be

Пошук

"belsat-music-live-post-58648" Вынікі:
Belsat Music Live

Belsat Music Live

Ягонай ігрою захапляецца ўвесь свет. Міхаіл Радунскі ў #BML

У студыі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» грае зорка сусветнай акадэмічнай музыкі, віяланчэліст Міхаіл Радунскі. Што яго звязвае з Макарэвічам, Лукашэнкам, Вайцюшкевічам і Стынгам? На гэтыя ды іншыя пытанні музыка адкажа ў размове з Міраю Шульц. У жывым сэце ён выканае класічныя... Болей »

Belsat Music Live

Belsat Music Live

«Разбітае сэрца пацана» запальвае ў #BML Premium

Штотыднёвая праграма на тэлеканале «Белсат», у якой беларускія і замежныя музыкі граюць у студыі ўжывую, а таксама размаўляюць з вядоўцамі пра сваю творчасць. У прэміюм-выданні аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» гурт «Разбітае сэрца пацана» адзначыць 15 гадоў! У размове з Міраю Шульц... Болей »

Belsat Music Live

Belsat Music Live

Weed & Dolphins. Музыка менскіх ускраінаў у #BML

У новым выданні аўтарскага тэлепраекту Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» знаёмімся з музыкаю менскага індзі–гурта «Weed & Dolphins». Хлопцаў вабіць постпанкавая эстэтыка 80-х. Яны запісваюць трэкі на айфон, выдаюць іх на касетах, а лайвы здымаюць у фармаце VHS. Музыкі выступілі ўжо ў некалькіх еўрапейскіх... Болей »

Belsat Music Live

Belsat Music Live

Крамбамбуля ў #BML – ад застольнага праекту да партызанскага атраду

У гасцях у студыі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» – «Крамбамбуля»! Праект, названы ў гонар старажытнага беларускага напою, паўстаў на пачатку гэтага стагоддзя і засведчыў іншы бок творчасці Лявона Вольскага – іранічны і забаўляльны. Але гэта не ўратавала яго ад забаронаў. У выніку... Болей »

Belsat Music Live

Belsat Music Live

Гурт, які вярнуў моду на пост-панк. Super Besse – у #BML

Гэтыя музыкі падпісаныя на латышскі лэйбл, ездзяць з турамі па Еўропе і Азіі, адкрылі ўласную студыю ў Берліне, пры гэтым падкрэсліваюць паўсюль, што яны – беларусы. Госці новага выдання аўтарскага праекту Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» – «Super Besse», гурт, які вярнуў моду на пост-панк у Беларусі.... Болей »

Belsat Music Live

Belsat Music Live

Найлепшыя гіты :B:N: за 20 гадоў у #BML Premuim

Дыхайце глыбей! У студыі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» у фармаце Premium грае гурт «:B:N:»! Нядаўна музыкі адзначылі 20-годдзе дзейнасці і ў сваім жывым сэце зайграюць найбольш важныя песні з гісторыі – ад самых першых да прэм’еры. У размове з Міраю Шульц Алесь Лютыч распавядзе... Болей »

Belsat Music Live

Belsat Music Live

Фанк-шоў ад Tomato Jam Orchestra у #BML

Штотыднёвая праграма на тэлеканале «Белсат», у якой беларускія і замежныя музыкі граюць у студыі ўжывую, а таксама размаўляюць з вядоўцамі пра сваю творчасць. У студыі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна Belsat Music Live грае яскравая фанк-фармацыя з Менску – «Tomato Jam Orchestra». У размове з Міраю... Болей »

Belsat Music Live

Belsat Music Live

Поп-музыка для эстэтаў. Павал Козіч і Ціхан Букраба у Belsat Music Live

Новы беларускі джаз і густоўная поп-музыка ў студыі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live». Пераможца пятага сезона конкурсу «Заспявай» – гурт Паўла Козіча і Ціхана Букрабы прэзентуе песні са сваёй дэбютнай праграмы на вершы сучасных беларускіх паэтаў. У сваім першым тэлеінтэрв’ю музыкі... Болей »

Belsat Music Live

Belsat Music Live

«Belsat Music Live»: новыя песні «Akute»

Госці другога выдання «Belsat Music Live» – гурт «Akute», які нядаўна выдаў альбом «Plastyka». Стас Мытнік і Рома Жыгараў зладзяць экскурсію для Сяргея Будкіна па нефармальным Магілёве ды распавядуць Міры Шульц, чаму яны дасюль не з’ехалі з роднага гораду, а таксама паразважаюць, ці ёсць групіз у беларускай... Болей »

Belsat Music Live

Belsat Music Live

Песні з новага альбому гурта «Дай дарогу!»

Госці трэцяга выдання «Belsat Music Live» – гурт «Дай дарогу!» з Берасця. Гранічна шчыры Юры Стыльскі распавядзе Міры Шульц пра тое, як адкрыў для сябе беларускую мову, ці свабоднае ягонае сэрца ды як выжыць музыку за кошт сваёй творчасці. У жывым сэце прагучыць першая беларускамоўная песня гурта за... Болей »

Belsat Music Live

Belsat Music Live

Удзельнікі «Еўрабачання–2017» Naviband: сакрэты кахання і сцэны

Госці чацвёртага выдання «Belsat Music Live» – «Naviband». Вядоўца Міра Шульц закране ў размове з Арцёмам Лук’яненкам і Ксюшай Жук тэмы, нашмат важнейшыя і цікавейшыя за «Еўрабачанне». Як музыкам удаецца гарманічна пачувацца і ў афіцыйным і ў незалежным медыяполі? Ці важна ім, для каго выступаць, і ад... Болей »

Belsat Music Live

Belsat Music Live

Кавэр на AC/DC ад Старога Ольсы i другiя песнi aд «гонару і годнасцi беларускае музыкі»

Размова з Міраю Шульц пойдзе пра тое, чым натхняюцца творцы ў мінулым і ў сучаснасці. Удзельнікі каманды распавядуць, чаму не збіраюцца надалей граць кавэраў на рок-класіку і звяртацца па народнае фінансаванне. Вядома ж, размова пойдзе і пра поспех гурта ў Амерыцы – неўзабаве яны зноў выпраўляюцца з... Болей »

Belsat Music Live

Belsat Music Live

Паліна Рэспубліка ў новым фармаце – без гітары і бэнду

У новым выданні «Belsat Music Live» – Паліна Рэспубліка, якую называюць галоўным адкрыццём у беларускай музыцы апошніх гадоў. Спявачка выступіць у зусім новым для сябе фармаце – без гітары і жывога бэнду. Прагучаць як зусім свежыя творы, гэтак і вядомыя песні ў іншых аранжыроўках. У размове з Міраю Шульц... Болей »

Belsat Music Live

Belsat Music Live

«Re1ikt»: як дасягнуць прызнання і што з ім рабіць

Госці аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» – гонар беларускай рок-сцэны, гурт «Re1ikt», які атрымаў усе магчымыя ўзнагароды ў Беларусі і заслужыў пахвалу музычных экспертаў за мяжою. Музыкі распавядуць у размове з вядоўцай Мірай Шульц пра тое, як дасягнуць прызнання і як магчыма канвертаваць... Болей »

Belsat Music Live

Belsat Music Live

«Intelligency» у «Belsat Music Live»: «Нам захацелася пабыць Мулявінымі»

Госці аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» – «Intelligency» – прызнаныя адкрыццём 2016 года ў беларускай музыцы паводле версіі парталу «Tuzin.fm». Усевалад Доўбня і Юры Тарасевіч распавядуць Міры Шульц, як на іх паўплываў удзел у фэстах «Басовішча», «Halfway» ў Польшчы і «Джаз Коктебель»... Болей »

Belsat Music Live

Belsat Music Live

«Belsat Music Live Extra»: «Народны альбом» і містычныя супадзенні

У адмысловым пашыраным выданні «Belsat Music Live» размова пойдзе пра таямніцы «Народнага альбому». Удзельнікі супольнага музычнага праекту перад прэм’ераю 20 гадоў таму пастанавілі выдаць свае песні за народныя. Выдуманае наклалася на рэальнае і зблыталася між сабою. Сяргей Будкін пагутарыць з аўтарам... Болей »

Belsat Music Live

Belsat Music Live

Гукаем вясну разам з гуртом «Воплі Відоплясова»!

Упершыню гасцямі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна стануць замежныя музыкі – пачынальнікі ўкраінскага рок-руху, гурт «Воплі Відоплясова». Зрэшты, яны ўтульна пачуваюцца на беларускай зямлі. Амаль як дома. У размове з Міраю Шульц Алег Скрыпка распавядзе, як яму ўдалося вылічыць, што ён на 25 % беларус... Болей »

Belsat Music Live

Belsat Music Live

Сакрэты маладосці ад «Крамы»

«Крама» на сцэне чвэрць стагоддзя, а сам Ігар Варашкевіч яшчэ на 10-годдзе болей. Пры гэтым музыкі знаходзяцца ў выдатнай форме, у чым пераканаемся ў новым выданні аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live». Што трымае іх разам і што натхняе, якія адкрыцці ў сучаснай музыцы яны для сябе зрабілі... Болей »

Belsat Music Live

Belsat Music Live

Забароненыя «Dzieciuki» на Дзень Волі

Гасцямі выдання, якое выходзіць у эфір 25 сакавіка, стане фолк-панк фармацыя з Горадні «Dzieciuki». Музыкі, якія пазбаўленыя магчымасці даваць легальна канцэрты на Радзіме больш за год, паразважаюць у размове з Мірай Шульц і Сяргеем Будкіным пра тое, чаму не для ўсіх беларусаў камунізм роўны нацызму... Болей »

Belsat Music Live

Belsat Music Live

Сеанс музычнага гіпнозу ад гурта «Петля пристрастия»

Госцем аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна стане ўлюбёны гурт музычных крытыкаў – «Петля пристрастия», які сыграе жыўцом некалькі сваіх галоўных гітоў. У размове з Мірай Шульц фронтмен адразу дзвюх вядомых камандаў і актор Ілля Чарапко распавядзе, як расстаўляе прыярытэты ў жыцці і як рэагуе, калі ягоную... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org