- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У Слонімскім райвыканкаме нядаўна адбылося пасяджэнне прэзідыума Слонімскага раённага аб’яднання прафсаюзаў і раённага аб’яднання ветэранаў. Падчас абмеркавання планаў на 2017 год узнік шэраг прапаноў: з мэтай узмацнення грамадска-патрыятычнага выхавання зрабіць музей пад адкрытым небам — партызанскі лагер каля вёскі Заводны Лес, а таксама заняцца рэканструкцыяй хаты “легендарнага” генерала Мікалая Уласіка ў вёсцы Бабынічы. Так-так, таго самага генерала Уласіка, які больш за 20 гадоў ахоўваў дыктатара Іосіфа Сталіна. І не толькі ахоўваў, а прымаў удзел у рэпрэсіях савецкіх людзей (праўда, расстрэльных спісаў не падпісваў).