 студзеня 1884, Шаўлі, Ковенская губерня — 23 сакавіка 1942, перасыльны пункт Аткарска, Саратаўская вобласць) — беларускі палітычны і грамадскі дзеяч, публіцыст, літаратурны крытык, гісторык, мовазнаўца, выдавец. Адзін з заснавальнікаў Беларускай сацыялістычнай грамады, сябра рэдакцый газет «Наша доля» і «Наша ніва», адзін з выдаўцоў газеты «Гоман». Старшыня Віленскай беларускай рады, сябра Рады БНР.

Ініцыятар абвяшчэння і аўтар праекта Трэцяй Устаўной граматы, паводле якой Беларуская Народная Рэспубліка абвешчаная незалежнай дзяржавай. З кастрычніка 1918 года старшыня Народнага сакратарыята БНР, з лістапада старшыня Рады Народных Міністраў (прэм’ер-міністр) і міністр замежных спраў. У снежні 1919 — лютым 1920 года старшыня Рады Міністраў Найвышэйшай Рады БНР.

Дзеяч Заходняй Беларусі. Рэдактар адноўленай «Нашай нівы», старшыня Беларускага нацыянальнага камітэта, выкладчык Віленскай беларускай гімназіі. Брат беларускага дзеяча Івана Луцкевіча.

Крыніца: be.wikipedia.org

Луцкевіч Антон. Выданьні

«Маладая Беларусь»

«Маладая Беларусь»


Луцкевіч Антон

Па ўз’яднанні Заходняй Беларусі з БССР А. Луцкевіч выступіў у Вільні на сходзе культурна-асветных работнікаў з заклікам да адраджэння беларускай школы, усёй нашай культуры і мовы. Рэакцыі доўга чакаць не давялося: 30 верасня 1939 года ён быў арыштаваны органамі НКУС і этапіраваны з Вільні ў Мінск, а... Болей »

Прадвеснікі адраджэння

Прадвеснікі адраджэння


Луцкевіч Антон

Па ўз’яднанні Заходняй Беларусі з БССР А. Луцкевіч выступіў у Вільні на сходзе культурна-асветных работнікаў з заклікам да адраджэння беларускай школы, усёй нашай культуры і мовы. Рэакцыі доўга чакаць не давялося: 30 верасня 1939 года ён быў арыштаваны органамі НКУС і этапіраваны з Вільні ў Мінск, а... Болей »

Да гісторыі беларускага руху
pdf

Да гісторыі беларускага руху


Луцкевіч Антон

У зборнік аднаго з заснавальнікаў Беларускае Сацыялістычнае Грамады і беларускае дзяржаўнасьці Антона Луцкевіча (1884—1942) уключаныя яго найбольш вядомыя творы, прысьвечаныя гісторыі беларускага руху.... Болей »

Барацьба за вызваленьне

Барацьба за вызваленьне


Луцкевіч Антон

Гэтая кніга з'яўляецца лагічным працягам папярэдніх выданняў твораў Антона Луцкевіча: "Да гісторыі беларускага руху" (Менск, 2003) і "Выбраныя творы: Праблемы культуры, літаратуры і мастацтва" (Менск, 2006).... Болей »

Выбраныя творы
pdf

Выбраныя творы

праблемы культуры, літаратуры і мастацтва
Луцкевіч Антон

Адзін з пачынальнікаў, тэарэтыкаў і арганізатараў беларускага нацыянальна-вызвольнага і сацыялістычнага руху, Старшыня Рады Народных Міністраў і міністар замежных спраў Беларускай Народнай Рэспублікі Антон Луцкевіч (1884-1942) увайшоў у гісторыю беларускае культуры як сузаснавальнік літаратурна-мастацкае... Болей »

Беларускі Музэй ім. Івана Луцкевіча
pdf

Беларускі Музэй ім. Івана Луцкевіча


Луцкевіч Антон

Беларускі Музэй ім. Івана Луцкевіча паўстаў з прыватнае калекцыі Івана Луцкевіча, якую гэты тварэц беларускага адраджэнскага руху і неўтамімы працаўнік на ніве беларускае архэолёгіі зьбіраў у працягу ўсяго свайго жыцьця — ад трэцяе клясы гімназіі. Ідэяй Ів. Луцкевіча і было стварэньне беларускага нацыянальнага... Болей »

Польская окупацыя Беларусі
pdf

Польская окупацыя Беларусі


Луцкевіч Антон

Прыкрываньне самалюбных мэт пануючых клясаў пек- нымі клічамі і гутаркай аб інтарэсах і жаданьнях народ- ных—гэта характэрная адзнака палітыкі буржуазных дзяр- жаў. „Агульная карысьць“ тамака неяк дзіўна абяртаецца ў карысьць заможных клясаў. Народ, нават праліваючы сваю кроў дзеля сьветлых ідэалаў... Болей »

За двадцаць пяць гадоў (1903-1928)

За двадцаць пяць гадоў (1903-1928)

Успаміны аб працы першых беларускіх палітычных арганізацый: Беларуская рэвалюцыйная грамада, Беларуская сацыялістычная грамада
Луцкевіч Антон

Узнаўленне ўспамінаў аднаго з лідэраў беларускага нацыянальна-вызваленчага руху Антана Луцкевіча (1884—1946). Захаваны правапіс арыгінала, які ўбачыў свет у Вільні ў 1928 г., выпраўлены толькі памылкі друку. Як і ў першым выданні змешчана 27 ілюстрацый.... Болей »

Скарыніч
pdf

Скарыніч

Літаратурна-навуковы гадавік
Каўка Аляксей, укладанне

Чарговы выпуск “Скарыніча” прысвечаны надзённым пытанням нацыянальнай тоеснасці, гістарычнай працаздольнасці беларусаў у святле іхняе нацыянальнае ідэі, адлюстраванай цягам стагоддзяў у мастацкай літаратуры, грамадскай думцы Беларусі.... Болей »

Расстраляная літаратура
epub pdf

Расстраляная літаратура

творы беларускіх пісьменнікаў, загубленых карнымі органамі бальшавіцкай улады

Гэта — своеасаблівая анталогія беларускай літаратуры першай паловы ХХ стагоддзя, у якой сабраны найбольш значныя творы 66 пісьменнікаў, загубленых карнымі органамі бальшавіцкай улады ў 1920–1950-я гады. Сорак чацвёрты том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор».... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org