- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Планы слонімскага замка, які з XVI стагоддзя існаваў на так званым “Замчышчы” каля цяперашняй Опернай вуліцы, найхутчэй не захаваліся. Рэканструкцыя Алены Квітніцкай, на якой можна пабачыць замак з чатырма вежамі (“Помнікі Слоніма”, с. 15), прыблізная, яна не грунтуецца на нейкіх фактычных дадзеных. Першы дакладны план “Замчышча” адносіцца да канца XVIII стагоддзя, да часоў старосты Міхала Казіміра Агінскага, калі былы замак быў ужо перабудаваны ў палац. Неабходны маштабныя раскопкі, якія, спадзяемся, у будучыні будуць праведзеныя і дапамогуць нам рэканструяваць слонімскі замак. А пакуль паспрабуем аднавіць яго абрысы з дапамогай старажытных картаў.