- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Я вельмі люблю дарогі. Сесці за руль уласнага аўто, завесці матор і – імчаць кудысьці далёка, слухаючы, як ён працуе, – гэта найлепшая музыка для мяне, таму амаль ніколі ў салоне не ўключаю магнітолу. Што яшчэ трэба для шчасця не абцяжаранаму сямейнымі абставінамі чалавеку? Менавіта ў такім стане, за такім заняткам я абдумваў большасць праблем, у тым ліку працоўных, а ў мяне як у галоўнага ўрача раённай паліклінікі іх нямала. Часта рашэнні прыходзілі самі сабой, і я лёгка “разрульваў” складаныя сітуацыі ў сваёй установе, якая каторы ўжо год лічыцца ў горадзе адной з лепшых. (фрагмент)