- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кніга доктара Янкі Запрудніка (26-ая ў серыі «Бібліятэка Бацькаўшчыны») з'яўляецца зборам эпісталярыяў аўтара, напісаных цягам 1952-1959 гг. з Бельгіі, Нямеччыны і ЗША. Адрасаты — суродзічы беларусы ў розных краінах Еўропы, Амерыкі і Аўстраліі, з якімі абмяркоўваліся тэмы грамадска-культурнага і асабістага жыцця. Лісты адлюстроўваюць тэмы і праблемы, якімі жыў і сам аўтар, і беларуская эміграцыя на Захадзе ў 1950-х гг.