- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пад адной вокладкай сабраны творы двух пакаленняў. Геніюш – гэтае прозвішча вядомае кожнаму беларусу. Ларыса Геніюш – ікона беларуска паэзіі, яе сын, Юрка Геніюш, беластоцкі лекар, які таксама пісаў. Зборнік, які носіць назву «Маці і сын», па сутнасці, спалучэнне двух розных па форме, па стылю, па жанры твораў, а лепш сказаць, асобных кніг. Зборнік вершаў Ларысы Геніюш – «Сэрца» і кніга павяданняў Юркі Геніюша «Да свету» трапілі пад адну вокладку. Гэта дае магчымасць паўней зразумець творчасць абодвух разам і кожнага асобна. Чытаючы апавяданні Юркі Геніюша, мімавольна шукаеш слоў, вобразаў, параўнанняў з вершаў Ларысы. І наадварот, чытаючы вершы маці, задумоўваешся наколькі светаўспрыманне і погляд на рэчаіснасць сынам адбіліся на яе творачсці. Кажуць, што маці са сваім дзіцём спалучана пупавінаю да самае смерці, асабліва, калі гэтае дзіця – адзінае. У зборніку «Маці і сын» гэтаю сувязь можна прасачыць вельмі дакладна. (Н.Г.)