- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У інтэлектуальнай глухаце, прамаўляючы на хвалях самага свабоднага радыё, можна абвясціць [як Валер Булгакаў] ледзьве не ўсяму свету, што беларусы не стварылі ўлітаратуры нічога вартага прэміі Нобеля; і гэтым безадказным пасажам (ці не свядома!) далучыцца да слоў таго самага палітыка, які сцвярджае... Болей »
Героі твораў маладога пісьменніка — нашы сучаснікі, пераважна студэнты, з іх нястомным пошукам ісціны, праўды, свайго месца ў жыцці. Аўтар тонка заўважае і ставіць вострыя маральна-этычныя і сацыяльныя праблемы, якія накапіліся ў грамадстве і ў асяроддзі моладзі ў застойны перыяд.... Болей »
У выданні змешчаны выбраныя працы беларускага мовазнаўца, прафесара, доктара філалагічных навук Г. I. Кулеш, створаныя ў 1991-2022 гг. У прыведзеных публікацыях асэнсоўваюцца найбольш актуальныя праблемы гісторыі беларускай літаратурнай мовы, стылістыкі і культуры маўлення. Для студэнтаў і выкладчыкаў... Болей »
Вучэбны дапаможнік змяшчае фрагменты манаграфій, дапаможнікаў, навуковыя артыкулы вядомых даследчыкаў, у якіх асвятляюцца найболын важныяі складаныя пытанні гісторыі беларускай літаратурнай мовы і гістарычнай граматыкі беларускай мовы. Для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі, якія навучаюцца па спе-цыяльнасці... Болей »
У дні, калі адзначаецца 106-я гадавіна абвяшчэньня незалежнасьці БНР, мы вырашылі нагадаць, як і калі беларускія палітыкі адмовіліся ад намеру абвясьціць сталіцай краіны Вільню і ад мары адрадзіць супольнае зь літоўцамі Вялікае Княства Літоўскае. Пра гэта расказвае беларускі лінгвіст, археограф, пісьменьнік... Болей »
Ці лічылі ў Польшчы ў пачатку ХХ стагодзьдзя «ліцьвіноў» звычайнымі палякамі? Як доўга ў Польшчы існавалі прыхільнікі аднаўленьня ВКЛ, так званыя краёўцы? Дзе і калі бярэ пачатак беларускі нацыяналізм? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з польскім гісторыкам, прафэсарам Торуньскага ўнівэрсытэту, аўтаркай... Болей »
У дапаможніку выкладзена гісторыя беларускага мовазнаўства 1918–1941 гг. Пададзена перыядызацыя гісторыі беларускай лінгвістыкі міжваенных гадоў. Асэнсаваны прэскрыптыўна-нармалізацыйны характар і дачыненні з тагачаснай уладай. Многа ўвагі ўдзелена тэме правапіснага рэгулявання беларускай мовы. Прадстаўлены... Болей »
Вялікае Княства Літоўскае дзейнічала на еўрапейскай палітычнай арэне амаль пяць з паловай стагоддзяў — ад высокага сярэднявечча да навейшага часу (1248 — 1795 г.). У кнізе першыя этапы гісторыі ВКЛ прадстаўленыя ў еўрапейскім і беларускім гістарычным кантэксце.... Болей »
Дарагія вучні! Вы пачынаеце вывучэнне наступнай за Старажытнасцю эпохі сусветнай гісторыі, якую называюць Сярэднімі вякамі. З дапамогай зместу ў канцы вучэбнага дапаможніка вы зможаце хутка арыентавацца ў вывучаемым матэрыяле і знаходзіць патрэбныя раздзел, тэму, параграф. Тэкст кожнага параграфа падраздзяляецца... Болей »
Выкладаецца гісторыя беларускай літараіурнай мовы 1918-1941 гг. Падаецца перыядызацыя гісторыі беларускай літаратурнай мовы міжваенных гадоў. Асэнсоўваецца спецыфіка вывучэння беларускай нарматыўнай мовы 1920— 30-х гг. у савецкі час. Аналізуецца пераемнасць мовы разгляданага перыяду з мовай часу існавання... Болей »
Аўтар кнігі распавядае пра гісторыю рамяства у г. Гродне ў розныя перыяды яго развіцця, з X стагоддзя да нашага часу Чытач даведаецца пра спецыялізацыю гарадзенскіх рамеснікаў пазнаёміцца з некаторымі з іх па прозвішчам, з карпаратыўнымі арганізацыямі рамеснікаў (цэхамі). У завяршэнні называюцца сённяшнія... Болей »
Пачынаецца гэта гісторыя, як належыць, з нараджэння. Нарадзіўся парсюк наш у хляве, разам з дзесяццю іншымі сваімі братамі і сёстрамі. З выгляду ён нібы не вылучаўся нічым, быў, здавалася, як усе. Можа, нават драбнейшы і цішэйшы, лагоднейшы за іншых. Але ўжо змалку стаў заўважацца ў ім талент: лагодны... Болей »
Першы том даследавання прысвечан разгляду беларускай літаратуры, пачынаючы ад літаратуры Кіеўскай Русі, агульнай паэтычнай творчасці трох братніх народаў — рускага, украінскага і беларускага—і заканчваючы літаратурай XVIII ст. У кнізе ўпершыню шырока разглядаецца арыгінальная і перакладная літаратура... Болей »
Другі том даследавання прысвечан разгляду новай беларускай літаратуры ад пачатку XIX ст. да перамогі Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі. У аглядных раздзелах даецца агульная характарыстыка асноўных этапаў развіцця новай беларускай літаратуры. Асобна разглядаецца творчасць В. Дуніна-Марцінкевіча... Болей »
Класік беларускай літаратуры Максім Гарэцкі (1893—1938) пакінуў па сабе не толькі некалькі тамоў літаратурна-мастацкай спадчыны (проза, публіцыстыка, драматургія), але і не менш цікавыя і значныя літаратурна-крытычныя і навуковыя працы. У чарговую кнігу з серыі «Спадчына» ўключана «Гісторыя беларускае... Болей »
У агульных раздзелах прасочваецца шлях зараджэння, станаўлення і развіцця беларускай літаратуры старажытнага перыяду (XIV—XVIII ст.), у манаграфічных — творчасць найбольш значных пісьменнікаў — Ф. Скарыны, М. Гусоўскага, С. Буднага, В. Цяпінскага, М. Сматрыцкага, А. Філіповіча, Сімяона Полацкага. Асобна... Болей »
Другі том «Гісторыі беларускай літаратуры XX стагоддзя» ахоплівае літаратурны працэс 1921 — 1941 гг. — час, калі складваліся і замацоўваліся асноўныя ідэйна-эстэтычныя прынцыпы савецкай літаратуры з яе крылатымі ўзлётамі да вышынь сапраўднай мастацкай творчасці і горкімі адступленнямі ад яе гуманістычных... Болей »
У гэтым выданні даследуецца гісторыя перыядычнага друку Слонімшчыны ХХ — пачатку ХХI стагоддзя. Гэта адно з першых асобных даследаванняў гісторыі рэгіянальнага перыядычнага друку ў Беларусі.... Болей »
Празаік і драматург Васiль Сташэўскі нарадзіўся 23 сакавіка 1895 года ў вёсцы Свінка Слуцкага павета Мінскай губерні (цяпер в. Лугавая на Капыльшчыне) у сялянскай сям’і. Скончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю (1914). Ваяваў на франтах Першай сусветнай і грамадзянскай войнаў, пазней супраць польскіх... Болей »
Увосень, як толькі скончылася «бульба» і пачаліся заняткі, у інстытуце толькі і гаварылі пра стыпендыю, якая налічвалася цяпер у залежнасці ад адзнак (за кожную пяцёрку даплочвалі па пяць рублёў), і пра трагічную смерць аднаго са студэнтаў, паэта Вяргейчыка Валодзі. Улетку, у будатрадзе, ён з хлопцамі... Болей »