- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У кнізе, прысвечанай стогадоваму юбілею гродзенскага Свята-Пакроўскага Кафедральнага сабора, змешчаны два нарысы, прысвечаныя ўдзелу беларусаў у руска-японскай вайне (у асноўным на прыкладзе Гродзенскай губерні) і гісторыі самога сабора, пабудаванага ў якасці помніка героям гродзенскага гарнізону, якія... Болей »
У кнізе разглядаецца далучанасць феадальнай эліты Вялікага княства Літоўскага да еўрапейскіх турнірных традыцый у часы позняга сярэднявечча. Звяртаецца ўвага на пачатак распаўсюджання тут турнірнай практыкі, віды турнірных практыкаванняў і спецыфічны турнірны рыштунак. Кніга разлічана на ўсіх, хто цікавіцця... Болей »
Зборнік змяшчае матэрыялы міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Ягелоны: дынастыя, эпоха, спадчына», якая адбылася ў Гальшанах і Навагрудку 8-10 верасня 2006 г. Праблематыка дакладаў ахоплівае самы шырокі спектр праблем па гісторыі дынастыі Ягелонаў. Увага даследчыкаў сфакусіравана на такіх аспектах... Болей »
Прапануемая кніга прысвечана станаўленню музея як сацыяльнага інстытута на этнічных беларускіх землях пачынаючы ад першых перадмузейных з'яў у эпоху феадалізма да ўзнікнення музея ў сучасным сэнсе гэтага слова ў другой палове XIX - пачатку XX стагоддзяў Прыведзена больш 20 ілюстрацый, некаторыя з якіх... Болей »
Прэзэнтуючы ўвазе нашых вернікаў і прыхільнікаў гэты першы друкаваны Беларускі Праваслаўны Каляндар, Епархіяльная Управа спадзяецца, што ён хоць у пэўнай меры задаволіць самыя пякучыя патрэбы праваслаўных Беларусаў на чужыне. Ужо ў гэтым толькі сэнсе Каляндар ёсьць нашым важным дасягненьнем. Але цэннасьць... Болей »
Historyczne Podlasie (Podlasze) to dawna Ziemia Bielska. Drohicka Mielnicka Brzeska, Kamiemecka oraz Kobryńska, które w latach 1514-1566 wspólnie tworzyły województwo podlaskie. Wyłonienie się takiego regionu administracyjne miało swe podłoże historyczne i kulturowe. Ziemie te w przeważającej większości... Болей »
Кніга ўяўляе сабой курс лекцый, якія аўтар прачытаў на працягу некалькіх гадоў у БДУ і іншых ВНУ Мінска. Яна будзе карыснай для выкладчыкаў і студэнтаў гістарычных, музейных, архіўных і мастацтвазнаўчых факультэтаў, а таксама ўсім, хто цікавіцца гісторыяй і геральдычнымі традыцыямі Беларусі.... Болей »
«Беларускі каляндар-даведнік на кожны дзень» - публікацыя, якую чакалі даўно. Некалі ў Беларусі выходзілі адмысловыя календары, дзе да кожнага дня былі «прычэплены» даты, падзеі, здарэнні. Але тыя календары зазвычай распавядалі выключна пра «круглыя» даты. Ды і інфармацыі там былі выбарачныя. Тэма камуністычных... Болей »
У траўні 2003 года завяршыўся конкурс сачыненняў, прысвечаны 450-годдзю Рэфармацыі на Беларусі. Вынікам конкурсу, які ладзіла МГА “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”, стала кніга “Гістарычныя вандроўкі”, у якой змешчаны дзіцячыя работы ўдзельнікаў-пераможцаў. Ефрасіння Полацкая, Францыск Скарына... Болей »
Што агульнага паміж Эміліяй Плятэр і Напалеонам Ордай, Зоськай Верас і Стэфаніяй Станютай, Віктарам Туравым і Аляксеем Карпюком, Уладзімірам Мулявіным і Міхасём Ткачовым? Усе гэтыя адышоўшыя ў нябыт людзі пакінулі нязгасны след у гісторыі нашай Бацькаўшчыны і будуць жыць у памяці нашчадкаў, пакуль жыве... Болей »
Леў Сапега ў Слоніме. У маім хатнім архіве захоўваецца копія акта Слонімскага раённага краязнаўчага музея ад 30 верасня 1944 года, у якім пералічаны разрабаваныя падчас Другой сусветнай вайны слонімскія каштоўнасці. Сярод пералічаных скарбаў, якія зніклі са слонімскага музея, пад нумарам адзін запісана... Болей »
У займальнай форме апавядаецца пра беларускую лекарку XVIII ст. Саламею Русецкую, якая працавала ў Турцыі, Аўстрыі, Расіі, Малдавіі і іншых краінах. Незвычайны лёс гэтай жанчыны, смелай і знаходлівай, нагадвае прыгодніцкі раман. Яна пакінула цікавыя ўспаміны пра жыццё і звычаі розных народаў, пра ўзровень... Болей »
У кнігу выбраных працаў вядомага польскага навукоўца ўвайшлі артыкулы па дзяржаўна-прававой гісторыі Вялікага Княства Літоўскага і нацыянальных праблемах Цэнтральна-Ўсходняй Эўропы. Гэта такія тэма, як “Крэва і Люблін: З праблемаў польска-літоўскае уніі”, “Лад местаў на магдэбургскім праве ў Вялікім... Болей »
Кніга знаёміць чытача з альтэрнатыўнай культурай Беларусі 1990-х гадоў (ТВЛ, Бум-Бам-Літ, мастацкі андэграўнд, экспэрымэнтальны балет) у кантэксьце агульнаэўрапейскіх культурных працэсаў ХХ стагодзьдзя. Літаратуру аўтар разглядае як працяг жывапісу і харэаграфіі, а ў малюнку і танцы шукае праявы вэрбальнага... Болей »
Пасля доўгіх гадоў замоўчвання імя і творчасць Алеся Гаруна (1887—1920) вяртаецца да нас. Трагічны быў лёс пісьменніка: у 20-гадовым узросце трапіўшы за рэвалюцыйную дзейнасць у турму, а потым у Сібір, ён знайшоў у сабе волю і сілы захаваць чалавечую годнасць і працягваць барацьбу за лепшую долю народа... Болей »
У трэцім выпуску зборніка навуковых прац "Берасцейскі хранограф" навукоўцы Установы адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны універсітэт імя А.С. Пушкіна», даследчыкі з іншых гарадоў Беларусі, а таксама Расіі, Польшчы, Літвы раскрываюць шматлікія аспекты гістарычнага развіцця Берасцейшчыны і ўсёй Беларусі ў розныя... Болей »
Артыкулы маладых даследчыкаў з Беларусі, Порльшчы, Украіны прысвечаны вядомым і малавядомым асобам усеагульнай і айчыннай ністорыі са старажытнасці да нашых дзён. У працах зроблена спроба вызначыць уклад многіх славутых людзей, „малога чалавека” ў палітыку, эканоміку, рэлігію, культуры, навуку і іншыя... Болей »
Вінцук Адважны, бадай мала хто зараз ведае імя гэтага асветніка, місіянера, каталіцкага святара. Асноўную частку свайго жыцця ён прысвяціў служэнню людзям пры дапамозе касцёла. Творы Вінцука гэта, у першую чаргу, байкі, вершы, а таксама пераклады з рускай Крылова, з польскай Красіцкага. Непасрэднай тэматыкай... Болей »
Кніга, якая адкрывае серыю “Бібліятэка Бацькаўшчыны”, гэта своеасаблівы зборнік, у які ўвайшлі выбраныя старонкі часопісу “Моладзь”, што выдаваўся ў Парыжы ў 1948-1954 гг. Кніга паказвае чым жыла беларуская моладзь у Францыі, адкрывае нязнаныя факты з жыцця чарговай хвалі пасляваеннай эміграцыі. Апрача... Болей »
У гістарыяграфіі беларускага мастацтва гэта першая праца, прысвечаная іканапісу Заходняга Палесся. Яна напісана супрацоўнікамі Аддзела старажытнабеларускай культуры ІМЭФ НАН Беларусі. Матэрыял сабраны ў часе экспедыцый па вывучэнню праваслаўных і каталіцкіх храмаў Заходняга Палесся, якія праводзіліся... Болей »