- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
"Неба мнагавокае" – першая асобная кніга Наталлі Віншеўскай (1907–1989), паэткі з драматычным лёсам, актыўнай удзельніцы літаратурнага згуртавання "Маладняк". Яе творы вызначаюцца тонкім лірызмам, настраёвасцю, кампазіцыйнай зграбнасцю, яркімі эпітэтамі. У кнігу ўключаны ўсе вядомыя на сёння вершы Наталлі... Болей »
Юная паэтка Валерыя Кустава валодае своеасаблівым светабачаннем, светаразуменнем, светаўcпрыманнем. Яе творам уласцівыя філасофская заглыбленасць і ўтрапёная ўзвышанасць, таямнічы эратызм і спавядальная малітоўнасць, апантанасць велічным беларускім Словам і васільковай беларускай вьшынёй, захапленне... Болей »
У Ходарава, сваю вёску, Іван Калядка прыехаў ноччу, блізка да першых пеўняў. З цягніка ў Магілёве ён сышоў познім вечарам, калі аўтобусы ў яго бок ужо не ішлі, ды пашанцавала — злавіў начнога таксіста. Гнаць за паўсотню кіламетраў той адмовіўся, а за горад падкінуў, і там, у полі, Калядка галасаваў... Болей »
Звонку ўсё гэта выглядае на непралазны лес вобразаў, дзе неба амаль не відаць (пэўна, адтуль і паўстала патрэба ягонай рэканструкцыі), а галлё можа добра падрапаць твар кожнаму, хто наважыцца паспрабаваць прадзерціся праз гушчар. Раман В. Гапеевай “Рэканструкцыя неба” вылучаецца знікненнем падзейнасці... Болей »
У зборнiк «Новае неба» сабраны лепшыя вершы беларускага паэта Адама Глобуса. Глёбус Адам (сапраўднае імя Ада́мчык, Уладзімі́р Вячасла́вавіч)— беларускі пісьменьнік, мастак, выдавец нарадзіўся 29 верасня 1958 у Дзяржынску (Койданава). У 1977 годзе скончыў Мінскую мастацкую вучэльню, а ў 1983 годзе — Беларускі... Болей »
Назву кнігі даў радок з верша паэта. Высокае неба ідэала — той крытэрый, які вызначае аўтарскія імкненні і ў паэзіі, і ў крытыцы, і па ідэйна-эстэтычным рахунку жыццёвай праўды і чалавечнасці. Паэт і асоба, пісьменнік і жыццё, літаратура і сучаснасць — у такой сувязі разглядаюцца ў кнізе асобныя творы... Болей »
24 лютага Рыгор Барадулін адсвяткаваў свой 79-ы дзень народзінаў, а 2 сакавіка яго не стала. Кнігу “У неба пехатою” склалі вершы апошніх трох год. Заключныя вершы кнігі напісаныя ў канцы лютага 2014 года — літаральна за пару дзён да сыходу. “У неба пехатою” — так называецца верш Рыгора Барадуліна, напісаны... Болей »
У кнізе сабраныя вершы, паэмы й казка Канстанты Ільдэфанса Галчыньскага (1905—1953) — лірыка й імправізатара, іроніка й гумарыста, аднаго з найвыбітнейшых польскіх паэтаў ХХ стагодзьдзя. Большасьць беларускіх перакладаў друкуецца ўпершыню.... Болей »
Непадрыхтаваны, чалавек чэрствай душы, няўражлівы на свет, не зразумее ні яе жыцця, ні яе паэзіі. Яе словы-тропы, словы-творы, словы-сімвалы можна ўспрыняць толькі на хвалях сэрца, зразумець не розумам, а душой, пры чым душой тонкай і лёгкаранімай. Каб зразумець яе паэзію, трэба ўмець успрымаць думкі... Болей »
У кнiзе разглядаецца гiсторыя навуковай астраномii. У першай частцы гэтай кнiгi сiстэмна выкладзена развiццё астраномii ў Вiленскiм унiверсiтэце i ў дадатках да першай часткi зроблена спроба паказаць працу Вiленскай абсерваторыi ў кантэксце тагачаснай навукi. У другой частцы расказваецца аб астраномах... Болей »
Вершы Эдуарда Дубянецкага вызначаюцца пачуццёвасцю, фантазійнасцю і яснасцю стылю, імкненнем да зразумення метафізічных праблем быцця. У новай кнізе змяшчаюцца творы лірычнага, філасофскага і смехавога гучання, узніклыя за два апошнія дзесяцігоддзі. Чытач мае мажлівасць пазнаёміцца з беспрэцэдэнтным... Болей »
Зборнік зьмяшчае вершы, створаныя ў розныя гады. Выдаецца ў аўтарскай рэдакцыі. Анатоль Брусэвіч нарадзіўся ў 1977 годзе ў Гародні. Яшчэ ў школьныя гады пачаў друкавацца ў рэспубліканскіх газэтах і часопісах. Скончыў аддзяленьне беларускае мовы і літаратуры філялягічнага факультэту Гарадзенскага дзяржаўнага... Болей »
Вершы Людмілы Кебіч - гэта лірычны роздум пра надзённае і адвечнае, у якім паэтка імкнецца асягнуць дзень мінулы і сённяшні, зазірнуць у невядомае заўтра, скіроўваючы смелы пагляд у вышыні Неба. Зборнік адрасаваны ўсім аматарам беларус-кага паэтычнага слова.... Болей »
Рана ці позна кожны чалавек трапляе ў такую сітуацыю, калі неабходна рабіць выбар. Выбар жорсткі, цяжкі, калі крочыць можна толькі ў адзін ці другі бок, калі і адзін і другі крок патрабуюць ахвяры і разумення, пакутлівага пераасэнсавання каштоўнасцей. Добра, калі побач ёсць нехта, хто падкажа, але героі... Болей »
Рана ці позна кожны падлетак трапляе ў такую сітуацыю, калі неабходна рабіць выбар. Выбар жорсткі, цяжкі, калі крочыць можна толькі ў адзін ці другі бок, калі і адзін, і другі крок патрабуюць ахвяры і разумення, пакутлівага пераасэнсавання каштоўнасцей. Добра, калі побач ёсць нехта, хто падкажа, але... Болей »