- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
На апошнім курсе вучэльні я напісаў алейнымі фарбамі на палатне карціну, памерам метр на метр. Яна, тая карціна, напісалася вельмі хутка, ці не за дзень. Памятаю да драбніцаў. Мужчына і цяжарная жанчына сядзяць на табурэтцы сьпіна да сьпіны. На падлозе, каля босых ног, прайгравальнік, а на ім чорная... Болей »
Чмель паміраў. Так сталася, што пад дзень нараджэньня. Ён быў мудрым чмялём — і ведаў, што рыбы, птушкі, зьвяры і ўсё, што нараджаецца, і людзі, памірае, і кветкі, і таму, мусібыць, і чмялі, але ня ведаў, як, і што пасьля, і трохі баяўся... Таму яму падумалася, што ёсьць чмяліны Бог. Ён быў мужным і... Болей »
Дзіця за сьцяной плача і плача. Штоночы. Сілішся ня чуць, пад падушкай заціскаеш вушы, але ж хіба засьнеш пад падушкай з заціснутымі вушамі? І ляжыш, утаропіўшы ў цьмяную столь вочы, і чуеш, ня хочачы, ня толькі плач дзіцячы, але і ўсё астатняе: як устаюць бацькі, супакойваюць, запальваюць сьвятло, тупаюць... Болей »
Я – чараўнік. Вось запалю ў печы, буду глядзець на Агонь і з ім размаўляць. Ха-ха! Я буду размаўляць з Агнём. Не верыце? Ваша справа. Мы будзем не проста размаўляць, мы будзем тварыць з ім жыццё, валадарыць лёсамі. А лёс непрадказальны, і куды ён паверне, не ведаем пакуль ні я, ні мой сябра. Такая вось... Болей »
Элегантна, вытанчана, далікатна, зграбна… Хутчэй ужо – выкшталцона. Падбіраю азначэнні да таго, што бачу на фотаздымках. А там дваццацігадовы хлопец, мой сын Даніла ў сваім універсітэце ў Рыме. Вечны горад адчуваецца нават у дробязях – пад нагамі акуратная брукаванка з квадратных камянёў, якія ствараюць... Болей »
Да самоты, як і да хваробы, таксама прывыкаеш. Асвойваешся і жывеш з імі. Трэба ж з некім жыць… Я прывык, калі перамятае студзень халодныя сцежкі ля маёй хатулькі. Здавалася б, і снегу кот наплакаў, а закруціць, завіхурыць раптам, знекуль нячыстая сілачка возьмецца і замяце мне сцежкі. Тады бяру шуфлік... Болей »
Бізнесоўца Андрэя Раіка ў 1-м Маскоўскім завулку дый па ўсім горадзе, мабыць, праз сугучча прозвішчаў завуць Райкіным, хоць і не мае ён аніякіх адносін да славутых артыстаў-сатырыкаў. На наступны дзень пасля Раікавага дня нараджэння ягоны сусед па сядзібе Ігар А. па мянушцы Камісар пазваніў імяніннікавай... Болей »
У 1970 годзе я вучыўся ў пятым класе і быў упэўнены, што жыць у Савецкім Саюзе лепш чым дзе. І нават у шостым яшчэ верыў, але веры той крыху паменела. Была ў тыя школьныя гады мода сярод гэпэшных дзяцей перапісвацца з аднагодкамі з іншых краін. Дзе мы бралі адрасы, як знаёміліся – не памятаю. Я перапісваўся... Болей »
З якога боку ні падступайся – усё адно будзе Парыж! Калі згадаць, як мы з Вольгай у далёкай маладосці мелі намер на шлюб, то Парыж там прысутнічаў. Бесклапотнага і заможнага жыцця будучай жонцы я не абяцаў, але дакляраваў, што ў горад, дзе свята заўжды з табою, выберамся абавязкова. Чаго не наабяцаеш... Болей »
Назвай аповеда аб кінематаграфічнай вандроўцы ў Малдову меркавалася слова “Кінакамера”. Галоўная кінематаграфічная прылада стала асноўным аб’ектам увагі ўкраінскіх памежнікаў і мытнікаў падчас нашага вяртання дадому. Калі ўязджалі туды, нікога вялізны чорны куфар, які месціўся пасярод салона нашай “Газэлі”... Болей »
Першым, да каго звярнуўся з пытаннем, – вышэзны худы дзядзька ў капелюшы, балонневым плашчы (такія даўно не носяць) і кароткіх гумовых ботах балотнага колеру. На вачах круглыя акуляры з паламанай дужкай (такія трапляюцца на фотаздымках першай паловы мінулага стагоддзя). Мужчына ішоў насустрач і нешта... Болей »
Мне дванаццаць з паловай, і я сяджу на мулкім крэсле з жалезнымі ножкамі ў вузкай бальнічнай палаце на адно вакно. Белы халат, які загадалі накінуць на плечы, – доўгі, адзін рукаў падраны, а на другім россып зялёных і рудых плямак. Пахне той халат чамусьці пудрай і рудым гаспадарчым мылам. А ў светлай... Болей »
Ён знайшоў яе ў той год, як пайшоў у школу. Плёхаўся ў копанцы, балюча наступіў на нешта, падумаў, што камень, а паднырнуў — бомба. Такая, як яйка з абодвума тупымі канцамі, але рубчастая, цяжкая, чорная-чорная. З аднаго канца нібыта пёрка прылепленае, сарві яго — і кідай бомбу, куды хочаш, усё ўшчэнт... Болей »
Калі меркаваць па прозвішчы, дык ён павінен быў выглядаць так, як выглядае каратканогі, чарнява-лысаваты чалавек з жывоцікам, якому каля сарака. Ён так і выглядаў. Прозвішча ягонае было Марыш. Венгерскае нейкае. Скуль яно, ён не высвятляў, яго мала цікавіла мінулае. Дый будучае цікавіла не надта, хоць... Болей »
Мар’ян прачнуўся ад стуку ў акно. Зірнуў на гадзіннік з вялікімі, каб бачыць, бо ўжо вочы не тыя, чырвонымі лічбамі на падстрэлку: 6.00. Гадзіннік гэты Ганна нядаўна падаравала. На юбілей, на пяцьдзесят гадоў. Замест старога. Стары, нават старадаўні, з ківачом, у арэхавым футарале гадзіннік, які яшчэ... Болей »
Труну з целам Цімоха Нілавіча Макея паставілі каля магілы на козлікі, якія раптам падламаліся, бо за доўгія гады струхнелі пад дажджом і снегам, а Цімох Нілавіч быў мужчына мажны. Труна кульнулася, цела Цімоха Нілавіча скацілася з гліністага грудка ў густыя кусты пры агароджы могілкаў, а тут пачаўся... Болей »
— Людзі любяць тых, хто любіць іх, — ідучы да дзвярэй, сказала Антаніна. Яна кожнага разу нейкай адной фразай рабіла выснову з іх нядзельных гаворак. У астатнія дні, апроч нядзелі, гаварыць Нічыпару не было з кім, таму ён спытаўся ў спіну Антаніне: — А Бог? — Бог таксама, чым ён лепшы за людзей?.. —... Болей »
Сёння дзень серада. Заўтра, ці ўчора, быў чацвер — і ў чацвер мяне забілі. Таму мне ўсё адно, ці будзе чацвер заўтра, ці быў ён учора. Тут адзін нейкі дзень, назва якога мне пакуль не адкрылася, але я адчуваю, што ён блізкі да раўнавагі, да таго, што гэтым словам пазначаецца, таму па зямной памяці я... Болей »
Андрэй Брызін ляжаў на вузкім тапчане ў прыхожай, дзе ён заўсёды, калі начаваў дома, прачынаўся пасля шырокага разгулёну, і галавой чалавека, які некага забіў, на кавалкі пасек і пад плотам закапаў, падлічваў страты з учарашняй п’янкі. Грошы — само сабой, іх і лічыць няма чаго, хоць і шкада: мог купіць... Болей »
«14 траўня 2004 года ў Капенгагене спадкаемец дацкай кароны Яго Каралеўская Высокасць кронпрынц Фрэдэрык (Фрэдэрык Андрэ Хенрык Хрысціян), старэйшы сын каралевы Даніі Маргарэт ІІ і прынца Хенрыка, ажаніўся з аўстралійкай Мэры Элізабэт Дональдсан. На ўрачыстасці былі запрошаныя 800 ганаровых гасцей з... Болей »