- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Янка Запруднік (па-ангельску: Jan Zaprudnik, сапраўднае імя Сяргей Вільчыцкі, нар. 1926) — беларуска-амэрыканскі гісторык і публіцыст, адзін з самых актыўных дзеячаў беларускай дыяспары ў ЗША, ганаровы сябра Беларускага ПЭН-цэнтра.
Нарадзіўся ў мястэчку Мір (зараз Карэліцкі раён) у сям'і настаўнікаў.
У часы Другой сусьветнай вайны скончыў Баранавіцкую прагімназію, потым вучыўся ў Баранавічах у гандлёвай школе. Сябра Саюзу Беларускай Моладзі (СБМ).
З 1944 г. у Нямеччыне, затым працаваў на шахтах у Вялікай Брытаніі.
У 1954 г. скончыў гістарычны факультэт Лювэнскага каталіцкага ўнівэрсытэту ў Бэльгіі. Потым працаваў на радыёстанцыі «Вызваленьне» (зараз — «Радыё Свабода»).
З 1957 г. у ЗША.
Абараніў у Нью-Ёрцкім унівэрсытэце доктарскую дысэртацыю на тэму «Палітычнае змаганьне за Беларусь у Дзяржаўнай думе 1906—1917 гг.», выкладаў гісторыю ў вышэйшых навучальных установах ЗША.
Пасьля аднаўленьня незалежнасьці Беларусі Запруднік разам з жонкай Надзеяй дапамагае царкоўнаму будаўніцтву ў Беларусі. Сям'я Запруднікаў спрыяла будаўніцтву царквы сьвятой Эўфрасіньні Полацкай у Івянцы, царкве ў вёсцы Запясочча, выхаду «Беларускага календара», які выдаецца пры Петрапаўлаўскай царкве.
У 2007 г. узнагароджаны Беларускай Праваслаўнай Царквой Маскоўскага Патрыярхату (БПЦ МП) мэдалём сьвятога Кірылы Тураўскага.
Крыніца: http://be.wikipedia.orgКніга доктара Янкі Запрудніка (26-ая ў серыі «Бібліятэка Бацькаўшчыны») з'яўляецца зборам эпісталярыяў аўтара, напісаных цягам 1952-1959 гг. з Бельгіі, Нямеччыны і ЗША. Адрасаты — суродзічы беларусы ў розных краінах Еўропы, Амерыкі і Аўстраліі, з якімі абмяркоўваліся тэмы грамадска-культурнага і асабістага... Болей »
На гэтую кніжку пайшло тры гады інтэнсыўнай працы. За актыўны ўдзел у гэтым праекце дзякую маёй жонцы Надзі, якая стварала спрыяльныя абставіны для пісаньня й абмяркоўваньня публікацыі. Дзякую таксама Ірэне й Мікалаю Дуткам, якія апрацавалі макет, надаўшы кнізе элегантны выгляд.... Болей »
Гэтая кніга – аповед пра дарогу, якая пачалася ў 1944 годзе ў Баранавічах, ідзе далей на захад праз ваенную й паваенную Нямеччыну, кіруецца далей на поўнач празь Ля-Манш у маляўнічую Шатляндыю, заварочвае на поўдзень у цэнтральную Англію ды вяртаецца на эўрапейскі кантынэнт у Бэльгію, каб адтуль, пасьля... Болей »
У 1993 годзе ў ЗША выйшла на англійскай мове кніга Янкі Запрудніка «Беларусь на гістарычных скрыжаваннях». Гэта найбольш узважанае і цэласнае адкрыццё Беларусі заходняму чытачу. Даследаванне выклікала вялікую цікавасць і мела шырокі станоўчы розгалас у друку. Для выдання гэтае грунтоўнае працы на Бацькаўшчыне... Болей »
Пішучы прадмову да першага выпуску “Беларуса”, літаратурнага альманаху беларускіх пісьменьнікаў замежжа (2007 г.), я зазначыў, што гэтая новая публікацыя мае каля дзясятка папярэднікаў – альманахаў, якія выходзілі па-за Беларусьсю, пачынаючы ад пачатку ХХ стагодзьдзя. У прадмове да другога выпуску альманаха... Болей »
Альманах “Беларус” быў задуманы для таго, каб даць магчымасьць беларускім творцам, і ўжо вядомым, і, што вельмі важна, толькі пачынаючым, якія жывуць у замежжы і ня маюць магчымасьці друкавацца на Бацькаўшчыне, пазнаёміць чытачоў са сваімі літаратурнымі спробамі. Спадзяюся, што гэтае прызначэньне альманах... Болей »
Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі... Болей »
“Запісы” — навукова-папулярны альманах, прысьвечаны гісторыі й сучаснасьці беларускага замежжа, выданьне Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва. Выдаецца ад 1952 году. Першыя 6 тамоў у 1952—1954 гг. выйшлi ў Нью-Ёрку; 5 наступных — у 1962—1970 гг. друкавалiся ў Мюнхэне. З 12-га (1974) да 24-га (1999)... Болей »
“Запісы” — навукова-папулярны альманах, прысьвечаны гісторыі й сучаснасьці беларускага замежжа, выданьне Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва. Выдаецца ад 1952 году. Першыя 6 тамоў у 1952—1954 гг. выйшлi ў Нью-Ёрку; 5 наступных — у 1962—1970 гг. друкавалiся ў Мюнхэне. З 12-га (1974) да 24-га (1999)... Болей »
Мой шчаслівы дзень. Чаму я адчуваю сябе беларусам! Памятаю Беларускую Народную Рэспубліку, пры мне ўсё гэта рабілася. Памятаю, як мой стрыечны брат, настаўнік, скончыўшы вучобу і прыехаўшы ў 1920 г. дадому, ганарыўся: «Я жыву ў Менску!». Падзеі, якія ў той час адбыліся, дапамаглі сфармаваць беларускую... Болей »