- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Першы раз ён наведаў мяне ў бласлаўлёны час. Надараецца такі час, хвілінка, зрэдку і не ў кожнай мясціне, а толькі ў адзначанай і пазначанай некім. Я не ведаю дакладна кім: ці то нашым продкам, а мо і самім Богам. Нейкай касмічнай душой. Прысутнасць якой увесь час адчуваецца, калі ёсць на гэта ў цябе вока і слых. Калі ў цябе душа не сляпая, калі ты сам не жабрак на душу, ёсць у цябе яшчэ нешта падаць у руку іншаму, падобнаму ці не падобнаму нават на цябе. Надвячоркам, калі сонца ўжо за небасхілам, толькі-толькі слізганула за бохан зямны, часцей за ўсё па восені, калі гэты бохан, узрэзаны плугамі і як бы крута прысыпаны соллю нябёс — падпечаны, аблашчаны промнямі сонца, скарынкі рыжых іржышчаў, як матчыным лёгкім ручніком, ахутваюцца павучыннем,заўтра на ўзыходзе сонца пачатак бабінага лета, вырай лета,— вось тады, у спакоі і цішы, у паразуменні ўсяго існага і даруецца зямлі і чалавеку тая бласлаўлёная хвілінка. Час спыніцца і азірнуцца. Сонца няма, а блізкі лес і ўзгорак перад ім зіхацяць і свіцяцца. I такое ж зіхаткое спакойнае святло ўваччу і на твары чалавека. (фрагмент)