- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
На Крайняй Поўначы. Вёска Малое Сітна ляжыць у глухім кутку Полаччыны між лясоў і азёраў, на самай расейскай мяжы. За Полацкам сканчаюцца абробленыя палеткі. На возеры Скобрае — мабільная сувязь. За станцыяй Дрэтунь — асфальт. Пыльная гравійка коціцца між лясоў побач з чыгункай. Хутчэй убачыш зьмяю на... Болей »
Стопард у Менску. Ён выглядаў так, як і мусіць выглядаць клясык сучаснасьці, які не згубіў дэмакратызму, нягледзячы на тое, што бачыў свае пастаноўкі на найлепшых сцэнах сьвету, а на палічцы ў ягоным доме стаіць залаты «Оскар». Сусьветна вядомы драматург Том Стопард зладзіў у сталіцы майстар-клясу. Апрануты... Болей »
Палац для апазыцыі. Дазвол Лукашэнкі правесьці Кангрэс дэмакратычных сілаў у Менску ня ўсім спадабаўся. Піша Алесь Кудрыцкі. Падчас наведваньня на мінулым тыдні сталічнага гіпэрмаркету «Гіпа» Аляксандар Лукашэнка выказаўся на палітычныя тэмы, у прыватнасьці, пра адстаўку кабінэту Цімашэнкі ды правядзеньне... Болей »
Чарнобыль, які мы прыдумалі? «Don’t worry, be happy», — замежныя экспэрты раяць нам не пераймацца з прычыны радыяцыі. Піша Алесь Кудрыцкі. «Бачыш завод?» — спыталася мая знаёмая, паказваючы на будынкі з шэрага бэтону ды комін на даляглядзе. «Ага». — «Гэта наш Чарнобыль». Калі я пачуў гэта, адразу зрабілася... Болей »
Падвойны страх. Выбухі ў Віцебску стварылі паніку нацыянальнага маштабу. Паўмесяца таму ў мэтро давялося чуць, як жаночы голас з узмацняльнікаў заклікаў пасажыраў быць пільнымі і паведамляць міліцыі пра пакінутыя без нагляду рэчы. У мэтах прадухіленьня тэрактаў. «Якія тэракты ў мірнай Беларусі? —... Болей »
рыкганты на Малой сцэне. Што такое Дзікае Паляваньне? Гэта ўлада жаху, які паралізуе. У Купалаўскім — спэктакль паводле Караткевіча. Чаму менавіта «Дзікае паляваньне»? Чаму менавіта зараз? Толькі таму, што Караткевічу сёлета 75 гадоў? І што ўласна яны хацелі гэтым сказаць? Прэм’ера спэктаклю «Дзікае... Болей »
Аляксандар Мілінкевіч: Пошліны на ўвоз аўтамабіляў варта адмяніць. На апошнім тыдні ў СМІ шмат гаварылася аб новых мерах па рэгуляваньні імпарту патрыманых аўтамабіляў. Гэта выклікала чарговы ажыятаж на рынку. «НН» пацікавілася ў новага лідэра апазыцыі, як ён ставіцца да пастановы Лукашэнкі аб новых... Болей »
Першы ўдар. Зачыстка Гарадзеншчыны пачалася. Арыштаваны ваўкавыскі прадпрымальнік- аўганец Мікалай Аўтуховіч. Уражвае хуткасьць, зь якой найбуйнейшы ваўкавыскі бізнэсовец апынуўся за кратамі. У адзін дзень была ўзбуджаная крымінальная справа, Мікалай Аўтуховіч быў прызнаны падазраваным, потым абвінавачаным... Болей »
Як беларусы памінаюць продкаў. Перад Дзядамі абавязкова ішлі на могілкі, прыбіралі магілы, а ў хаце перад самым сьвятам мылі вокны. Вымытая й прыбраная хата чакае сваіх былых жыхароў. На стале мусіць быць багата страваў, што сымбалізуюць спрадвечныя беларускія ўяўленьні пра сытасьць: кілбасы, кумпякі... Болей »
Найважнейшае з мастацтваў. Элегантны пачатак выбараў: затрыманыя 70 сяброў ініцыятывы «Партнэрства», што, выкупіўшы білеты на тры сэансы фільму «жах Амітывілю», сабраліся ў кінатэатры «Цэнтральны», каб стварыць грамадзкую арганізацыю для назіраньня за галасаваньнем-2006. У выніку моладзь зацьвердзіла... Болей »
Яшчэ плюс тры. Газэты «Народная воля», «Салідарнасць» і «Згода» ня ўключаны ў падпісны каталёг РУП «Белпошта» на першае паўгодзьдзе 2006 году. Улада робіць легальны выхад апазыцыйнай прэсы немагчымым. Газэты рыхтуюцца да пераходу ў падпольле. У аўторак 8 лістапада тры газэты атрымалі лісты, падпісаныя... Болей »
Правядзеньне выбараў у Беларусі пад пагрозай. Круглы стол у амбасадзе ЗША з удзелам Джорджа Крола распачаўся з жорсткай заявы пасла з нагоды шэрагу скандальных заяваў прадстаўнікоў улады і тэлеканалаў на адрас ураду ЗША і супрацоўнікаў амэрыканскай амбасады. Паводле словаў амэрыканскага пасла, «амаль... Болей »
Зьеў — і парадак. Сярод заснавальнікаў Саюзу пісьменьнікаў Беларусі — ніводнай знакавай постаці беларускай літаратуры. Калі ў 1934 годзе ствараўся Саюз пісьменьнікаў, там былі ўсе лідэры літаратуры. Купала, Колас, усе, хто быў, яшчэ — на свабодзе. Калі ў 2005 годзе ўлада вырашыла стварыць Саюз пісьменьнікаў... Болей »
Сьвет паўстаў на абарону Тані. Студэнтку-чацьвёртакурсьніцу факультэту міжнародных эканамічных адносін Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсытэту Тацяну Хому (на фота) 24 лістапада адлічылі за «адкрытую непавагу да БДЭУ і парушэньне правілаў унутранага распарадку». Парушэньнем рэктар Уладзімер... Болей »
Бясплатны газ бывае толькі ў Расеі. Беларусь будзе адзінай краінай, для якой цэны на расейскі газ ня вырастуць у 2006 годзе. «Газпром» пацьвердзіў гатоўнасьць забясьпечыць пастаўкі прыроднага газу ў Беларусь на ўмовах кантракту 2005 г. — то бок па сымбалічных $46,68 за 1 000 кубамэтраў. Пра гэта было... Болей »
«Белгазета»: няма газэтаў — няма праблемы. Неўключэньне ў падпісны каталёг шаснаццаці незалежных газэтаў і выгнаньне іх з «Саюздруку» — адна з найважнейшых падзеяў лістапада-сьнежня. Дзяржаўная прэса пра яе, зразумела, ні словам не абмовілася. Зьвернем ўвагу, што сытуацыю цалкам замаўчала і «Белгазета».... Болей »
Чытачы "Нашай Нівы" выявіліся сапраўднымі грамадзянамі. Колькасьць падпісчыкаў пасьля Новага году вырасла на 320 чалавек, і зьвесткі працягваюць надыходзіць. Ён хацеў запалохаць, а сутыкнуўся з радыкалізацыяй грамадзянскага духу. Гэта нармальная рэакцыя нармальнай нацыі. Дзякуй тым 47 чытачам, якія прапанавалі... Болей »
Перад 100-годзьдзем «Нашай Нівы» напрогпваюцца параўнаньні таго рэжыму і гэтага. Пры цару Мікалаю П асобныя нумары канфіскоўваліся, іншыя выходзілі зь белымі плямамі цэнзуры, але цар не забараняў распаўсюду беларускіх газэтаў. У італьянцаў ёсьць прымаўка cosa cara, cosa rara — дарагую рэч цяжка здабыць.... Болей »
Адны чытачы прапануюць: вы б адчынілі свае шапікі для незалежнай прэсы або здавалі свае газэты на продаж у супэрмаркеты, дзе ляжаць «Гастраном» і «БелГазета». Людзі наіўна думаюць, што гэта магчыма. Каб прадаваць газэту, скажам, у краме «Акіян», трэба атрымаць узгадненьне ў ідэалягічным аддзеле гарвыканкаму.... Болей »
Перадусім дзякую тым людзям, якія ў 25-градусны мароз на мінулым тыдні даносілі газэту чытачам. У жыцьці заўжды ёсьць месца подзьвігу. Што ёсьць геройства сёньня? Якія ўчынкі зь сёньняшняга дня ўвойдуць у хрэстаматыі беларускага ўчынку? Чыімі імёнамі заўтра назавуць вуліцы нашых гарадоў? Адказ на пытаньне... Болей »