- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Снег хрумсцеў пад нагамі, як выпадкова рассыпаны цукар. Вецер слабы, але даволі адчувальны, нахабна лез у твар, як спартсмен на баксёрскім рынгу. Прайшоўшы міма Цэнтральнага гастранома, у якім за доўгай стойкай ля вокнаў стомлены за дзень народ паядаў адзін за адным гамбургеры, хот-догі, сандвічы і запіваў... Болей »
Першы раз менавіта ад Леаніда Шчамялёва я пачуў, што карціна з’яўляецца рэччу. Для мяне карціны і малюнкі заўсёды былі аб’ектамі культаў, люстэркамі роздумаў, прыкладамі духоўнасці і чалавечнасці. Шчамялёў сказаў як адрэзаў: “Карціна – рэч!” Ён не проста сказаў, ён яшчэ і настойваў на тым, што карціну... Болей »
Мастака Чарнабрысава заўсёды шмат. Як толькі ён з’яўляецца ў памяшканні, адразу робіцца галоўным героем. Рэжысёру ён пачынае расказваць сюжэты для серыялаў. Скульптару распавядае пра таямніцы камянёў. Журналісту накідвае пытанняў для будучых размоў з вядомымі людзьмі. Для кожнага сустрэчнага ў Чарнабрысава... Болей »
Жывуць вакол нас людзі. Розныя. Кожны мае сваю адметнасць. У кожнага свой характар. Адзін сур’ёзны і вельмі ўрачысты, другі – балагур, а часам і вар’ят. Аб’ядноўвае іх адзін горад, або супольная праца, або род заняццяў (напрыклад, мастацтва), або і проста неба над галавой. Яны сустракаюцца намерана і... Болей »
Творчасьць Адама Глёбуса з’яўляецца вельмі неардынарнай, часам зьдзіўляе і неспадзявана ўражвае. Бывае гэтае ўражаньне прыемнае, часам – не зусім. Раман “Дом”, як акрэсьліў сам аўтар, “раман-аўтапартрэт у сямейным інтэр’еры”. Не падобны ён на датыхчасовыя апавяданкі і шырэйшыя творы. Памятаю, некалі... Болей »
Адам–Бернард Міцкевіч (24 снежня 1798, фальварак Завоссе Навагрудскага пав. Літоўскай губ. (цяпер Баранавіцкі раён Брэсцкай вобласці) - 26 лістапада 1855, Стамбул, Турцыя) польскі паэт, публіцыст, асветнік. Пісаў на польскай мове. У 1815 скончыў Навагрудскую дамініканскую школу; у 1819 Віленскі універсітэт.... Болей »
Творчасьць Адама Глёбуса (сапраўднае імя Ада́мчык, Уладзіме́р Вячасла́вавіч) даволі спэцыфічная, радыкальна адрозьніваецца ад колішняй літаратуры савецкага часу. «Адзінота на стадыёне» - другая кніга аўтара, беларускага пісьменьніка, мастака, выдаўца, удзельніка таварыства «Тутэйшыя». Кніга сладаецца... Болей »
Сьмерць заўсёды прадстаўляецца нам у вобразе старой кастухі-жанчыны, худой, зсівелай, якая бадзяецца па сьвеце ў пошуках таго, каму прыйшла пара перайсьці ў сьвет іншы, другі, магчыма, лепшы. Нават сама назва «сьмерць» - жаночага роду. Дык і не дзіва, што малююць яе жанчынаю ў доўгім плашчы, са спушчаным... Болей »
Парк – месца ў горадзе ( і не абавязкова ў горадзе), дзе растуць дрэвы, дзе любяць адпачываць гараджане. Вуліцы парку называюцца алейкамі. Тут цішыня і спакой, нетаропкасьць і раўнавага. Звычайна ў парках ёсьць нейкі вадаёмчык, каб людзі маглі кінуць хлеб падплываючым качкам. Парк – гэта лавачкі ля алеек... Болей »
Зборнік вершаў Адама Глёбуса «Скрыжаванне» - гэта толькі трыццаць тры вершы. Цяжка казаць ці лічба гэтая намераная, ці проста выпадковая. Вершы, сабраныя ў зоборніку – філасофскія разважаньні. Своеасаблівы пошук істнасьці, веры, вышэйшай сілы, свайго месца ў сьвеце, ды месца ў тым жа сьвеце сваёй краіны.... Болей »
Сьвет дзяцінства, агромністы, непаўторны, які з гадамі ўбуджае ў нашых душах што раз большую тугу. У дзяцінстве вельмі хочацца хутчэй стаць дарослым. Сталеючы разумеем, што дзяцінства – найлепшая пара жыцьця (шкада, што так хутка мінула). Поўная навізны, адкрыцьцяў, сяброўстваў, бесклапотнасьці. Чым... Болей »
Маладая жанчына засталася ў доме адна. Увечары настойлiва пазванiлi ў дзверы. Жанчына падумала, што прыйшла суседка, i адчынiла. На парозе стаяў незнаёмы барадаты мужчына ў чорным скураным палiто i ў капелюшы, насунутым на вочы. Жанчына памкнулася зачынiць дзверы, але госць спынiў яе выразным жэстам... Болей »
Глёбус Адам (сапр. Адамчык Уладзімір), нарадзіўся 29.09.1958 г. у горадзе Дзяржынску Менскай вобласці ў сям'і пісьменніка. У 1959 г. з бацькамі пераехаў у Менск. Вучыўся ў Менскай мастацкай навучальні на педагагічным аддзяленні (1973-1977). Пасля заканчэння навучальні паступіў на мастацкае аддзяленне... Болей »
Невялічкі гарадок, на шляху паміж Берасцем і Мінскам, які амаль-амаль прыгарад Мінска – Койданава (некалі Дзяржынск) – радзіма вядомага пісьменніка Уладзіміра Адамчыка (Адама Глёбуса). Менавіта такім спеўданімам падпісана яго кніга “Койданава”, у якой змешчаны празаічныя творы местачкоўцаў з аднайменнага... Болей »
Дзеля таго, каб вывучаць парадак, не трэба вывучаць беспарадку... Упэўнены Латрэамон. Досыць пераканаўчы пастулат. Толькi вялiкi прыхiльнiк парадку — Леанарда да Вiнчы — пераконваў у адваротным. На ягоную думку, спасцiжэнне i стварэнне прыгожага i ўпарадкаванага непасрэдным чынам знiтаванае з даследаваннем... Болей »
Анёл з'яўляецца з-за паркана. Можа, хто з маіх суседзяў і бачыў, як Анёл выходзіць з пад'езда ці як вылятае са слухавога акенца майстэрні, што некалі належала савецкаму разьбяру, а цяпер — уласнасць нацыянальнага музея. Можа і так. Толькі сапраўдны Анёл уздымаецца з-за жалезабетоннага паркана, на якім... Болей »
Увечары я прагульваўся ўздоўж мора. Удзень быў вецер, а на моры — штыль. Пад вечар вецер ацix, а мора расхвалявалася. Сонца сплывала ў асмужаны далягляд. Апускалася яно хутка ды адначасова набракала чырванню i цемраю. З бамбукавых зарасцяў мне насустрач выбеглi чатыры сабакi. Адзiн з ix, большы, нагадваў... Болей »
Палову невялiкага пакоя займаў шырокi, як на траiх, ложак. На iм, пад прасцiнаю, мужчына з жанчынаю займалiся любошчамi. Блакiтнае, накiраванае ў столь святло танканогага таршэра надавала iнтэр’еру выгляд тэатральнай дэкарацыi. Пад рухомай прасцiнаю зелянеў квадрат карцiны з яблыняю. Рознакаляровыя... Болей »
Графаман Ч. спытаў у мяне, колькi жанчын пазначана ў маiм донжуанскiм спiсе. 66! Назваў я сваю ўлюбёную лiчбу. Хоць яна i недакладная, але недалёкая ад рэальнасцi. Так мала? Графаман непадробна здзiвiўся. Я калi чытаў твае дамавiкамеронскiя показкi, думаў пра зусiм iншую лiчбу, пра 500—600. Ты мяне расчараваўѕ... Болей »
Лiтаральнiк не любiць беларусаў, любiць беларусак. Закаханы ён у панi Чуму i панi Халеру. Выбраць лепшую памiж спадарыняю Ха i спадарыняю Чу немагчыма. Панi Чума — чуйная, чыстаплотная, чараўнiца чартавокая. — Што табе падабаецца? — цалуе Чуму Лiтаральнiк. — Як ты мыеш мне ногi. — Астатняе не падабаецца?... Болей »