en

Савік Лідзія

Савік Лідзія

Лідзія Сымонаўна (Сямёнаўна) Савік (1 сакавіка 1936, в. Камуна, Любанскі раён, Слуцкая акруга, БССР, цяпер Менская вобласьць) — пісьменьніца, літаратуразнаўца, крытык. Кандыдат філялягічных навук (1977), прафэсар (2001), ганаровы акадэмік Міжнароднай акадэміі навук Эўраазіі (1995).

Нарадзілася ў сялянскай сям’і Адама Васілевіча і Алены Піліпаўны Адзярыха. Бацькі, разам зь іншымі, былі арганізатарамі сельскагаспадарчай камуны (в. Камуна) на Мар’інскім балоце «Над ракой Арэсай». У першыя дні Вялікай Айчыннай вайны бацька пайшоў на фронт і загінуў у 1941 г. пад Масквой. Вёску Камуну спалілі немцы, маці з двума дзецьмі, Лідай і Ірынай (будучая сьпявачка), знаходзілася ў партызанскім атрадзе «Камсамолец» брыгады імя Панамарэнкі, была сувязной, потым у гаспадарчым узводзе, узнагароджана ордэнам і баявымі мэдалямі. Пасьля вяртаньня Чырвонай арміі нейкі час жылі ў г. п. Любань (там Ліда пайшла ў 1-ы кляс), потым, у сувязі зь пераводам айчыма Сымона Шыкунова на працу у Барысаў, Заслаўе, Койданаў і пераездам сям’і вучылася ў тых мясцовых школах.

У 1954 г. Лідзія Шыкунова закончыла Койданаўскую школу № 1 Менскай вобласьці, працавала піянэрважатай у Вязанскай школе Койданаўскага раёну (1954—1955), у Койданаўскай школе № 1 (1955—1959), у 1959 г. пераехала ў Менск, настаўнічала ў школе № 62 г. Менску. Скончыла філялягічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (1962), Інстытут удасканаленьня настаўнікаў (1964), асьпірантуру. Працавала ў Фундамэнтальнай бібліятэцы АН БССР імя Якуба Коласа (1966—1978), У 1977 г. абараніла кандыдацкую дысэртацыю па праблемах сучаснай беларускай літаратуры, з 1978 г. працуе ў Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР малодшым, потым старшым навуковым супрацоўнікам, адначасова з 1982 г. у Беларускім унівэрсытэце культуры. Выкладала ў ВНУ беларускую літаратуру, чытала спэцкурсы пра творчасьць рэпрэсаваных і эмігранцкіх пісьменьнікаў. З 1993 г. дацэнт Беларускага ўнівэрсытэту культуры, чытае курс лекцыяў па сучаснай беларускай літаратуры. Чалец Саюзу пісьменьнікаў Беларусі (з 1992), потым Саюзу беларускіх пісьменьнікаў. Адна з арганізатараў і сакратар Рады Згуртаваньня беларусаў сьвету «Бацькаўшчына», чалец Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў. Сакратар сэкцыі крытыкі Саюзу пісьменьнікаў Беларусі, старшыня камісіі па вяртаньні спадчыны беларускіх пісьменьнікаў.

Муж — Мікалай Савік, ураджэнец Койданава (23.07.1937) — вучоны-кібэрнэтык. Сястра — Ірына Сямёнаўна Шыкунова, вядомая опэрная сьпявачка.

Літаратурнай дзейнасьцю займаецца з 1970-х г. Кірунак навуковай дзейнасьці — праблемы разьвіцьця беларускай літаратуры ХХ ст. Атрымала дазвол на працу ў архівах КДБ, сабрала дакладныя зьвесткі пра лёс рэпрэсаваных беларускіх паэтаў і празаікаў. Дасьледуе эмігранцкую беларускую літаратуру. Аўтар звыш чым 100 артыкулаў і рэцэнзіяў, 230 энцыкляпэдычных артыкулаў. Зьбірала матэрыялы пра жыцьцё і дзейнасьць вядомых беларусаў у Францыі, Нямеччыны ды ЗША.

Савік Лідзія :: Publications

pdf

Зорны шлях

Да 100-годдзя Барыса Кіта
Савік Лідзія, укладанне

Гэтая кніга прысвечана 100-гадоваму юбілею Барыса Уладзіміравіча Кіта – сусветна вядомага беларуса, прафесара Вашынгтонскага ўніверсітэта, доктара філасофіі ў галіне матэматыкі (Рэгенсбург, Германія), акадэміка Міжнароднай акадэміі астранаўтыкі (Парыж, Францыя), акадэміка і віцэ-прэзідэнта Акадэміі навук...… More

pdf

Адна між замкаў

Літаратурны партрэт Вольгі Іпатавай
Савік Лідзія

Кніга прысвечаная жыццю і творчасці пісьменніцы Вольгі Іпатавай, ганаровага акадэміка Міжнароднай акадэміі навук «Еўразія», кавалера ордэна «Знак Пашаны» і медаля Ф. Скарыны, лаўрэата многіх літаратурных прэмій, актыўнай грамадскай дзяячкі. Вольга Іпатава — першаадкрывальніца не толькі новых тэмаў і...… More

pdf

Пакліканыя

Літаратура беларускага замежжа
Савік Лідзія

У кнізе аналізуюцца здабыткі беларускіх пісьменнікаў у далёкім замежжы. Акрамя агульнага ўступнага раздзела чытач глыбей пазнаёміцца з жыццём і творчасцю паэтаў Н. Арсенневай, У. Дудзіцкага, Я. Золака, Х. Ільляшэвіча, М. Кавыля, У. Клішэвіча, Р. Крушыны, А. Салаўя, М. Сяднева. Для ўсіх, хто цікавіцца...… More

pdf epub

Космас беларуса

Жыццяпіс Барыса Уладзіміравіча Кіта, асветніка, вучонага, патрыёта
Савік Лідзія

Гэта кніга расказвае пра жыццёвы і творчы шлях славутага беларуса Барыса Уладзіміравіча Кіта — грамадзяніна Амерыкі, таленавітага матэматыка, фізіка, доктара філасофскіх навук, акадэміка Міжнароднай акадэміі астранаўтыкі (Парыж), віцэ-прэзідэнта Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі, старэйшага сябра Амерыканскага...… More

pdf epub

Вяртанне

Жыццяпіс Барыса Уладзіміравіча Кіта
Савік Лідзія

Кніжка Лідзіі Савік «Вяртанне» прысвечана пакручастаму і слаўнаму шляху вялікага вучонага беларуса Барыса Кіта. Пражыўшы больш за палову жыцця ўдалечыні ад радзімы, ён праславіў яе выдатнымі навуковымі адкрыццямі ў галіне астранаўтыкі, заваяваў прызнанне і павагу найвыдатнейшых вучоных свайго часу....… More

pdf epub

Каб не астыла цяпло зямлі


Савік Лідзія

У брашуры разглядаюцца творы беларускай прозы «вясковай» тэматыкі, якія напісаны ў канцы 70-х пачатку 80-х гадоў, раскрываюць праз вобразы герояў самыя надзённыя праблемы жыцця сучаснай вёскі: любві да зямлі, беражлівыя адносіны да прыроды, стварэнне гісторыі вёсак, захоўванне памяці аб тых, хто арганізоўваў...… More

pdf

Кантакты і дыялогі 5 (41) 1999

інфармацыйна-аналітычны і культуралагічны бюлетэнь

А. С. Пушкін — сонца не толькі рускай, але і ўсёй славянскай паэзіі. Геній Пушкіна спазнаў глыбіню славянскага характару, асаблівасці мыслення славяніна. Але не толькі спазнаў. Пушкін паказаў гэта чытачу праз вобразы сваіх герояў, праз свае пачуцці ў вершах, аповесцях, раманах. Уражвае, якім чынам далёка...… More

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org