en

Слонімскі край

pdf

Слонімскі край 7 (66) 2021

гісторыка-краязнаўчае электроннае выданне

Гэты ўнікальны здымак друкуецца ўпершыню. На ім бачым вучняў і настаўнікаў Слонімскай беларускай прагімназіі (была такая навучальная ўстанова). Здымак зроблены ў Слоніме каля сцяны кляштара бернардзінцаў (каля цяперашняга Свята-Троіцкага сабора) у 1942 годзе. Хутчэй за ўсё фатографам быў Язэп Шыманчык.... More »

pdf

Слонімскі край 6 (65) 2021

гісторыка-краязнаўчае электроннае выданне

У аўторак, 9 кастрычніка 1934 года, у Слонім на аўтамабілі “Пакард” з боку Баранавічаў прыехала амерыканка Луіза Арнэр Бойд (1887 — 1972). Адна з самых багатых жанчын ЗША была вядомай падарожніцай — даследавала Арктыку, Грэнландыю. Дагэтуль невядома, хто ёй распавёў пра Палессе. Ці яна пра яго дзесьці... More »

pdf

Слонімскі край 5 (64) 2021

гісторыка-краязнаўчае электроннае выданне

Гэты здымак быў зроблены восенню 1945 года ў Баварыі ў лагеры для дзяцей з розных краін Еўропы, якія падчас Другой сусветнай вайны згубіліся ці засталіся без бацькоў. На ім трымае таблічку са сваім імем і прозвішчам Пётр Фабішэўскі. Ён нарадзіўся ў Слоніме 9 красавіка 1930 года ў сям’і Уладзіслава і... More »

pdf

Слонімскі край 4 (63) 2021

гісторыка-краязнаўчае электроннае выданне

15 сакавіка споўнілася 100 гадоў з дня нараджэння нашага земляка, доктара гістарычных навук, прафесара Васіля Іванавіча Мялешкі (1921 — 2004). З ім я шчыра сябраваў. І хоць быў ён на шмат гадоў за мяне старэйшы, але па-зямляцку адносіўся да мяне даволі прыветліва, без ніякай высакамернасці, а з радасцю... More »

pdf

Слонімскі край 3 (62) 2021

гісторыка-краязнаўчае электроннае выданне

“Я памятаю, нібыта, гэта было ўчора, — успамінае Уршуля Радэк. — Зоська выйшла на лесвіцу перад адміністрацыйным будынкам… Яна сказала: “…Праблемы, якія прывялі да забастоўкі, узніклі не раптоўна, і з гадамі павялічваліся. …Цярпенне чалавечае скончылася, іх трэба вырашаць!”. Так Зося Барткевіч увайшла... More »

pdf

Слонімскі край 2 (61) 2021

гісторыка-краязнаўчае электроннае выданне

Напачатку ХХ стагоддзя ў нашым горадзе працавала Слонімскае вышэйшае пачатковае вучылішча. Пра гэта сведчыць рэдкі фотаздымак яго выпускнікоў 1915 года, які мы публікуем у гэтым нумары “СК”. У чэрвені 1912-га ў Расійскай імперыі (а Беларусь у той час уваходзіла ў яе склад) замест 3-х і 4-х класных гарадскіх... More »

pdf

Слонімскі край 1 (60) 2021

гісторыка-краязнаўчае электроннае выданне

Знакаміты польскі мастацкі фільм Ежы Гофмана “Знахар” (1982) бачылі многія слонімцы. Падзеі рамана Тадэвуша Даленга-Мастовіча, па якім ён быў зняты, адбываюцца ў міжваеннай Заходняй Беларусі. Таленавіты хірург Рафал Вільчур перажыў асабістую драму і страціў памяць, вандраваў па краіне, стаў вясковым... More »

pdf

Слонімскі край 13 (59) 2020

гісторыка-краязнаўчае электроннае выданне

У ліпені 1936 года ў польскамоўнай газеце “Навагрудскі кур’ер” былі некалькі зацемак пра археалагічныя знаходкі ў Слоніме, якія адбыліся падчас пракладкі вадаправода. Іх аўтарам быў асноўны карэспандэнт выдання Віктар Клімкевіч. Ён працаваў чыноўнікам стараства ў Слоніме, быў актыўным краязнаўцам. Клімкевіч... More »

pdf

Слонімскі край 12 (58) 2020

гісторыка-краязнаўчае электроннае выданне

Футбольны сезон у Слоніме ў 1935 годзе пачаўся ў сярэдзіне траўня. Напярэдадні яго старту з ініцыятывы мясцовага камітэта дзяржаўнага ведамства па фізкультуры і вайсковай падрыхтоўцы (да яго адносіўся гарадскі стадыён) была арганізавана “міжкамандная камісія”, у якую ўвайшлі прадстаўнікі клубаў, калектываў розных... More »

pdf

Слонімскі край 11 (57) 2020

гісторыка-краязнаўчае электроннае выданне

У зборах Дзяржаўнага навукова-даследчага музея архітэктуры імя Шчусева ў Маскве ёсць фотаздымкі, зробленыя на Слонімшчыне ў ХХ стагоддзі. На адным з іх бачым касцёл бернардынцаў (цяперашні Свята-Троіцкі праваслаўны сабор). Пад ім подпіс: “Слонім. Будынак ратушы”. У апісанні аднак згадваецца царква. Памылку... More »

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org