- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Мілаш Мікола (Мікалай Лазаравіч Шаравар)
Пісьменнік, філосаф.
Мікола Мілаш (сапр. Мікалай Лазаравіч Шаравар) нарадзіўся 26 снежня 1936 года ў вёсцы Дамантовічы Капыльскага раёна Мінскай вобласці. Скончыў сярэднюю школу (1954), Мінскі лесатэхнічны тэхнікум (1958). Пасля службы ў арміі вучыўся ў Ленінградскай лесатэхнічнай акадэміі, скончыў вячэрні ўніверсітэт пры Петразаводскім лесатэхнічным тэхнікуме. У 1968 годзе вярнуўся на Беларусь, у Салігорск, дзе жыве і па сёння.
Аўтар шасці кніг: “На хвалі Адраджэння” (2009), “На скрыжалях часу” (2011), “На ветразях Хрыстовай веры” (2011), “У пошуках Арыяднінай ніці” (2013), зборніка паэзіі і некалькіх навуковых трактатаў.
Крыніца: Саюз беларускіх пісьменнікаў
“На хвалі Адраджэньня”– зборнік паэтычных твораў і эсэ пра гістарычную спадчыну і сучасны рух за адраджэньне Духу нацыі праз усьведамленьне Свабоды ў гістарычных пластах народнай памяці роднага краю ў адпаведнасьці з пагодай часу. Асобныя творы гучалі на радыё “Свабода” (2007-2010) і публікаваліся... Болей »
Зборнік твораў (паэм, балад, санетаў, вершаў, акравершаў, ната-так і эсэ) “На скрыжалях часу” аб падзеях рознага часу нашай-краіны і яе гістарычных асоб з’яўляецца працягам твораў пра гіс-тарычную спадчыну і адраджэньне Духу нацыі, якія асьвечаны ў 1-м зборніку твораў “На хвалі Адраджэньня”... Болей »
“На вагах часу” – трэці зборнік паэтычных твораў і эсэ пра гістарычную спадчыну і сучасны рух за адраджэньне Духу нацыі праз усьведамленьне Свабоды ў гістарычных пластах народнай памяці роднага краю ў адпаведнасьці з пагодай часу, як працяг раскрыцьця падзей, асьвечаных у 1-й і 2-й кнігах (”На... Болей »
У пошуках арыяднінай ніці – другі зборнік выбраных твораў пра гістарычную Cпадчыну і сучасны рух за адраджэньне Духу нацыі праз усьведамленьне Свабоды ў гістарычных пластах народнай памяці роднага краю ў адпаведнасьці з пагодай часу, асьвечаных у 1-й, 2-й і 3-й кнігах (”На хвалі Адрадлжэньня”, “На... Болей »
У дадзены зборнік увайшлі выбраныя творы на тэму хрысьціянскага веравызнаньня на тэрыторыі Беларусі і яго ролі ў станаўленьні нацыянальнай самасьвядомасьці за адраджэньне Духу нацыі і незалежнасьць Бацькаўшчыны ад шавіністычных памкненьняў Рускай праваслаўнай царквы зацягнуць у лона Расейскай імперыі... Болей »