- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Лепшая кніга гутарак і інтэрв’ю – “З апокрыфа ў канон” Алеся Разанава. Літаратурныя нататкі жывога класіка беларускай літаратуры не менш цікавыя за яго авангардную паэзію, хоць, зразумела, адрасаваныя яны спакушанай публіцы. Гэтую кнігу Алеся Разанава складаюць гутаркі, выступленні, нататкі на палях прачытаных вершаў. Істотнае — іхны змест. Паэзія не апавядае пра кветку, а становіцца самой кветкай. Бо кветка, калі яна не міфалагічны нарцыс, не ўзіраецца ў сябе, нават ня ведае, якая яна. Паэзія піша не пра гук, колер, пах, а гукам, колерам, пахам. З’ява не пярэчыць сутнасці, бо сутнасць — гэта таксама з’ява: наступнейшай сутнасці. І чым больш паэзія сутнасная, тым больш і “з’яўная”. (“Паэзія — у спасціжэнні паэзіі”)