- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
– Уяўляеш, мяне – запрасілі на міжнародную канферэнцыю! З дакладам пра майго Валерыка! – так ласкава, па-свойску я называю паэта пазамінулага стагоддзя, творчасць і жыццё якога даследую цягам некалькіх гадоў. За гэты час ён стаў для мяне заўсёдным суразмоўцам, сябрам, спадарожнікам. Колькі разоў лавіла сябе на думцы, што з ім мне нашмат цікавей і прасцей “кантактаваць”, чым з жывымі рэальнымі людзьмі. – І што, Эдзік цябе адпускае? – Чаму я павінна ў яго пытацца? Наконт дзяцей ужо дамовілася з бацькамі, яны іх забяруць. Дарогу і пражыванне аплоціць аргкамітэт. Гэта мая праца. Ад яго патрабуецца ўсяго толькі пяць дзён самому сабе гатаваць сняданак і каву. (фрагмент)