- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ганна Севярынец - беларуская выкладчыца, журналістка і пісьменніца, літаратуразнаўца, даследчыца беларускай літаратуры. Нарадзілася ў Менску ў 1975 годзе. Скончыла філалагічны факультэт і аспірантуру БДУ. Аўтарка мастацкіх і дакументальных кніг «Дзень святога Патрыка» (2017), «Уладзімір Дубоўка: ён і пра яго» (2017), «Гасцініца «Бельгія» (2019), «Вакол Пятра Глебкі» (2019), «Мая школа» (2021). Укладальніца і аўтарка прадмоў і каментароў да кніг: «Алесь Дудар. Выбраныя творы» (2017), «Янка Купала. Выбраныя творы» (2020), «Тры Анегіны: Пушкін, Дудар, Куляшоў» (2020), «Кастусь Севярынец. Выбраныя творы» (2022). Лаўрэатка прэмій «Экслібрыс» імя Аляксандра Уласава (2014), «Гліняны Вялес» (2017), «Празрысты Эол» (2018). «Чалавек года»-2019 — паводле версіі газеты «Наша Ніва». Шорт-лістарка прэміі Ежы Гедройца з кнігай «Гасцініца Бельгія» (2020), з кнігай «Мая школа» (2022). Замужам, трое дзяцей.