- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гэта было мінулай восенню і ўсяго за дваццаць–трыццаць кіламетраў ад стольнага нашага града Мінска.Як мы памятаем усё гэта, мінулая восень прайшла ў чаканні добрага надвор’я, бабінага лета, як цёплага позірку і добрага вока перад зацяжнымі дажджамі, восеньскай пахмурнасцю, без сонечнага святла зімы. Але мільгалі дні, ішлі дажджы, наплывалі туманы. А бабінага лета ўсё не было і не было. І можа з-за гэтага абрыдлага слотнага чакання, калі лета раптам настала, яго проста не заўважылі. Адзін-адзіны кароткі восеньскі дзянёк, калі са світанкамі — лёгкі марозік і хрумсткі іней на траве і па ржышчы, а сонца, што ўзышло, незразумела дзе выспеліла і запусціла ў неба павучынне з малюсенькімі павучкамі. (фрагмент)