- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Падчас Першай сусветнай вайны, адыходзячы на ўсход, рускія войскі выганялі жыхароў заходніх паветаў Беларусі ў глыб Расійскай імперыі. Тым, хто не хацеў туды эвакуіравацца, казакі палілі хаты, гумна, палохалі тым, што калі прыйдуць немцы, яны пачнуць здзекавацца над беларусамі. Паддаўшыся на агітацыю, шмат сялян са слязьмі на вачах забівалі вокны і дзверы сваіх хат, і з дзецьмі, са старымі людзьмі ўцякалі на ўсход, дзе іх ніхто не чакаў. Бралася з сабой толькі самае неабходнае, астатняе або прадавалася тым, хто заставаўся, або адыходзіла ў казну для папаўнення расійскіх армейскіх харчовых і фуражных запасаў. Тысячы беларусаў бясконцым патокам, хто на фурманках, хто пяшком, пацягнуліся на ўсход.