- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ганна Цімафееўна, школьная настаўніца гісторыі, калі пачынала распавядаць, як мудра бальшавікі вырашылі сялянскае пытанне, любіла падмацоўваць свой аповед жывым, так бы мовіць, прыкладам. Прыклад гэты браўся з неба, адкуль зямля была асабліва добра бачная. «Калі ляціш над Польшчай, – казала яна, – адразу заўважаеш, як зямля падзелена на кавалачкі. Іншая справа – нашы калгасныя палі...» Было гэта ў сярэдзіне 50-х гадоў мінулага стагоддзя, калі Ганна Цімафееўна злётала адзіны раз у ГДР да мужа, савецкага афіцэра. А недзе напачатку 60-х я, ужо студэнт гістфака, сустрэў яе недалёка ад Мінска, дзе гараджане пачыналі асвойваць дачныя соткі. Правальваючыся ў глыбокіх сумётах, яна цягнула на сабе вялізны ліст шыферу, забраны з кучы, што была звалена ля прыдарожнай канавы. Я кінуўся дапамагаць... (Фрагмент)