en

Геніюш Ларыса

Геніюш Ларыса

Ларыса Антонаўна Генiюш (дзявочае прозвiшча МІКЛАШЭВІЧ; 27 ліпеня (9 жніўня) 1910, маёнтак Жлобаўцы каля в. Воўпа Гродзенскага пав. Гродзенскай губ. (цяпер Ваўкавыскі р-н Гродзенскай вобл.) - 7 красавіка 1983, г.п. Зэльва), беларуская паэтка, празаік, грамадскі дзеяч.

Скончыла Ваўкавыскую гiмназiю (1928). Узяла шлюб з Янкам Генiюшам і ў 1937 пераехала ў Прагу, дзе ён вучыўся, а потым працаваў лекарам. Пасля таго, як Чырвоная Армiя заняла ў 1939 Заходнюю Беларусь, быў арыштаваны бацька Ларысы Геніюш. Пасля нядоўгага зняволення ў гродзенскай турме яго расстралялі. Мацi Ларысы Геніюш i двух яе сясцёр выслалі ў Казахстан. У 1937-1948 жыла ў Празе. Наладзiла стасункi з беларускай эмiграцыяй, брала ўдзел у працы ўрада БНР на эмiграцыi. У сакавіку 1943 стала Генеральным сакратаром урада i займалася захаваннем і ўпарадкаваннем архiва БНР. Апекавалася беларускімі эмiгрантамi, палiтычнымі ўцекачамi, беларускімі работнiкамi i ваеннапалоннымi ў Германіі. 5 сакавіка 1948 арыштавана з мужам у Вiмперку (Чэхiя) і 12 жніўня iх перадалi савецкiм уладам. Утрымліваліся ў савецкiх турмах Вены i Львова, з канца 1948 у турме ў Мінску, дзе Ларысу Геніюш дапытваў мiнiстр Дзяржбяспекi БССР Л. Цанава, які беспаспяхова патрабаваў ад яе перадаць архiвы БНР. У лютым 1949 Вярхоўны суд БССР прыгаварыў Ларысу Геніюш да 25 гадоў зняволення ў лагерах. На такi ж тэрмiн быў асуджаны Я. Генiюш. Пакаранне адбывала ў лагерах Iнта i Абедзе (Комi АССР) i ў Мардоўскай АССР. У 1956 разам з мужам часткова рэабiлiтавана, тэрмiн пакарання зменшаны да 8 гадоў, якiя ўжо прайшлi з моманту прысуду. Пасля вызвалення пасялiлiся на радзiме мужа ў Зэльве. Прынцыпова адмаўлялася прымаць савецкае грамадзянства, засталася грамадзянкай Чэхаславакіі. Дом Генiюшаў у Зэльве стаў прыцягальным асяродкам для творчай моладзi Беларусi. Нягледзячы на нагляд КДБ, тут бывалi частымi гасцямi паэты i пiсьменнiкi, мастакi, навукоўцы. Вершы Ларыса Геніюш пісала яшчэ ў гiмназii, а друкавацца пачала ў 1939 у беларускіх перыядычных выданнях "Ранiца", "Беларускi работнiк", "Новы шлях" і iнш. У 1942 у Празе выйшаў першы зборнiк яе паэзii. Пiсала вершы i ў зняволеннi. Пасля вызвалення яе творчасць на працягу 10 гадоў была забаронена. У 1967 пры садзейнічанні Максіма Танка надрукаваны яе першы ў савецкай Беларусi зборнiк "Невадам з Нёмана". Доўгі час Ларысе Геніюш дазвалялi выступаць толькi як дзiцячай пiсьменнiцы (апублікавала дзве кнiжкi вершаў для дзяцей). Пасля заняпаду таталiтарызму пасмяротна былi выдадзены найбольш поўныя i значныя зборнiкi яе твораў. Пахавана ў Зэльве.

Крыніца: http://be.wikipedia.org

Геніюш Ларыса :: Publications

...унукам.

Вершы і лісты. Без цэнзуры
Геніюш Ларыса

Паэтка і патрыётка Ларыса Геніюш разам з мужам Янкам была асуджаная на 25 гадоў сталінскіх лагераў. Іхразлучылі з сынам, калі Юрку было 12. Пасля вызвалення Геніюшы пасяліліся ў Зэльве, але сын мусіў заставацца жыць у Беластоку. Нарадзіліся ўнукі - Міхась і Алесь. Паэтку выпусцілі да іх тол ькі адзін...… More

mp4 pdf

Ptaki bez gniazd


Geniusz Łarysa

Oryginał wspomnień Łarysy Geniusz w języku białoruskim, sporządzony cyrylicą, w wersji maszynopisowej jest zdeponowany w Dziale Rękopisów i Unikatowej Książki w Bibliotece im. Jakuba Kołasa Białoruskiej Akademii Nauk w Mińsku. Ów oryginał stanowił podstawę do przygotowania tłumaczenia w języku polskim....… More

mp3

Птушкі бяз гнёздаў


Геніюш Ларыса

Ларыса Антонаўна Геніюш (1910—1983) выдатная паэтка з самабытным голасам. Яна прайшла жудасныя этапы, сталінскія лагеры смерці. Твор — шчырая споведзь нязломнага, дарэшты адданага Бацькаўшчыне чалавека, бясконца ўлюбёнага ў свой родны край, у людзей сваей зямлі. Аддаючы даніну памяці выдатнай дачцы беларускай...… More

Лісты з Зэльвы

З эпісталярнай спадчыны (1964-1983)
Геніюш Ларыса

Выдавецкая ініцыятыва “Гарадзенская бібліятэка” выпусціла новую кнігу “Ларыса Геніюш. Лісты з Зэльвы”. Укладальнікам кнігі з’яўляецца Міхась Скобла. Папярэдне дата прэзентацыі прызначана на 24 сакавіка, калі ў Гродна адбудзецца Агульнанацыянальная дыктоўка. “Проста дзіву даешся, як далёка і шырока бачыла...… More

pdf epub

Збор твораў

у 2 тамах
Геніюш Ларыса

Збор твораў у 2 тамах выдатнай беларускай пісьменніцы Ларысы Геніюш (1910-1983) выдаецца да 100-годдзя з дня яе нараджэння. Гэты двухтомнік – самае поўнае, жанрава разнастайнае, тэксталагічна апрацаванае і пракаментаванае выданне яе спадчыны. Першы том склалі вершы і паэмы, скампанаваныя: храналагічна...… More

pdf epub

Збор твораў

у 2 тамах
Геніюш Ларыса

Двухтомнік славутай дачкі беларускай зямлі Ларысы Геніюш пабачыў свет у стагоддзе з дня яе нараджэння. Публікацыя ўвабрала ў сябе не толькі паэзію, але таксама прозу. Уключае зборнік і эпісталярную спадчыну паэткі. Другі том юбілейнага двухтомніка Ларысы Геніюш складаецца з двух раздзелаў – “Проза” і...… More

pdf

Незабыўныя “ксівы”

вершы з падпольнай канцлягернай перапіскі з Ларысай Геніюш
Супрун Васіль, Геніюш Ларыса

Незабыўныя “ксівы” – гэта зборнік вершаў з падпольнай канцлягернай перапіскі Васіля Супруна з Ларысай Геніш. Тут ліставанне двух асобаў, які у адным часе знайўшліся у адным месцы і ў аднолькавых, вельмі цяжкіх умовах. Ліставанне гэтае можна назваць школай. Школай жыцця, школай паэзіі. Васіль Супрун...… More

pdf

Ластаўка

вершы
Геніюш Ларыса

Зборнік з літаратурнай спадчыны вядомай паэтэсы Ларысы Геніюш (1910—1983) складаецца з трох раздзелаў: "Казкі для Міхаські", "Добрай раніцы, Алесь!", "Мая крыніца". Сюды ўвайшлі творы з аднайменных кніжак для дзяцей, а таксама вершы аб радзіме і роднай прыродзе, аб сакавітай беларускай мове і шчырых...… More

pdf

Выбраныя творы


Геніюш Ларыса

У зборнік выбраных твораў Ларысы Геніюш, які пабачыў свет у выдавецтве «Беларускі кнігазбор», увайшлі раней публікаваныя вершы, якія з'яўляліся у асобных зборніках паэткі, а таксама новыя творы, якія былі толькі ў рукапісах і ліставаннях. Зборнік умоўна падзелены на тры часткі: вершы, раман «Споведзь»...… More

pdf

Гасціна

Выбранае
Геніюш Ларыса

Кнігу слыннай беларускай паэтэсы Ларысы Геніюш (1910 — 1983) склалі вершы, напоўненыя сонечнай празрыстасцю, жыватворнымі, гаючымі сокамі роднай зямлі. У вершах яна заклікае любіць Бацькаўшчыну, свой народ, дадзеную продкамі пявучую беларускую мову....… More

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org