- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Змешчаная падборка вершаваных твораў падае вобраз аднаго з самых вялікіх культурных здабыткаў беларускага народа — роднай мовы. Адрасуецца вучням старэйшых класаў, выкладчыкам і ўсім прыхільнікам беларускай мовы.... Болей »
Творчасць Алеся Гаруна (Прушынскага Аляксандра Уладзіміравіча, 1887—1920) — адна з самых выдатных і адначасна трагічных старонак у гісторыі беларускай літаратуры. У гэтай кнізе сабрана ўся знойдзеная на гэты час творчая спадчына Алеся Гаруна — таленавітага і самабытнага паэта, празаіка, драматурга, публіцыста.... Болей »
Зазваніў, а дакладней, забэкаў тэлефон. Сёння ён падрабляў голас маладога баранчыка, у якога толькі што прарэзаліся рожкі. Гай Дубровіч узяў трубку. — Спадар Гай,— прыглушана сказалі на тым канцы,— табе тэлефануе Радзівіл Сіротка. Які ў цябе крывяны ціск і што ты бачыў у апошнім сне? Такой была форма... Болей »
На чалавека палююць часцей, чым на звера. Іншыя гома сапіенсы, вядома. Прынамсі, ягоны анёл-ахоўнік схаваўся, мусіць, вунь за тую аблачынку і роспачна захінае светлы твар лёгкімі рукамі, каб не бачыць перапэцканага гразёю і крывёю падапечнага. Той ушчаміўся спінай у зарослую кісліцай яміну пад вывернутым... Болей »
Хірург Антон Яраш, журналіст і пісьменнік Кірыла Шыковіч, старшыня выканкома гарсавета Сямён Гукан — героі новага рамана Івана Шамякіна. У кожнага з іх свая біяграфія. I гэтыя біяграфіі нейкім чынам пераплятаюцца. Яраш — у мінулым надпольшчык, выконваў асобыя заданні. Гукан — адзін з кіраўнікоў партызанскай... Болей »
У прозе Людмілы Рублеўскай удала спалучаюцца гістарычны, прыгодніцкі, дэтэктыўны жанры, рамантызм і тонкі гумар. Героям даводзіцца разгадваць таямніцы беларускай гісторыі, рабіць складаны выбар паміж здрадай і подзвігам, самаахвярнасцю і спакойным жыццём, шукаць скарбы, біцца на двубоях і змагаца за... Болей »
Іван Шамякін — ляўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1951) за раман «Глыбокая плынь», Літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа (1957) за раман «Крыніцы», Дзяржаўнай прэміі імя Якуба Коласа (1967) за раман «Сэрца на далоні» і пэнталёгію «Трывожнае шчасце», Літаратурнай прэміі Міністэрства абароны СССР (1978) за... Болей »
Віка Трэнас – паэтка, літаратурны крытык. Нарадзілася ў 1984 г. у Мінску. Скончыла філалагічны факультэт БДУ, у 2006-2012 гадах рэдактар аддзела паэзіі часопіса “Маладосць”, працавала прэс-сакратаром ліквідаванага ўладамі Саюзу беларускіх пісьменнікаў, рэдактарам аддзела, членам рэдкалегіі часопісаў... Болей »
Люблю вандраваць. Часам гэтая схільнасць ублытвае мяне ў авантурныя падзеі, якія не да твару такой самавітай асобе, як я, з навуковай ступенню кніжкамі і працай у сталічным музеі... Ды не, гэта я перабольшваю наконт маёй самавітасці. Па-ранейшаму не паважаю сур’ёзных паседжанняў і павучальных размоў... Болей »
Два творы на адным дыску: знакамітая казка клясыка сусьветнае літаратуры Вільгельма Гаўфа ў перакладзе аднаго з самых вядомых беларускіх пісьменьнікаў новае генэрацыі Альгерда Бахарэвіча з камэнтарамі і ПАСЬЛЯМОВАЙ – новым Альгердавым раманам пра прыгоды нікому не вядомага перакладніка, які падчас працы... Болей »
Дух нямецкай містыкі праз прызму сучасных рэаліяў, літаратурны постмадэрнісцкі кактэйль у абліччы казкі – новая кніга Альгерда Бахарэвіча "Халоднае сэрца". Літаратурную плошчу "Халоднага сэрца" падзялілі на дваіх нямецкі казачнік Вільгельм Гаўф і беларускі сучаснік Альгерд Бахарэвіч. Першая частка кнігі... Болей »
«Дзявочае сэрца» — першы паэтычны зборнік Дануты Бічэль,— па-моладу звонкі, поўны шчырай любові да роднага Прынёманскага краю, да нашых светлых дзён, да сціплага, працавітага чалавека.... Болей »
У кнізе публіцыстычнага роздуму ўсхвалявана, з трывогаю і болем пісьменнік вядзе гаворку пра засілле на нашай зямлі двух Чарнобыляў — духоўнага і радыяцыйнага, горача выступае ў абарону роднай мовы і культуры, за захаванне маральнага і фізічнага здароўя людзей, напамінае пра вялікую адказнасць за нацыянальнае... Болей »
Першая кнiга Тамары Аўсяннікавай - гэта шчымлівыя ноты адзінокага сэрца, філасофскае адчуванне кругавароту і бясконцасці жыцця, глыбокі лірызм і далікатны гумар, горкая іронія і фальклорныя матывы.... Болей »
«Слухаю сэрца» — другая кніга паэзіі Раісы Баравіковай. У зборнік увайшлі вершы i паэма, напісаныя за апошнія некалькі гадоў. Паэтэса імкнецца раскрыць духоўны свет маладога сучасніка — неспакойнага творцы сённяшніх i будучых дзён. Сярод жытоў, сярод лясоў, сярод знаёмых i сяброў не звычай, не падман... Болей »
Кнігу склалі новыя вершы вядомага беларускага паэта, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы Кастуся Кірэенкі. Паэзія паэта наступальная, жыццесцвярджаль-ная. Пранікнёна піша паэт пра Радзіму, пра яе не-паўторную прыроду. Сваё мудрае слова адрасуе ён і моладзі.... Болей »
Надзея Дземідовіч (1927 г. н.), вэтэран беларускага вызвольнага руху і былы палітвязень, выносіць на суд чытачоў сваю другую кнігу, у якой зьмешчаны ўспаміны з розных пэрыядаў жыцьця. Асабліва ўражвае тэкст пра сталінскія турмы і канцлягеры. Таксама друкуюцца вершы, інтэрвію, рэцэнзіі ды іншыя вартыя... Болей »
Важная падзея ў жыцці Максіма Багдановіча — паездка на Беларусь летам 1911 г. Аўтар на аснове архіўных знаходак — а гэта ўспаміны сучаснікаў, лісты нашаніўцаў і бацькі паэта да знаёмых Максіма — узнаўляе бадай самы плённы, так званы ракуцёўшчынскі, перыяд у творчасці паэта. Выданне падрыхтавана да 80-годдзя... Болей »
“Ад сэрца да сэрца - дарога...” - сёмая кніга паэзіі беларуска-украінскай пісьменніцы Іны Снарскай, у якой аўтарка адкрывае чытачу тое сакравеннае, што хвалюе яе душу. Дарогі, дрэвы, карані - тры часткі, тры цыклы, тры архетыпы ўспрымання свету. Разам яны - адно цэлае. Ва ўласцівай паэтцы метафарычнай... Болей »
Ішла трэцяя восень вайны. У тую восень у дачным пасёлку пад Масквой, на Сходні, упершыню за вайну сабралася прыкладна паўтары сотні дзяўчат і хлопцаў з заняволенай Беларусі. Гэта былі студэнты,— на Сходні пачынаў сваю працу наш універсітэт. Мужчын было мала,— толькі некалькі зволеных з арміі пасля шпіталей... Болей »