- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Цяпер я — вырадак і забойца. А раней кнігі любіў, не часопісы і газеты, а кнігі. Спыніўся, упаў, разгарнуў, і цябе няма, і ўсё адно, які ўздымаюць сцяг. Ты далёка-далёка. Мора, белая лодачка плыве. Та-ара-ас!!! Гэта мяне. Далей, далей ад свайго імя, ад клічу, ад загаду. I можна ўцячы. А як збегчы ад нянавісці да самога сябе, ад уласнай баязлівасці, ад калецтва? Вырадак! I лепш пра мяне не скажаш. Баюся, што не пераадолею сваіх вар’яцкіх намераў. Вось з іх і пачалося... Раптам у мяне з’явілася неадольнае жаданне схапіць нож і ўдарыць у жаночую шыю крышку вышэй ключыцы. Яна мыла посуд, а я піў гарбату. Яна толькі што запарыла свежую гарбату ў парцаляным імбрычку. Я схапіў цыгарэты і ўбачыў, як у мяне калоцяцца рукі. Закурыў. Жаданне зарэзаць чалавека перавярнулася ў сполах. Забаяўся самога сябе. Спалохаўся. (фрагмент)