- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Такім чынам, здзейснілася. Я еду. Амаль прыехаў. Я паляўнічы за часам і сваім жыццём. Толькі нешта не атрымліваецца з маім паляваннем. Ці то час надта ўжо спрытных, ці то жыццё маё няўдалае. А мо і зусім наадварот – час і маё ўласнае жыццё так спрытна палююць за мной, і я не паспяваю ачомацца ад іх парнага палявання. Мне яшчэ самому трэба вызначыцца, хто я ў сваім жыцці і часе. Ці не звычайная мяшанка гэта з мінулага, сённяшняга, а мо і крыху будучага, з чаго ў чыстым зародку, як у яйку, і складаецца жыццё, асвячонае ці не асвячонае часам. І сучасны электронны і нямы аўтамабільны балван-навігатар ніяк не можа даставіць мяне да якога-небудзь берага. Няма ў мяне платы за перавоз нават у Аід – царства мёртвых: капеечкі ў роце. (фрагмент)