en

Папека Мікола

Папека Мікола

Мікола Папека нарадзіўся 28.12.1961 г. у в. Турная Івацэвіцкага раёна. У 1979 г. закончыў Аляхновіцкую сярэднюю школу (Маладзечанскі р-н), у 1981-м - Сьмілавіцкі саўгас-тэхнікум. З 1981 па 1986 гг. - студэнт Украінскай Сельскагаспадарчай акадэміі. З 1986 г. жыве ў в. Лінава Пружанскага раёна. Працаваў пчаляром у тутэйшым лясніцтве, цяпер - на ўласнай гаспадарцы.

Піша вершы са школьных гадоў. Друкаваўся ў часопісе «Крыніца», штотыднёвіку «Літаратура і мастацва», у абласной і раённай перыёдыцы.

Лаўрэат літаратурнай прэміі "Гліняны Вялес" ў 2000 годзе. Заснавальнік штогадовай літаратурнай мёдавай прэміі.

Папека Мікола :: Publications

pdf

Чарнавікі...

Паэзія
Папека Мікола

Мікола Папека - яскравы прадстаўнік сучаснай, пошукавай паэзіі. I невыпадкова вершы, што ўключыў у свой першы зборнік, назвау «чарнавікамі». Аўтар ня церпіць гладкапісу, закругленасьці, шматслоўя - тым самым запрашае чытача да сатворчасьці....… More

pdf

Жырандоля № 3, 2010

літаратурны альманах Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў

Як віхор, імчыць час. І заснаваны, выпеставаны Нінаю Мацяш літаратурны альманах Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў “ ЖЫРАНДОЛЯ ” вось ужо другі раз без Яе “ з болем аб Беларусі пяе ”. Ні на кроплю не парушана традыцыя, закладзеная ў пабудову “Жырандолі” слыннай паэткаю з Белаазёрска....… More

pdf

Жырандоля № 1, 2008

літаратурны альманах Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў

Паэзія і проза, пераклады і творы для дзяцей, сатыра ды гумар і фальклорна-краязнаўчыя тэксты чакаюць зацікаўленага чытача на старонках «Жырандолі» — першага такога кшталту выдання берасцейскай абласной сябрыны Саюза беларускіх пісьменнікаў. У альманаху змешчаны творы 43 аўтараў Берасцейшчыны — як прафесійных...… More

pdf

Калосьсе 10/2006


Алесь Аркуш. Легенды, міты і лёсы * Алесь Асташонак. Пасьведчаньне таленту * Вера Лойка. Дзе можна перабыць ноч? * Леанід ГАЛУБОВІЧ. «Як шаравая маланка...» * Уладзімір Сцяпан. Сустрэчы * Віктар Корбут. Бліжэй да цела * Наталля Лысова. Паэт і Бог * Валянціна Аксак. Тры сустрэчы зь Міколам Купрэевым *...… More

pdf

Калосьсе 8/2000

Літаратурна-мастацкі альманах

* Андрасюк Міхась, ЗАЎЗЯТАРКА ЛІТАРАТУРЫ * Апалінэр Гіём, ШПАЦЫР АДНАГО ЦЕНЮ * Аркуш Алесь, ВАРОНА. ТКАЧЫ * Аркуш Алесь - Васючэнка Пятро, НЕШТА МУСІЦЬ ВЫПЛАВІЦЦА * Брусевіч Анатоль, ГАЛЮЦЫНАЦЫІ * Вашко Лявон, АМПУТАЦЫЯ МІНДАЛІНАЎ * Гала Гара, НАЧНЫ ПАЛЁТ * Гумянюк...… More

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org