- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Першы, але не апошні за гады праўлення сённяшняга кіраўніка Беларусі, рэферэндум адбыўся 14 мая 1995 года. Першы і… лёсавызначальны. Як мы памятаем, падчас яго на галасаванне былі вынесеныя чатыры пытанні: аб замене нацыянальнай сімволікі, аб наданні рускай мове роўнага статусу з беларускай, аб інтэграцыі... Болей »
Міжнароднае грамадскае аб’яднанне Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына» на тыдні святкуе 30-годдзе. У гэтыя дні быў створаны аргкамітэт па заснаванні структуры, якая, падаецца, адзіная, што клапоціцца пра нашых суайчыннікаў за мяжой. І працы ў «Бацькаўшчыны» дадаецца і дадаецца. Ні для каго не сакрэт... Болей »
Набліжаецца папулярнае яшчэ на нашых прасторах вясновае свята — 8 Сакавіка. Міжнародны жаночы дзень. Адзіны ў годзе дзень, калі пра жанчын узгадваюць на ўсіх узроўнях, шырока і публічна. У гэты дзень кожны бок будзе гучна казаць пра галоўныя важныя для жанчын рэчы, у асноўным на літару «п»: феміністкі... Болей »
«Чорны панядзелак» падняў беларусаў на нервы. Некаторыя пачалі казаць пра дэвальвацыю, як у 2014 ці нават у 2011 годзе. Паніка на рынках узнікла з-за ўсё той жа нафты, пра якую мы столькі ўжо казалі, што чуць пра яе не хочацца. Што адбылося? Адбылося моцнае падзенне цэнаў на нафту з-за таго, што не было... Болей »
Эканамічнае супрацоўніцтва з Кітаем — не панацэя для беларускай эканомікі, як спрабуюць прадставіць справу беларускія службоўцы. Кітай вельмі прагматычны — і ў любой кропцы свету пераследуе толькі свае інтарэсы. Кітайскія прыгожыя словы і шчодрыя, на першы погляд, інвестыцыі яшчэ нікому не прынеслі росквіту.... Болей »
На жаль, цяпер мы вымушаны спыніць такую практыку. З ліпеня газета «Новы Час» па Беларусі будзе распаўсюджвацца толькі па падпісцы. А ў Мінску і Мінскай вобласці — па падпісцы праз РУП «Белпошта» і праз шапікі РУП «Белсаюздрук». Падпісацца на «Новы Час» можна: у аддзяленнях паштовай сувязі; праз сістэму... Болей »
Яшчэ з савецкіх часоў мы ўсе ведаем, што 1 чэрвеня святкуецца Міжнародны дзень абароны дзяцей. Але ў сучаснай Беларусі гэта свята такое ж дэкаратыўнае і дэкларатыўнае, як і ў СССР. За прыкладамі далёка хадзіць не трэба: як ні згадаць нядаўнюю гісторыю з пераносам часу заняткаў у школе? Яна паказальная... Болей »
Фігуранты «справы патрыётаў» пакрысе выходзяць на волю. Што б гэта значыла? Чым і калі можа скончыцца справа? Як вядома, нядаўна кіраўніка бабруйскага клуба «Патрыёт» Мікалая Міхалькова і яго сына Яна выпусцілі з пад варты і знялі абвінавачванні. Міхалькоў вярнуўся на працу ў клуб «Спадарожнік», часткай... Болей »
Зжывацца з міфамі проста, развітвацца — цяжка. Пры гэтым, аснова міфу — не логіка ці аналіз, а паўтарэнне і завучванне. Каб ад зубоў адскоквала, як нас вучылі ў школе. Дзед аднаго майго добрага знаёмага меў 90 гадоў і перажыў вайну на занятай немцамі тэрыторыі. Да пэўнага часу ён памятаў рэаліі акупацыі:... Болей »
Афіцыйны Мінск прарвала. Пакуль не ўвесь, а асобных чыноўнікаў. Пакуль не поўнасцю і не на дзяржаўным узроўні. Выглядае, у іх нарэшце прарэзалася ўсведамленне каштоўнасці беларускай гісторыі, мовы і культуры. Таго, з чаго складаецца ідэнтычнасць нацыі. У мінулым нумары мы пісалі пра Ігара Бузоўскага.... Болей »
Істэрыя каронавіруса ўсё ж ахапіла ўвесь свет, і Беларусь таксама. Пры гэтым нам нават не давялося закрываць свае межы — гэта за нас зрабілі ўсе нашы суседзі. Паніка — яна ірацыянальная. Дарэчы, СААЗ лічыць, што ўвядзенне абмежаванняў на перамяшчэнне людзей і тавараў у перыяды надзвычайных сітуацый у... Болей »
Патрыётаў вызваляюць... Не ўсіх адразу, па адным, па два, па тры на дзень. Зноў усё паўтараецца, як пяць і сем, і дзесяць гадоў таму. Спачатку людзей садзяць, заганяючы грамадства ў роспач, пасля — выпускаюць. Усе шчаслівыя. «Лібералізацыя». Зараз хлопцаў выпускаюць пад грукат гусеніц танкаў і бранятэхнікі... Болей »
Гэтыя падзеі, падаецца мне, пачаліся не падчас арыштаў, і нават не ў час знакамітай заявы Лукашэнкі пра «лагеры баевікоў» пад Асіповічамі і некалькі дзясяткаў тэрарыстаў, якія разгойдваюць нашу сінявокую стабільнасць. А значна раней — прыкладна год таму, калі Зміцер Дашкевіч з паплечнікамі капаў акопы... Болей »
Мы як нацыя таксама адзначаем свой дзень нараджэння штогод. 27 ліпеня 1990 года Беларусь абвясціла пра сваю незалежнасць, нарадзілася наша сённяшняя дзяржава. Нехта паспрачаецца: маўляў, дзіця нарадзілася значна раней, 25 сакавіка 1918 года, іншыя згадаюць 3 ліпеня 1944-га, а хтосьці — і Полацкае княства. Як... Болей »
Усе краіны свету, за выключэннем хіба Беларусі, вельмі шмат увагі надаюць сваім суайчыннікам за мяжой. Бо дыяспара — гэта рэзерв нацыі. Ва ўсіх сэнсах: эканамічным, інтэлектуальным, палітычным і іншых. Дыяспара можа выступаць лабістам інтарэсаў метраполіі і шмат чым яшчэ. Нездарма адна наша суседка прыдумала... Болей »
Як вядома, праваахоўныя органы правялі ператрусы ў офісах двух незалежных прафсаюзаў — Беларускага незалежнага прафсаюза (БНП) у Салігорску і радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) у Мінску. Пад раздачу патрапілі кіраўнік РЭП Генадзь Фядыніч і бухгалтар прафсаюза Ігар Комлік. Паводле Камітэта дзяржкантролю... Болей »
Агулам у Беларусі на вучэннях плануецца задзейнічаць каля 10 тысяч нашых вайскоўцаў і 3 тысячы расійскіх, не лічачы расійскіх дэсантнікаў, якія адначасна будуць адпрацоўваць наступальныя сцэнары на тэрыторыі Заходняй вайсковай акругі РФ. Як толькі інфармацыя пра вучэнні трапіла ў адкрыты доступ, з’явілася... Болей »
Амаль незаўважна прайшло 23 жніўня — Агульнаеўрапейскі дзень памяці ахвяр сталінізму і нацызму. Дзень, у які быў падпісаны славуты пакт Молатава — Рыбентропа, шмат для каго застаецца спрэчным. Для мяне асаблівай розніцы паміж дзвюма рэжымамі не назіраецца. Так, Нацысцкая Германія ідэалагічна сцвярджала... Болей »
Пад петыцыяй з патрабаваннем зняць грыф «сакрэтна » з усіх дакументаў, якія захоўваюцца ў архівах за 1917–1953 гады, у тым ліку — забяспечыць свабодны доступ да спраў рэпрэсаваных за часамі Сталіна, агучыць і пазначыць усе месцы масавага пахавання рэпрэсаваных падпісалася амаль 1000 чалавек.... Болей »
Які будзе адказ, калі запытацца: «Што такое патрыятызм?» Напэўна, гонар за сваю радзіму, за сваю нацыю, свой народ. Гэты гонар складаецца з ведання і асэнсавання сваіх дасягненняў і перамог. Нездарма ўсе «нованароджаныя» нацыі і дзяржавы шукаюць сваю гераічную мінуўшчыну. Усе — але толькі не беларусы.... Болей »