be

Пошук

"leanid-globus-adam" Вынікі:
Поўня

Поўня


Галубовіч Леанід

Зборнік выбранага Леаніда Галубовіча “Поўня” змяшчае ў сабе найлепшыя вершы аўтара (па яго версіі), напісаныя за трыццаць пяць гадоў, што ўваходзілі ў шэсць яго папярэдніх кніжак, а таксама “зацемкі з левай кішэні” з аднайменнага выдання, якія тычацца літаратурнай творчасці. Зрытмізаваная сэрцам і зарыфмаваная... Болей »

Начныя тэлеграмы
pdf

Начныя тэлеграмы

Вершы і паэмы
Дайнека Леанід

У новым зборніку вершаў паэт працягвае распрацоўваць тэму ўзаемаадносін Чалавека і Прыроды — усяго таго, што завём мы роднай зямлёй. Любоў да Радзімы не абстрактнае паняцце — гаворыць паэт. Яна змацавана крывёй герояў, якія баранілі родны край у часіну ліхалецця, яна ў працы рабочага, хлебароба, які... Болей »

Таемнасць споведзі
pdf

Таемнасць споведзі

вершы
Галубовіч Леанід

Кнігу склалі лепшыя вершы з ранейшых зборнікаў паэта, якія былі прыхільна сустрэты і набылі шырокі розгалас у асяродку аматараў паэзіі.... Болей »

Уніяцкая царква Беларусі
pdf

Уніяцкая царква Беларусі

этнакультурны аспект
Лыч Леанід

У кнізе паказаны нялёгкія ўмовы дзейнасці ў Беларусі ўніяцкай царквы, яе ўзаемадачыненні з каталіцкай і праваслаўнай канфесіямі, абгрунтоўваецца, што з усіх хрысціянскіх рэлігій нацыянальна-культурным традыцыям нашага краю найбольш за ўсё адпавядала ўніяцтва. Адрасуецца навукоўцам, выкладчыкам і студэнтам... Болей »

Русіфікацыя
pdf

Русіфікацыя

царская, савецкая, прэзідэнцкая
Лыч Леанід

У кнізе паказаны міжнародны характар дзяржаўнай палітыкі русіфікацыі на Беларусі ў перыяд знаходжання яе пад уладай Расійскай імперыі, у складзе СССР і ва ўмовах нацыянальнай незалежнасці, раскрываецца негатыўнае ўздзеянне такой палітыкі на захаванне этнакультурнай самабытнасці беларускага народа. Рэкамендуецца... Болей »

Беларуская Амерыка

Беларуская Амерыка


Пранчак Леанід

Беларусь і беларусы ў свеце, феномен беларускага замежжа — так можна сфармуляваць тэму гэтай кнігі. Грамадскія дзеячы, літаратары, бізнесмены, рабочыя, музыканты — прадстаўнікі самых розных пластоў бела-рускай дыяспары ў ЗША расказваюць пра сябе, пра тое, як жывуць у Амерыцы нашы суродзічы. Беларускі... Болей »

Гісторыя культуры Беларусі

Гісторыя культуры Беларусі


Лыч Леанід, Навіцкі Уладзімір

У гістарычным плане раскрыты шлях, які прайшла культура Беларусі ад старажытных часоў да нашых дзён. Праблема асветлена ў цеснай сувязі з эканамічнай і палітычнай гісторыяй Беларусі і тымі культурнымі працэсамі, шго адбываліся ў суседніх краінах, а таксама ў Заходняй і Цэнтральнай Еўропе. Асноўнае месца... Болей »

Гісторыя культуры Беларусі

Гісторыя культуры Беларусі


Лыч Леанід, Навіцкі Уладзімір

У гістарычным плане раскрыты шлях, які прайшла культура Беларусі ад старажытных часоў да нашых дзён. Праблема асветлена ў цеснай сувязі з эканамічнай і палітьічнай гісторыяй Беларусі і тымі культурнымі працэсамі, што адбываліся ў суседніх краінах, а таксама ў Заходняй і Цэнтральнай Еўропе. Асноўнае месца... Болей »

Усход - штука тонкая
epub

Усход - штука тонкая

Ціхі аповед
Маракоў Леанід

У тыя далёкія васьмідзесятыя нядаўна забранага гісторыяй стагоддзя, калі седала Галоўнага Стырнавога яшчэ непадзельнай і бязьмежна ганарлівай краіны Саветаў першым пасьля заўчаснага скону вышэйшага партыйца заняў самы інтэлектуальны гэбіст за ўсю лубянкаўскую гісторыю, я дапяў, што час адпачыць ад мясьцінаў... Болей »

Пенсіянер
epub

Пенсіянер

Апавяданьне
Дранько-Майсюк Леанід

У кнігарні. Пенсіянер марудна гартаў вялікую тоўстую кнігу, зьмест і назва якой абяцалі расказаць усё пра ўзброеныя сілы гітлераўскай Нямеччыны. Тэхніка, абмундзіроўка, усялякае вайсковае начыньне, зброя, баявыя ўзнагароды, нагрудныя і нарукаўныя нашыўкі, пятліцы на каўнярах, фатаграфічныя картачкі... Болей »

Калядныя апавяданьні
epub

Калядныя апавяданьні


Дранько-Майсюк Леанід

Напярэдадні Калядаў другі намесьнік генеральнага дырэктара акцыянернага таварыства “Моц” Зьміцер Аляксандравіч Каморын прайграўся ў карты, прагуляў усе свае перадсьвяточныя грошы. Не падымаючыся з-за стала, у прайдзісьвета Кучкіна, забыўшыся, што той прайдзісьвет, Зьміцер Аляксандравіч пазычыў, каб адыграцца... Болей »

Нярвовы раман
epub

Нярвовы раман


Дранько-Майсюк Леанід

Наладзіўшы ад цябе неабходныя ўцёкі, я апынуўся ў Дубліне; мог апынуцца ў Берліне, Варшаве, Баранавічах (дзе заўгодна!), аднак жа лёс выпадкова прывёў мяне ў сталіцу Ірландыі, і свой нядоўгі ірландскі побыт я ўзбагаціў яшчэ кароткім шпацырам па Лісабоне і Парыжы. Гэта былі ўцёкі дзеля супакаеньня, бо... Болей »

Герадоцінкі
epub

Герадоцінкі

Запісы
Дайнека Леанід

Мой бацька пражыў 83 гады. Мая маці пражыла 68 гадоў. Брат Аляксандр (Алік) пражыў 63 гады. Колькі пражыву я? У гэтым простым пытаньні – уся арыфметыка і ўся алгебра ўсіх на сьвеце філасофіяў і рэлігіяў. Кожнае чалавечае жыцьцё канчаецца сьмерцю. Біблейскі Масуфаіл жыў 969 гадоў, але ўрэшце рэшт і гэты... Болей »

Белая, белая яблыня
epub

Белая, белая яблыня

Апавяданне
Левановіч Леанід

Сярод начы раптам пачулася мелодыя, якая разбудзіла Агату, але спрасоння не магла яна даўмецца, што гэта за музыка. А потым пачуўся выразны піск, які метадычна паўтараўся. Цяпер яна ўсё зразумела: мабільнік патрабуе зарадкі. “От дурная баба. Чаму я ўвечары не паставіла яго на падзарадку? І Ганну пабудзіла”,–... Болей »

Пчаліная вернасць
epub

Пчаліная вернасць

Апавяданне
Левановіч Леанід

Уладзіслаў Гаранскі з маленства не любіў пчол, дужа баяўся іх: яму было пяць гадоў, калі ўджаліла крылатая кузюрка, ды ў такое далікатнае месца – пад вока. Распух увесь твар, замест вока ўтварылася барвова-фіялетавая шчыліна. Праўда, праз пару дзён усё сышло, тварык з рабаціністым носам і васільковымі... Болей »

Салдацкія дзеці

Салдацкія дзеці


Агакаў Леанід

Глыбокай восенню 1941 года на параходзе ўніз па Волзе везлі больш сямісот чалавек, эвакуіраваных з часова захопленых гітлераўцамі раёнаў. Ноччу недалёка ад Чэбаксараў, калі пайшоў густы снег, параход вымушаны быў кінуць якар і да раніцы абледзянеў, плысці далей не змог. З вялікай цяжкасцю людзі — старыя... Болей »

Споведзь бяссоннай душы

Споведзь бяссоннай душы

Лірычны дзённік
Галубовіч Леанід

«Споведзь бяссоннай душы» — новая кніга паэзіі Леаніда Галубовіча, чый першы зборнік стаў з’явай у беларускай паэзіі і ўмомант разышоўся. У новай кнізе Леанід Галубовіч верны сваёй асноўнай тэме — пранікненню ў людскую душу, у якой змяшчаецца ўвесь сусвет. Веданне жыцця вёскі, чалавека ў спалучэнні з... Болей »

Пра лісоўчыка, злога хлопчыка
pdf

Пра лісоўчыка, злога хлопчыка


Дайнека Леанід

Гэтая гісторыя пачалася тады калі сусветны фінансавы крызіс нібы жахлівае нечаканае цунамі ударыў па ўсіх кантынентах Лопаліся як мыльныя бурбалкі яшчэ ўчора магутныя вялікамоцныя фінансавыя імперыі Банкіры страляліся або рабілі сабе харакіры. Спыняліся заводы Заміралі на будаўнічых пляцоўках вежавыя... Болей »

Скрыня. Куфар. Камода
epub

Скрыня. Куфар. Камода

Проза з той кніжкі, якая можа быць
Дранько-Майсюк Леанід

Каб зрабіць скрыню, куфар, камоду – у сталярні спяваў гэбель, у кузні стагнала кавадла; сталяр ішоў да каваля, каваль прыходзіў да сталяра; дрэва ўціскалася ў жалеза, жалеза ў дрэва... О, скрыня, куфар і камода – мэбля, якая зачароўвала, і першая тут яна, цьмяна-шэрая немаляваная, з плоскім векам, скрыня.... Болей »

Ліда на старых малюнках, паштоўках, фотаздымках
pdf

Ліда на старых малюнках, паштоўках, фотаздымках


Лаўрэш Леанід, Круцікаў Уладзімір

Дзіўная сіла фотамастацтва! Яна лёгка вяртае нас у мінулае, дазваляе станавіцца саўдзельнікамі жыцця продкаў і перажываць моцныя пачуцці. Нездарма краязнаўцы Леаніл Ляўрэш і Уладзмір Круцікаў выканалі ўнікальную працу: сабралі больш ста выяваў Ліды на старых малюнках, паштоўках і фотаздымках, каб сучасныя... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org