- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ілля Сін – паэт, празаік, перформер. Удзельнік мастацкага руху «БумБамЛіт», лідар групы экзістэнцыйнай клаунады «Тэатр псіхічнае неўраўнаважанасці», арганізатар і ўдзельнік некалькіх соцень імпрэзаў на Беларусі і ў іншых краінах, стыпендыят літаратурнай праграмы «Homines Urbani» (Кракаў, 2008) і Міжнароднага дома пісьменніка і перакладчыка (Вентспілс, 2010). Аўтар кніг «Ільля Сін памёр», «0», «Сапсаваныя лялькі», «Белетрыстыка» і «Libido». У 2019 Ілля Сін названы пераможцам прэміі Гедройца за кнігу «Libido».