- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У дадзены зборнік увайшлі выбраныя творы на тэму хрысьціянскага веравызнаньня на тэрыторыі Беларусі і яго ролі ў станаўленьні нацыянальнай самасьвядомасьці за адраджэньне Духу нацыі і незалежнасьць Бацькаўшчыны ад шавіністычных памкненьняў Рускай праваслаўнай царквы зацягнуць у лона Расейскай імперыі пад штучным ідэалагічным сьцягам “русізма” (слова “русін” паходзіць ад фінскага “ruotsi” /весьляры/: так называлі скандынаўскіх вікінгаў – гандлёва-рабаўнічыя атрады) славянскія народы, у тым ліку і ліцьвінаў – нашых этнічных продкаў, сьвядома надаўшы ім назву “беларус”. Прыметнік “белы” /у лацініцы alba азначае каляровы адценак/ скарыстаны РПЦ, каб прыдаць яму хрысьціянскі сьлед – сьвяты, паказваючы гэтым самым нібыта яе прыналежнасьць да сьвятасьці “русіна” праваслаўнай веры ў рамках “Единой Всяе Руси”. Гэтай формулай РПЦ імкнецца абгрунтаваць імперскую прагу захапленьня зямель (са зьнішчэньнем адных жыхароў, якія не згаджаюцца прыняць праваслаўе, ці пераўтварэньнем другіх у зомбі) і, такім чынам, зьвесьці чужую нацыю “в ничто”, каб, згодна гэтай жа шавіністычнай ідэалогіі,”вновь воссоединённый народ стал истинно русским”. Але гэтым імперскім марам ніколі не збыцца, бо здаровы сьветапогляд хрысьціянскіх дэмакратаў на рэчаіснасьць пераможа дух здрадніцтва і маразм прагматызму.