be

Пошук

"alyaksandr-pushkin-i-yakub-kolas-tychyna-mikhail" Вынікі:
Беларусы ў Літве: учора і сёння

Беларусы ў Літве: учора і сёння

Кніга ІІ - З Богам па-беларуску
Адамковіч Аляксандр

Кніга прысвечана вывучэнню гісторыі беларусаў у Літве. У першай частцы на матэрыялах Літоўскага дзяржаўнага цэнтральнага архіва разглядаюцца факты беларускага рэлігійнага жыцця Віленскага краю за польскім часам (1921-1939 гг.). У другой частцы змешчаны інтэрв’ю з асобамі, якія ўдзельнічалі ў беларускім... Болей »

Пра боскае i людзкое

Пра боскае i людзкое

Думкі айца Аляксандра Надсана, скампіляваныя з публікацый і гутарак
Надсан Аляксандр

Тут сабраныя цытаты славутага рэлігійнага i грамадзкага дзеяча айца Аляксандра Надсана, узятыя зь ягоных публікацый апошніх сарака гадоў. У разьдзелах Divinitas (“Боскае”) i Humanitas (“Людзкое”) зьмешчаныя выказваньні пра Бога і чалавека, рэлігію і сьвятарскае служэньне, а таксама пра надзённыя пытаньні... Болей »

Беларусы ў Літве: учора і сёння

Беларусы ў Літве: учора і сёння

Кніга III - Віленская беларуская гісторыя ў асобах
Адамковіч Аляксандр

Кніга прысвечана вывучэнню гісторыі беларусаў у Літве. Змешчаны матэрыялы, успаміны, здымкі аб асобах, якія ўдзельнічалі ў беларускім жыцці ў Літоўскай Рэспубліцы на мяжы ХХ-ХХІ ст.ст. Выданне адрасавана навукоўцам, выкладчыкам, стуцэнтам, краязнаўцам і ўсім тым, хто цікавіцца гісторыяй беларусаў за... Болей »

Стаць Літвінам і быць ім

Стаць Літвінам і быць ім

развагі да перапісу 2009 г.
Стральцоў-Карвацкі Аляксандр

У дзяржаўным сэнсе найменьне Літва здаўна адносіцца таксама і да тэрыторыі Беларусі. Вялікая колькасьць сёньняшніх беларусаў, пераважна на захадзе Краю, але і ня толькі, аж да пачатку XX стагодзьдзя называлі сябе Літвінамі. Тэрміны Беларусь і Беларусы навязаны нашаму Краю расейскай адміністрацыяй у пачатку... Болей »

«Краёвая ідэя» ў беларускай гісторыі
pdf

«Краёвая ідэя» ў беларускай гісторыі

зборнік навуковых артыкулаў
Смалянчук Аляксандр

Матэрыялы зборніка прысвечаныя феномену «краёвай ідэі» або «краёвасці», якая на пачатку ХХ ст. на тэрыторыі «гістарычнай Літвы» была пэўным ідэалагічным канкурэнтам дамінуючай нацыянальнай ідэі ў этнакультурным варыянце. У цэнтры ўвагі даследаванне ўзаемадачыненняў краёвасці і беларускай ідэі. Зборнік... Болей »

Пад скіпетрам Расейскай імперыі
pdf

Пад скіпетрам Расейскай імперыі

рэпрэсіўная паяітыка царызму на землях Беларусі ў канцы XVIII - першай палове XIX ст.
Радзюк Аляксандр

У манаграфіі разгледжаны асноўныя элементы рэпрэсіўнай палітыкі царскіх уладаў у дачыненні да беларускіх зямель у канцы XVIII - першай палове XIX ст. Аўтар прасачыў эвалюцыю гэтай палітыкі, вызначыў яе адметнасці, а таксама на-ступствы. Значнае месца ў кнізе адведзена даследаванню механізмаў, праз якія... Болей »

Гісторыя Вялікага Княства Літоўскага
pdf

Гісторыя Вялікага Княства Літоўскага

Ад пачатку гаспадарства да каралеўства Літвы і Русі (1248 — 1341 гг.)
Краўцэвіч Аляксандр

Вялікае Княства Літоўскае дзейнічала на еўрапейскай палітычнай арэне амаль пяць з паловай стагоддзяў — ад высокага сярэднявечча да навейшага часу (1248 — 1795 г.). У кнізе першыя этапы гісторыі ВКЛ прадстаўленыя ў еўрапейскім і беларускім гістарычным кантэксце.... Болей »

Арытмія, альбо Код супрацiву
pdf epub mobi fb2

Арытмія, альбо Код супрацiву


Тамковіч Аляксандр

«Арытмiю» прапанаваў настаўнiк у журналiстыцы Аляксандр Улiцёнак, за што яму — асобны «Дзякуй!». Сапраўды, гэтае слова ў нашай краiне можна ўжываць i не ў медычным плане. Так што героi нарысаў у нейкiм сэнсе не толькi ствараюць найноўшую гiсторыю Беларусi, але i дапамагаюць грамадству пазбавiцца небяспечных... Болей »

Новы погляд на гісторыю рускай дзяржавы
pdf

Новы погляд на гісторыю рускай дзяржавы


Марозаў Аляксандр

Даследнік усё адно што паляўнічы. Ён ідзе праз невядомы лес, прызначыўшы сабе агледзець адну яго частку, але раптам заўважае напалову занесеныя снегам сляды буйнога невядомага звера, цалкам іншай пароды, чым чакаў. Што яму рабіць? Ахвяраваць зверам, дзеля захавання свайго папярэдняга плана ці, пакінуўшы... Болей »

Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі

Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі

1917-1929 гг.
Гужалоўскі Аляксандр

Першае спецыяльнае даследаванне радыкальных змен у сямейна-шлюбных адносінах і сэксуальным жыцці беларускага грамадства пасля пасля бальшавіцкага перавароту 1917 г. Стаўленне камуністаў да інтымных узаемных стасункаў жанчыны і мужчыны на працягу існавання Савецкай Беларусі вагалася ад усёдазволенасці... Болей »

Фізіка
pdf

Фізіка

Вучэбны дапаможнік для 10 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання
Грамыка Алена, Зяньковіч Уладзімір, Луцэвіч Аляксандр, Слесар Інеса

Перад вамі вучэбны дапаможнік «Фізіка» для 10 класа. У гэтым навучальным годзе вы будзеце працягваць вывучэнне цеплавых і электрамагнітных з’яў у раздзелах «Малекулярная фізіка» і «Электрадынаміка». Каб работа з дадзеным дапаможнікам прынесла больш карысці, выкажам некалькі парад. Спачатку прачытайце... Болей »

Аб беларускім нацыянальным адраджэнні

Аб беларускім нацыянальным адраджэнні


Уласаў Аляксандр

Выдавец, публіцыст, грамадскі і культурны дзеяч Аляксандр Уласаў нарадзіўся 16 (28) жніўня 1874 года ў Вілейцы Віленскай губерні (цяпер Мінская вобласць). Вучыўся ў духоўнай семінарыі і рэальным вучылішчы ў Пінску, рэальных вучылішчах у Мінску і Лібаве. У 1905 годзе скончыў політэхнічны інстытут у Рызе.... Болей »

Казкі і апавяданні беларусаў Слуцкага павета

Казкі і апавяданні беларусаў Слуцкага павета


Сержпутоўскі Аляксандр

Гэта чацвёртая кніга з серыі «Повязь вякоў». Змешчаныя ў зборніку творы сведчаць аб высокай духоўнай культуры нашых продкаў і адлюстроўваюць быт сялянскага жыцця. Кніга акажа вялікую дапамогу ў адраджэнні беларускай мовы, нацыянальнай культуры, будзе спрыяць прапагандзе дасягненняў айчыннай фалькларыстыкі... Болей »

Успаміны аб жыцці ў ХХ стагоддзі
pdf

Успаміны аб жыцці ў ХХ стагоддзі


Кудраўцаў Аляксандр, Травень Кастусь, пераклад з расейскай мовы

Кудраўцаў Аляксандр Пятровіч (1923-1997) нарадзіўся ў Дрыбіне. Пад час калектывізацыі стаў сіратой. Быў у блакадзе Ленінграда. Трапіў марскім пехацінцам на фронт, быў паранены ў 1941 годзе. Пасля вайны працаваў старшынёй калгасаў імя Кутузава і «Вольнае жыццё» ў Іўеўскім раёне, затым калгаса «Рэвалюцыя»... Болей »

Раман Скірмунт (1868–1939)
pdf

Раман Скірмунт (1868–1939)

жыццяпіс грамадзяніна Краю
Смалянчук Аляксандр

У цэнтры ўвагі біяграфія «краёўца» Рамана Скірмунта (1868–1939). Кніга знаёміць з асобай прадпрымальніка, ідэолага «краёвасці», беларускага і польскага палітыка і грамадскага дзеяча, для якога зыходным пунктам публічнай дзейнасці было замілаванне да роднага Краю. Гэты Край пачынаўся з Парэчча на Піншчыне... Болей »

Спадчына Беларусі. Heritage of Belarus

Спадчына Беларусі. Heritage of Belarus

фотаальбом
Аляксееў Аляксандр, Лукашэвіч Алег

Асноўнай місіяй ЮНЕСКА з’яўляецца наладжванне дыялога і ўзаемаразумення паміж культурамі і цывілізацыямі. Арганізацыя з моманту свайго стварэння дапамагае краінам свету пазітыўна ацэньваць сваё гістарычнае мінулае, адкрываць спадчыну, агульную для ўсяго чалавецтва. Культурная разнастайнасць у кантэксце... Болей »

Па другі бок мяжы
pdf

Па другі бок мяжы


Раткевіч Аляксандр

У гэтай кнізе апісваецца гісторыя, невядомая шырокаму колу грамадства, Лагойшчыны і Вілейшчыны. Падзеі, якія адбываліся ў нашых мясцінах, ніколі не ўключаліся ў школьную праграму навучання. Не публікаваліся ў сродках масавай інфармацыі, таму што ўтрымліваюць не вельмі прыемныя гістарычныя звесткі, якія... Болей »

Невядомая гісторыя майго краю
pdf

Невядомая гісторыя майго краю


Раткевіч Аляксандр

Расповеды старажылаў пра нялёгкі і ў большасці сваёй трагічны лёс кожны раз мяне хвалявалі да глыбіні душы. Пра жыццё беларусаў (асабліва «заходнікаў») пры царскай Расеі, за польскім часам ды і пасляваенным бальшавіцкім «вызваленні». Трагічны час Другой сусветнай вайны, якая забрала траціну беларускага... Болей »

Слёзы на зямлі
pdf

Слёзы на зямлі

Творчая спадчына заходнебеларускага паэта і патрыёта: Вершы, карэспандэнцыі, успаміны
Жальба Нікіфар (Бяленка Аляксандр)

Упершыню выдаецца літаратурная спадчына заходнебеларускага паэта, удзельніка нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі Нікіфара Жальбы (Аляксандра Канстанцінавіча Бяленкі, 1898 — 1991).... Болей »

Гісторыя Беларусі
pdf

Гісторыя Беларусі

Метадычныя ўказанні для семінарскіх заняткаў
Барулін Валерый, Гусарава Галіна., Герасімовіч Эльвіра, Каданчык Аляксандр, Шчэрбаў Валерый

Гэта метадычка была забаронена адміністрацыяй БДСГА амаль адразу пасля таго, як выйшла з друку. Увесь наклад быў канфіскаваны, а аўтараў прымусілі вярнуць аўтарскія экзэмпляры. Чаму? "Не соответствует государственной идеологии". Навіна пра "забароненую метадычку" выклікала вялікую цікаўнасць да маленькай... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org