be
pdf

Слонімскі край 7 (41) 2019

гісторыка-краязнаўчае электроннае выданне

У мінулым нумары “СК” мы пісалі пра два будынкі на вуліцы Пушкіна — пра адміністрацыйны будынак “Вежа”, які цяпер прадаецца, і пра былую пажарную каланчу.* Каланча была ўзведзена ў пачатку ХХ стагоддзя. У той час яна выглядала інакш, самае галоўнае — на ёй была вежа. Яна відаць на здымках, зробленых падчас нямецкай акупацыі ў гады Першай сусветнай вайны. Намі былі знойдзены публікацыі 1929 года пра рэалізаваны ў тым годзе праект пабудовы новай пажарнай вежы. Наша версія пра пабудову новай вежы не на каланчы, на месцы старой, а побач з будынкам, была памылковая. Адзін з чытачоў слушна заўважыў, што цяперашні чатырохпавярховы адміністрацыйны будынак “Вежа” ніколі не быў пажарнай вежай, а быў вежай воданапорнай. Больш таго, раней быў двухпавярховым. На жаль, старажылы, з якімі ўдалося пагаварыць, не змаглі нам дапамагчы. Але ўдалося знайсці некалькі здымкаў, якія мы ўпусцілі падчас падрыхтоўкі папярэднага артыкула. На сайце nac.gov.pl ёсць два зімовыя здымкі Слоніма фатографа Дзерачынскага. Яны маюць паслядоўную сігнатуру — гэта значыць, былі зроблены ў адзін час. На жаль, дата пазначана толькі прыблізна: 1918 — 1939. Першы здымак відавочна зроблены з пажарнай вежы. У мінулым нумары мы змяшчалі фота гэтага ж раёна, зробленае адтуль жа, толькі падчас Першай сусветнай вайны ці напярэдадні яе.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Слонімскі край
Выдаўцы і выдавецтвы: Copyright © 2019 by Слонімскі край
  • Месца выхаду: Слонім
  • Дата выхаду: 2019-07
  • Рэдактар: Ёрш Сяргей (рэдактар нумару), Чыгрын Сяргей
  • Выдавец: Copyright © 2019 by Слонімскі край
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org