- Kamunikat.org
- Library
- Catalogs
- Collections
- Other
Ганна Севярынец нарадзілася 23 кастрычніка 1975 года ў Менску ў сям’і паэта і журналіста Канстанціна Севярынца і настаўніцы Таццяны Севярынец. Скончыла сярэднюю школу з музычным ухілам ў Віцебску ў 1992 годзе, у 1997 годзе – філалагічны факультэт БДУ, у 2002 – аспірантуру БДУ па кафедры рускай літаратуры, у 2005 – атрымала спецыяльнасць эканаміста ВЭД у БДЭУ. З 1997 года працуе выкладчыцай у вышэйшых і сярэдніх навучальных установах Беларусі, з 2005 супрацоўнічае ў якасці журналіста з шэрагам сеціўных рэсурсаў, газет і часопісаў. Аўтар навуковых і навукова-папулярных публікацый па гісторыі рускай і беларускай літаратур, мастацкіх тэкстаў, літаратуразнаўчых даследванняў. Выхоўвае траіх дзяцей.
Ганна Севярынец - беларуская выкладчыца, журналістка і пісьменніца, літаратуразнаўца, даследчыца беларускай літаратуры. Нарадзілася ў Менску ў 1975 годзе. Скончыла філалагічны факультэт і аспірантуру БДУ. Аўтарка мастацкіх і дакументальных кніг «Дзень святога Патрыка» (2017), «Уладзімір Дубоўка: ён і...… More
У выданні прадстаўлены збор шматграннай творчай спадчыны паэта, празаіка, перакладчыка, крытыка Алеся Дудара (1904–1937), аднаго з самых заўважных творцаў міжваеннай літаратуры Беларусі. Значная частка твораў, матэрыялы з асабістага архіву і фотадакументы друкуюцца альбо перавыдаюцца ўпершыню....… More
Тэма нумару — Беларусь пад акупацыяй, як нямецкай, так і савецкай. Аляксандр Бракель распавядае пра Заходнюю Беларусь у 1939–1944 гг. Гісторыю пра тое, як чэкісты сфальсіфікавалі справу «Саюза вызвалення Беларусі» падрыхтаваў Аляксандр Гужалоўскі. Таксама ў нумары — Ганна Севярынец спрабуе разабрацца...… More
Круглы стол быў адкрыты прывітальным словам Барыса Пятровіча, у якім празаік адзначыў, што сацыялагічныя апытанні, праведзеныя ў 2011 і 2014 гадах, паказваюць зніжэнне цікавасці беларусаў да чытання на роднай мове. Большасць рэспандэнтаў называюць асноўнай прычынай гэтага недастатковае веданне мовы...… More
Ганна Севярынец распавядае, як без шкадавання крэсліць няўдалыя старонкі, чым у літаратуры ёй дапамагае агарод і чаму пісьменніцтва — гэта сэксуальны занятак. ...… More
Выбітны педагог, пісьменьніца і дасьледчыца літаратуры Ганна Севярынец да нядаўняга часу працавала ў смалявіцкай гімназіі, адкуль напачатку лета была звольненая за верш «Я за вас не галасавала ніколі». Аўтарка кніг “Дзень святога Патрыка», «Уладзімір Дубоўка: ён і пра яго», «Гасцініца „Бельгія“», «Вакол...… More