- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Алесь Разанаў нарадзіўся 5 сьнежня 1947 году ў вёсцы Сялец Бярозаўскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Вучыўся ў БДУ, але быў выключаны за патрабаваньне беларусізацыі ўнівэрсытэту. У 1970 годзе скончыў Берасьцейскі пэдагагічны інстытут. Працаваў у «ЛіМе», «Роднай прыродзе», выдавецтве «Мастацкая літаратура», часопісе «Крыніца». Паэт і перакладчык, ляўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы.
З 1990 старшыня Беларускага рэспубліканскага фонду імя Рэрыхаў, з 1992 навуковы супрацоўнік Нацыянальнага навукова-асьветнага цэнтра імя Ф. Скарыны. Віцэ-прэзідэнт Беларускага Пэн-цэнтра. Сябра Рады СП Беларусі (з 1990). Узнагароджаны дыпломам ЮНЕСКА за ўдзел у міжнародным літаратурным конкурсе «Сустрэча двух сусьветаў».
Першыя публікацыі А. Разанава з'явіліся ў 1961 у піянэрскіх газэтах. Аўтар зборнікаў паэзіі «Адраджэньне», «Назаўжды», «Каардынаты быцьця», «Шлях – 360», «Вастрыё стралы», «У горадзе валадарыць Рагвалод» (Вершаказы і пункціры). Творчасьць паэта сьведчыць аб яго неардынарным мысленьні і нетрадыцыйным вобразна-паэтычным самавыяўленьні. Наватарскія жанравыя і рытміка-інтанацыйныя формы яго паэзіі вызначаюцца гуманістычным напаўненьнем, багатым жыцьцёвым зьместам. Як адзначаў вядомы крытык В. Бечык, «ён абапіраецца на вялікі вопыт сусьветнага мастацтва. Мы ўбачым у яго творах і баладны лад, і сучасную жанрава-стылявую раскаванасьць, і асаблівую ёмістасьць усходніх танка і хоку, і ўласьцівыя сюррэалізму сродкі і прыёмы пісьма».
У нечаканасьці асацыяцый, мэтафарычнай вастрыні і дакладнасьці, заснаваных на збліжэньні далёкіх паняцьцяў, адкрываецца неабсяжны інтэлектуальны падтэкст. Філасофскі роздум над бясконцым і непаўторным сьветам прыроды, грамадскім быцьцём і неабмежаванымі духоўнымі магчымасьцямі чалавечай асобы, над маральна-этычнымі праблемамі сучаснасьці найбольш поўна выяўляецца ў верлібры і яго разнавіднасьцях – квантэмах і версэтах.
Паэзія А. Разанава патрабуе ўдумлівага і неаднаразовага прачытаньня, заўсёды адкрывае новыя абсягі творчай індывідуальнасьці. Выступае з артыкуламі па пытаньнях сучаснага літаратурнага працэсу, а таксама ў жанры эсэістыкі. Вядомы як перакладчык. Яго творы перакладзены на ангельскую, балгарскую, грузінскую, чувашскую, чэшскую, эстонскую мовы.
Жыў некаторы час у Нямеччыне й Аўстрыі.
Алесь Разанаў памёр 26 жніўня 2021 г.Паводле: Родныя вобразы
Вершаказы — аўтарскі жанр Алеся Разанава: яны выявіліся ў беларускай паэзіі, вымавіліся на беларускай мове, галоўная дзейная асоба ў іх само слова. Кніга «Маланка жне, гром малоціць» уяўляе поўны збор вершаказаў, укладзены аўтарам, афорты Кацярыны Дасько.... Болей »
Пункціры - акупункціры: у іх свая паэтыка, свае стасункі з рэчаіснасцю. Сціслыя, як формулы, і красамоўныя, як малюнкі, яны ў звычайным распазнаюць істотнае і адрасуюцца ўсім і кожнаму. Кніга - самае поўнае выданне пункціраў Алеся Разанава (ад 1966 па 2017 год), і той, хто чытае, можа прасачыць па іх... Болей »
Кніга — білінгва: у ёй змешчаны вершы Вяліміра Хлебнікава ў мове арыгіналу і «з», здзейсненыя Алесем Разанавым у беларускай мове.... Болей »
Квантэма, злёса, верш...— творы, што сабраліся ў гэтай кнізе, сваімі каранямі скіроўваюцца ў глыб пачатку, сваімі галінамі — у яго вышыню. Алесь Разанаў нарадзіўся 5 сьнежня 1947 году ў вёсцы Сялец Бярозаўскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Вучыўся ў БДУ, але быў выключаны за патрабаваньне беларусізацыі... Болей »
Кнігу склалі новыя пункціры (акупункціры) Алеся Разанава. Творчая скарбонка Алеся Разанава ў 2010 годзе папоўнілася кнігай самых кароткіх паэтычных формаў – пункціраў «Воплескі даланёю адною». на долю цяпер ужо шырока вядомага не толькі ў Беларусі паэта выпала нямала выпрабаванняў, аб чым сведчыць і... Болей »
Лепшая кніга гутарак і інтэрв’ю – “З апокрыфа ў канон” Алеся Разанава. Літаратурныя нататкі жывога класіка беларускай літаратуры не менш цікавыя за яго авангардную паэзію, хоць, зразумела, адрасаваныя яны спакушанай публіцы. Гэтую кнігу Алеся Разанава складаюць гутаркі, выступленні, нататкі на палях... Болей »
Паэт і перакладчык, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы. Увёў у беларускую паэзію новыя жанры: версэты, вершаказы, зномы, квантэмы. Яго творы перакладаліся больш як на дваццаць замежных моў. Жыў некаторы час у Нямеччыне і Аўстрыі. Алесь Разанаў перавыдае свае творы. У 2009 годзе пабачыла свет кніга... Болей »
"Паэзія - асаблівая веда", - зазначаецца ў адным са зномаў. Што тычыцца саміх зномаў, то гэта веда, у якой паэзія крышталізуецца ў высновы і, крышталізуючыся, набывае адмысловы кшталт. Зномы – чарговы від літаратурнага твора, «выснены» Алесем Разанавым і «запушчаны» ў беларускую, а затым у сусветную... Болей »
Паэтычныя мініяцюры «Пункціры» спадарожнічаюць Алесю Разанаву ад пачатку творчага шляху. Яны ўваходзілі асобнымі раздзеламі ў яго паэтычныя зборнікі, шыхаваліся калонамі ў дзвюхмоўнай кнізе «Гановерскія пункціры», а зараз сабраліся разам — i ранейшыя, i самыя новыя, «швейцарскія», што яшчэ не аб'яўляліся... Болей »
Паэмы, што ўваходзяць у кнігу, увайшлі ў знак і з'яву пэўных перыядаў айчыннай літаратуры. Знітаваныя з часам, яны зазіраюць у сутнасць часу, і трансцэндэнтныя далячыні раскрываюць у іх свой змест. У маўтгазенаўскім крэматорыі згарэў твой нумар: незнаёмы нябожчык памёр за цябе таксама, і яго тайком пераняты... Болей »