- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Чакаючы парома, яны абодва ляглі ў цяньку ад берагавога абрыву і доўга моўчкі глядзелі на быстрыя і мутныя хвалі Кубані ля іх ног. Лёнька задрамаў, а дзед Архіп, адчуваючы тупы, дяжкі боль у грудзях, не мог заснуць. На цёмнарудым фоне зямлі іх абшарпаныя і скурчаныя фігуры ледзь вылучаліся двума мізэрнымі... Болей »
Кніга „Апавяданьні паштовых марак пра Вялікае Княства”- незвычайнае падарожжа ў Гісторыю нашай краіны. Незвычайнае, бо ў ёй незвычайна многа ілюстрацый у выглядзе паштовых выданьняў ня толькі Беларусі, але многіх краін, якія апавядаюць пра Вялікае Княства. У кнізе ёсьць апавяданьні пра малазначные падзеі... Болей »
Густы і мокры вецер гоніць сырыя і цяжкія хмары; яны грузна плывуць, лезучы адна на другую, закрываюць сабою неба і сонца і робяць асенні дзень шэрым і хмурным. Часам спускаюцца яны нізка і сеюць на мокрую зямлю дробны дождж-імглу, а часам узнімаюцца вышэй і, не вытрымаўшы сілы ветру, разрываюцца і ачышчаюць... Болей »
У зборнік уключаны апавяданні, якія вывучаюцца ў школе: «Пяць лыжак заціркі», «У шалашы». «Анчар», «Навагодняя ёлка» і інш. У іх аўтар рэалістычна паказвае жыццё простата чалавека, яго мары і спадзяванні да Кастрычніцкай рэвалюцыі, будаўніцтва новага жыцця ў савецкі час. Напісаныя дзесяцігоддзі назад... Болей »
Нарадзілася ў сям’і ляснога аб’ездчыка. Засталася без бацькоў на восьмым годзе жыцця. Выхоўвалася ў сваякоў. Скончыла літаратурны факультэт Рагачоўскага настаўніцкага інстытута ў 1941 годзе. У час Вялікай Айчыннай вайны працавала бібліятэкаркай у шпіталі, пісаркай страявой часці, начальніцай бібліятэкі.... Болей »
У 2001 г. споўнілася 180 гадоў з дня нараджэння і 120 гадоў з дня смерці Фёдара Міхайлавіча Дастаеўскага, Дзве гэтыя даты, безумоўна, падвышаюць і без таго вялікую ва ўсім свеце цікавасць да творчасці вялікага рускага пісьменніка. Да апублікаваных літаральна на ўсіх кантынентах соцень кніг, тысяч артыкулаў... Болей »
Цішка Гартны, сапр.: Зміцер (Змітро) Хведаравіч Жылуновіч (23 кастрычніка 1887, м. Капыль, Слуцкага павета Мінскай губерні, цяпер Капыльскі раён Мінскай вобласці — 11 красавіка 1937, Магілёў, псіхлячэбніца) — беларускі пісьменнік, паэт і перакладчык, грамадскі і дзяржаўны дзеяч. Акадэмік АН БССР (1928).... Болей »
Пачыналіся цёмныя лістападаўскія ночы — бяззорныя, чорныя, быццам сама безнадзейнасць, перавітыя жалобнымі стужкамі смугі. Андрусь слабеў. Кожны крок даваўся з цяжкасцю — усё-ткі застудзіўся тады, у халоднай, засыпанай срэбнай восеньскай расой лагчавіне. Коні жандараў тупаталі наверсе, на ўзгорку, і... Болей »
Напярэдадні Калядаў другі намесьнік генеральнага дырэктара акцыянернага таварыства “Моц” Зьміцер Аляксандравіч Каморын прайграўся ў карты, прагуляў усе свае перадсьвяточныя грошы. Не падымаючыся з-за стала, у прайдзісьвета Кучкіна, забыўшыся, што той прайдзісьвет, Зьміцер Аляксандравіч пазычыў, каб адыграцца... Болей »
Кнігу выдатнай польскай пісьменніцы, ураджэнкі Гродзеншчыны, Элізы Ажэшкі (1841-1910) склалі аповесці. апавяданні і нарысы, напісаныя на беларускім матэрыяле. Некаторыя творы на беларускую мову перакладзены адмыслова для гэтага выдання. Гэта дванаццаты том «Беларускага кнігазбору».... Болей »
Янка Брыль нарадзіўся 4 жніўня 1917 года ў горадзе Адэсе, у сямі чыгуначніка, У пяцігадовым узросце разам з бацькамі пераехаў у Заходнюю Беларусь, у вёску Загоре Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці. Скончыўшы ў 1931 годзе сем класаў польскай школы, працаваў на гаспадарцы, займаўся самаадукацыяй. У... Болей »
Да чытача. Гэта ўжо другі зборнік “Творчасьці”, які выходзіць цягам гэтага году. Кожны творца, ці то паэт, ці то пісьменьнік мае патэнцыял, закладзены Госпадам, Творцам усяго існага. Справа чалавека, толькі ў тым, каб адкрыць-адшукаць сваё пакліканьне, каб служыць бліжнім, каб служыць Бацькаўшчыне, Богам... Болей »
Аповесць М. Гарэцкага «Дзве душы» (1919) была прадстаўлена нашаму сучасніку толькі ў 1989 г. У цэнтры рамана М. Зарэцкага «Вязьмо» — вобраз сакратара партячэйкі Сымона Карызны. Пісьменнік выносіць рашучы прысуд эпосе сталінізму.... Болей »