- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гэта быў час, калі наш гулец у чужой камандзе (ці наадварот? ) Сева Наўгародцаў лашчыў з далёкага Лондана слых адданай аўдыторыі згубнай для сацыялізму музыкай хард-рокераў з «Grand Funk Railroad». Звыкла пасмоктваючы праз саломінку «кока-колу», хіба што па чутках вядомую мірным грамадзянам Саюза, папулярны вядучы нібыта музычных праграм «Бі-Бі-Сі», а для хлопцаў з Лубянкі — подлы адшчапенец, здраднік радзімы і патэнцыйны кліент даваў жыхарам зоны-дзяржавы магчымасць спазнаць забаронены смак альтэрнатыўнай культуры.