- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У кнігу ўвайшлі тры аповесці і шэраг апавяданняў на гістарычную тэму, у якіх раскрываюцца многія старонкі мінулага роднага краю, паўстаюць вобразы яго выдатных дзеячаў — Міколы Гусоўскага («Час чумы»), філосафа Казіміра Лышчынскага («Місія папскага нунцыя»), аднаго з правадыроў вядомага Крычаўскага паўстання... Болей »
Цяжка распавядаць пра таямніцы асабліва калі Вы хаця б ускосна не маеце да іх дачыненьня. Такое сьцверджаньне зусім ня тычыцца палачаніна і шчырага патрыёта сваёй малой Радзімы Уладзімера Арлова. Вядомы беларускі аўтар Уладзімер Арлоў, гісторык па адукацыі, раскрывае нам даступнай мовай, поўнай трапных... Болей »
Выданьне апавяданьня і эсэ Уладзімера Арлова, якое пабачыла сьвет у менскім выдавецтве “Мастацкая літаратура” ў 2003 годзе, названае ад першага апавяданьня, што распачынае зборнік. Ці можна ўявіць сабе адну краіну, дзе ёсьць адзін кароль, адзін паліцэйскі, адзін студэнт. Усё выдатна, бо няма рухавіка... Болей »
Шмат хто кажа, што гісторыя ня можа быць цікавай, але толькі калі яе не распавядаюць выдатны гісторык Генадзь Сагановіч і ня менш выдатны гісторык і пісьменьнік Уладзімер Арлоў. На стронках адмысловага выданьня перад намі пралятае больш чым дзесяцівяковая гісторыя Беларусі ад першай ўзгадкі пра Полацак... Болей »
Шмат хто чуў пра Украінскую паўстанскую армію, ці як казалі ў савецкі час “бандэраўцаў”, гэтак жа як і пра летувіскіх “лясных братоў”, ці польскю Армію Краёву. І толькі Беларусь падавалася “сінявокай партызансткай савецкай рэспублікай”. Сяргей Ёрш, які некалі дасьледваў і беспасьпяхова спрабаваў абарніць... Болей »
Да гэтага часу ў Заходняй Беларусі і Ўсходняй Польшчы яшчэ засталіся сведкі перасялення людзей з гэтай тэрыторыі у Расею. Перасяленне пачалося перад Першай сусветнай вайной. Сяляне, якія паддаліся прапагандзе расійскіх уладаў, спешна здымаліся з месцаў, пакідаючы абжыты кут, і пераязджалі ў глыб Расеі.... Болей »
У новай айчыне – другая кніга з серыі “Штодзённае жыццё беларусаў Беласточчыны”, заснаванай праграмнай радай тыднёвіка “Ніва”. Кніга распавядае пра вяртанне жыхароў Падляшша ў родныя мясцйіны з бежанства 1915 года. Вяртанне было нялёгкім і часам нават немагчымым. Прыязджаючы з далёкіх вандровак ў родную... Болей »
Пакаленне вайны – трэцяя кніга тэтралогііі “Штодзённае жыццё беларусаў Беласточчыны”. Кніга ахоплівае перыяд вайны і акупацыі – 1939-1944 гады. Так, як і папярэднія часткі тэтралогіі, яна базуецца на ўспамінах сведкаў мінулых гадоў і мінулых здарэнняў. Людзі, чыя памяць захавана на старонках кнігі, у... Болей »
Агульнавядома, што беларуская культура (асабліва на выгнанні) найперш знаходзіла свой выраз, сваё адлюстраванне ў слове – слове чытаным, пісаным, друкаваным. Дзе б чалавек ні жыў – у сябе на Радзіме, ці на далёкай чужыне, апрача надзённага ён мае патрэбу выказаць свае думкі, свае пачуці, свае перажыванні.... Болей »
Існаванне мемуарнай літаратуры - сведчанне багацця і трываласці культурных сувязяў паміж пакаленнямі. Hазнастайнасць мемуарнай спадчыны Беларусі немагчыма без твораў эміграцыйных пісьменнікаў. На жаль, можна канстатаваць, што палітычнымі мігрантамі мінулага стагоддзя сталі лепшыя і найбольш здольныя... Болей »
Многія беларускія эмігранты, якія трапілі за мяжу яшчэ ў мінулым стагоддзі, сёння даволі вядомыя асобы не толькі ў Беларусі, але і ў тых краінах, дзе апынуліся. Прычыны эміграцыі былі розныя. Пішучы кнігу “Беларускае студэнцтва на чужыне” Барыс Рагуля ставіў перад сабой задачу высвятліць не мэты і прычыны... Болей »
Яўхім Кіпель - адзін з мігрантаў Беларусі, які цяпер памінаецца ў “афіцыйнай” гісторыі. У сусветнай гісторыі яго імя звязана са стварэннем беларускага інстытуту культуры і мастацтва ў ЗША. Кніга "Эпізоды" апавядае не толькі пра жыццёвы шлях аўтара. Гэта можа падацца адразу ж пасля прачытання першай старонкі... Болей »
Ідэі аўтара, сфармуляваныя яшчэ ў 1921 г., здольныя патрапіць у самае сэрца чытача – настолькі глыбінныя праблемы беларускай экзыстэнцыі яны закранаюць. Абдзіраловіч разглядае Беларусь як граніцу паміж Усходам і Захадам, а грунтоўнай адзнакай беларускай гісторыі бачыць духоўнае ваганьне паміж Усходам... Болей »
Гісторыкі, якія працуюць з тэмамі забароненымі для вывучэньня ў савецкія часы сутыкаюцца з вялікімі цяжкасьцямі – асноўныя крыніцы інфармацыі знаходзяцца зў засакрэчаных архівах, у якія няма доступу кожнаму, хто пажадае. Хаця некаторыя дыкумэнты ўзьнікалі і ў выданьнях савецкага часу, але зь вядомых... Болей »
Прысьвечанае чарговай гадавіне БНР эсэ «Незалежнасьць — гэта...» было перакладзена на дваццаць моваў. Разам зь ім у кнігу ўвайшлі іншыя эсэ, напісаныя ў 1990—1993 гадох. Большая іх частка зьявілася ў друку ў незалежных выданнях «Дзень Волі», «Свабода», «Наша Ніва».... Болей »
Біяграфічныя занатоўкі з гісторыі адднага патрыёта і змагара за беларускую незалежнасьць генэрала Дзьмітра Касмовіча – чарговае выданьне Сяргея Ярша, які зьяўляецца спэцыялістам у справе антысавецкага супраціву ў Беларусі. У кнізе паказаны шлях сталеньня і станаўленьня генэрала Касмовіча, як шчырага... Болей »
Дасьледчык гісторыі беларускага рэзыстансу прадстаўляе чарговае выданьне, прысьвечанае постацям беларскга антысавецкага супраціву. Героем брашуры – Усевалад Родзька, кіраўнік Беларускай Незалежніцкай Партыі, маёр Беларускай Краёвай абароны, патрыёт і змагар за незалежнасьць Бацькаўшчыны. Падвойнае жыцьцё... Болей »
Кніга Сяргея Ярша – знакамітага дасьледчыка беларускага супраціву прысьвячаецца адной з найважнейшых постацей беларускага адраджэнскага руху – ксяндзу Вінцэнту Гадлеўскаму. Ксёндз Гадлеўскі – няспынны змагар за свабоду і незалежнасьць Беларусі – пакінуў свай значны сьлед амаль у кожнай з эпохаў беларускай... Болей »
Лангепас – горад на беразе сібірскай ракі Обь, што ў Заходняй Сібіры, што ўзьнік цалкам дзякуючы працы і намаганьням беларусаў. Ён мае поўнае права называцца беларускім. На пачатку 80-х будаўнічы трэст №37 з Беларусі за кароткі тэрмін пераўтварыў знешні выгляд далёкага ад цывілізацыі і амаль некранутага... Болей »
Асэнсаваньне падзеяў 1917-1920 гадоў – важная і складаная задача беларускіх навукоўцаў. Пасьля 70-ці гадоў камуністычнага панаваньня ў Беларусі, ідэялёгія моцна пераплялася з гіторыяй і менавіта такі важны і значны для беларускага народу пэрыяд, калі вырашаўся лёс белаускага народа, яшчэ і сёньня зьяўляцца... Болей »