en

Будовіч Таццяна

Будовіч Таццяна

Таццяна Будовіч нарадзілася ў Мінску ў 1977 годзе пад сузор’ем Казярога. Чым толькі не захаплялася ў дзяцінстве: плаваннем, акрабатыкай, выяўленчым мастацтвам… Як прыйшла да яе Паэзія? Усё пачалося з думкі: я стану паэтам (чыёй яна была?) І было гэта ўсведамленне настолькі безапеляцыйным, што яна магла не згадваць пра яго некаторы час альбо нават забыць, але ніколькі не сумнявалася, што ўсё сапраўды так і будзе. Тады ж, ва ўзросце 7-мі гадоў, і напісала свой першы верш, які быў прысвечаны роднаму гораду Мінску. Канешне, тое было дзяцінствам (у мастацкім разуменні), але і Пачаткам Шляху. Скончыла школу № 154 у 1994 годзе амаль з выдатным атэстатам і ўпэўненасцю ў тым, што з лёсам паэта непарыўна звязана невычэрпнае, невыкараняльнае пачуццё душэўнай адзіноты. У 1998 г. скончыла Інстытут сучасных ведаў па спецыяльнасці фінансы і крэдыт. Першая публікацыя з’явілася ў 1995 г. у часопісе “Першацвет”, а ў 2002 г. выйшла першая кніга паэзіі “Дуэль паглядаў”. На працягу гэтага часу друкавалася амаль ва ўсіх рэспубліканскіх выданнях. У 2005 г. завочна скончыла гістфак БДУ. Захапленні яе за гэты час сталі больш дарослымі: гэта парашутны спорт і альпінізм. Мае 3-ці разрад у гэтых відах спорту. Яны і далі ёй ўсведамленне яе жыццёвага крэда: толькі ўверх! Супрацоўніца Літаратурнага музея Максіма Багдановіча.

Будовіч Таццяна :: Publications

epub

Аляксандра

Непрыдуманая гісторыя
Будовіч Таццяна

Ён не ведаў, як жыць без яе. Як увогуле жыць з усведамленнем, што ён вінаваты ў яе смерці альбо (яшчэ горш) нечалавечых пакутах. Ён нават не можа прыпаўзці на яе магілу і памерці там, паклаўшы галаву акурат над тым месцам, дзе мусіла б быць яе галава… Кожную ноч ён размаўляе з ёю. Для яго даўно ўжо знікла...… More

epub

Маё рашэнне

Апавяданьне
Будовіч-Барадуля Таццяна

Я вельмі люблю дарогі. Сесці за руль уласнага аўто, завесці матор і – імчаць кудысьці далёка, слухаючы, як ён працуе, – гэта найлепшая музыка для мяне, таму амаль ніколі ў салоне не ўключаю магнітолу. Што яшчэ трэба для шчасця не абцяжаранаму сямейнымі абставінамі чалавеку? Менавіта ў такім стане, за...… More

epub

Помста

Апавяданьне
Будовіч-Барадуля Таццяна

– Уяўляеш, мяне – запрасілі на міжнародную канферэнцыю! З дакладам пра майго Валерыка! – так ласкава, па-свойску я называю паэта пазамінулага стагоддзя, творчасць і жыццё якога даследую цягам некалькіх гадоў. За гэты час ён стаў для мяне заўсёдным суразмоўцам, сябрам, спадарожнікам. Колькі разоў лавіла...… More

pdf

Дуэль паглядаў

Вершы
Будовіч Таццяна

Вершы Таццяны Будовіч паэтычныя і філасафічныя, у іх нярэдка гучыць голас сур’ёзнага перажывання і разумення сутнасці жыцця....… More

pdf

Літаратурнае прадмесце

Зборнік да 10-годдзя суполкі «Літаратурнае прадмесце»
Рублеўская Людміла, Шніп Віктар - уклад.

Зборнік выдадзены да дзесяцігоддзя вядомай суполкі «Літаратурнае прадмесце». Творы, якія ўвайшлі ў яго, адносяцца да розных жанраў і стыляў: чытач знойдзе і авангардысцкія вершы, і класічныя санеты, аповеды з жыцця сучаснай моладзі і філософскія прыпавесці, сустрэнецца з пачынаючымі творцамі і з тымі...… More

pdf

Дзеяслоў 94

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі...… More

pdf

Літаратурная Беларусь 4 (140) 2018

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

Я жыву і працую ў Наваградку з 1993 года, але як пісьменнік стаўся значна пазней, недзе ў 2005–2007 годзе. Жыццё склалася так, што амаль дзесяць гадоў пасля заканчэння школы служыў у Расіі. Я ніколі не марыў стаць пісьменнікам, хоць пісаць цягнула з дзяцінства. Нават калі вярнуўся ў Беларусь, я не адразу...… More

pdf

Літаратурная Беларусь 2 (138) 2018

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

Шаноўная Людміла Фёдараўна, у выдавецтве «Кнігазбор» у серыі «Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»» выйшла Вашая новая кніга «Прыступкі да Храма Святога Духа». Чым яна адметная? — «Прыступкі да Храма Святога Духа» — вынік майго 35-гадовага творчага шляху ў паэзіі....… More

pdf

Дзеяслоў 86

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі...… More

pdf

Дзеяслоў 78

Літаратурна-мастацкі часопіс

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі...… More

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org