en

Маракоў Леанід

Маракоў Леанід

Маракоў Леанід Уладзіміравіч — Моряков Леонид Владимирович (псеўданімы: Владимир Моряков, Анатоль Сінчукоўскі і інш.) — журналіст, пісьменнік, гісторык, энцыклапедыст, член Саюза беларускіх пісьменнікаў, правамоцны сябра міжнароднага ПЭН-клуба. Даследуе рэпрэсіі савецкіх (расійскіх) уладаў супраць беларускага, польскага, габрэйскага народаў.

Маракоў — аўтар унікальнага энцыклапедычнага даведніка ў 10 тамах (15 кніг, 9 з якіх былі ўжо апублікаваны) “Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі” у якім прыводзяцца біяграфіі больш за 6000 (шэсць тысяч) расстраляных або загінулых у сталінскіх канцлагерах (ГУЛАГ) дзеячаў беларускай культуры, большасць з якіх вы не знойдзеце ані ў воднай энцыклапедыі.

Маракоў — аўтар не менш унікальнага энцыклапедычнага даведніка ў 2 тамах “Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- і царкоўнаслужыцелі Беларусі. 1917—1967”. За незвычайную працаздольнасць даследчыкі называюць Маракова чалавекам-энцыклапедыяй.

Маракоў — аўтар шэрагу кніг прозы. Герояў яго аповедаў (“Непамяркоўныя”, “100 мініяцюр”, “Трое” і інш.) вылучае нянавісць да несправядлівасці, нястомная прага змагацца за волю, за лепшае жыццё. Змагацца да канца, змагацца любым коштам. Нават коштам уласнага жыцця.

Маракоў — аўтар манаграфіі пра свайго дзядзьку, вядомага беларускага паэта і перакладчыка 1920-х — 1930-х г. Валерыя Маракова (любімага вучня Народнага паэта Беларусі Янкі Купалы), расстралянага карнымі органамі НКВД у крывавую для беларускага народа ноч з 28 на 29 кастрычніка 1937 г., калі сталінскія каты ў Мінскай унутранай турме НКВД знішчылі каля 100 дзеячаў беларускай культуры і літаратуры, эліту беларускай нацыі.

Пачынаючы з 1999 г. кнігі Маракова , нягледзячы на вельмі невялікія наклады (аўтар пакуль былі сродкі выдаваў кнігі за свае грошы), няспынна ўваходзяць у дзесятку лепшых кніг года Беларусі.

Крыніца: www.marakou.by

Маракоў Леанід :: Publications

epub

Усход - штука тонкая

Ціхі аповед
Маракоў Леанід

У тыя далёкія васьмідзесятыя нядаўна забранага гісторыяй стагоддзя, калі седала Галоўнага Стырнавога яшчэ непадзельнай і бязьмежна ганарлівай краіны Саветаў першым пасьля заўчаснага скону вышэйшага партыйца заняў самы інтэлектуальны гэбіст за ўсю лубянкаўскую гісторыю, я дапяў, што час адпачыць ад мясьцінаў...… More

Непамяркоўныя

Апавяданні
Маракоў Леанід

Непрыдуманыя, амаль дакументальныя, а шмат у чым і аўтабіяграфічныя апавяданні Леаніда Маракова, сабраныя ў кнізе “Непамяркоўныя”, па часе ахопліваюць ледзь не ўсё XX стагоддзе. Напісаны яны свежым, лёгкачытэльным стылем і ў сваёй аснове маюць вострыя, дынамічныя сюжэты. Сюжэты нібы прыдуманыя самой...… More

pdf

Непамяркоўныя

Апавяданні
Маракоў Леанід

Непрыдуманыя, амаль дакументальныя, а шмат у чым і аўтабіяграфічныя апавяданні Леаніда Маракова, сабраныя ў кнізе «Непамяркоўныя», па часе ахопліваюць ледзь не ўсё XX стагоддзе. Напісаны яны свежым, лёгкачытэльным стылем і ў сваёй аснове маюць вострыя, дынамічныя сюжэты. Сюжэты нібы прыдуманыя самой...… More

Рэпрэсаваныя каталіцкія духоўныя, кансэкраваныя і свецкія асобы Беларусі (1917— 1964)


Маракоў Леанід

У эпцыклапедычным даведніку вядомага бсларускага даслсцчыка сталінскіх рэпрэсій Леаніда Маракова прыводзяцца біяграфіі або кароткія звссткі пра больш за 700 рэпрэсаваных каталіцкіх духоўных, кансэкраваных і свецкіх асобаў Беларусі Мра многіх расказваецца ўпершышо. Такеама V даведніку згадваецца каля...… More

pdf

Рассказы

Криминальные. О любви. Убитого контрабандиста
Маракоў Леанід

 Остросюжетные, с элементами детектива, криминала, фантастики, мистики и мелодрамы рассказы Леонида Морякова читаются на одном дыхании. Герои произведений писателя сражаются в абсолютно неравных условиях, бросаются в битву, даже когда шанс выиграть один из тысячи. Они уверены: лучше смерть...… More

pdf

Непримиримые

Рассказы о репрессированных и их потомках. Репрессированных, но не сломленных...
Маракоў Леанід

По разному складываются судьбы "непримиримых", героев Леонида Марякова, но всех их объединяет главное – ненависть к несправедливости, неутомимое желание сражаться за свободу, за лучшую жизнь. Сражаться до конца, сражаться любой ценой. Даже ценой собственной жизни....… More

pdf

Яны не ведалі

Апавяданні
Маракоў Леанід

Сапраўднае сучаснае апавяданне — апавяданне XXI біякамп’ютарнага стагоддзя мусіць мець у сваёй аснове востра дынамічны, звышнапружаны, найзаймальны — не адарвацца! — сюжэт, з абсалютна нечаканым непрадбачным фіналам. Разам з тым апавяданне павінна быць добра выпісана, лёгка чытацца, як некаторыя кажуць...… More

pdf

Ахвяры і карнікі


Маракоў Леанід

Кніга складаецца з трох частак. У першай падаюцца біяграфічныя даныя пісьменнікаў, дзеячаў культуры і грамадства, знішчаных сталінскімі органамі НКВД у сяго за адну ноч — 29–30 кастрычніка 1937 г. — самую чорную ноч у беларускай культурнай гісторыі. Апісваюцца лёсы іх сваякоў. Па крупінках, на працягу дзесяці...… More

pdf

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- і царкоўнаслужыцелі Беларусі 1917—1967

Энцыклапедычны даведнік у 2-х тамах. Абаленскі—Кушнер
Маракоў Леанід

У энцыклапедычным даведніку прыводзяцца біяграфіі або ка-роткія звесткі пра больш за 2000 рэпрэсаваных с вятароў і царкоўнаслужыцеляў. Пра большасць з пакутнікаў расказваецца ўпершы-ню. Даведнік разлічаны на гісторыка)', краязнаўцаў і зацікаўленых чытачоў....… More

pdf

Рэпрэсаваныя праваслауныя свяшчэнна- і царкоўнаслужыцелі Беларусі 1917—1967

Энцыклапедычны даведніку 2-х тамах. Лабяк—Яцкевіч.
Маракоў Леанід

У энцыклапедычным даведніку прыводзяцца біяграфіі або кароткія звесткі пра больш за 2000 рэпрэсаваных святароў і царкоў-наслужыцеляў Пра большасць з пакутнікаў расказваецца ўпершыню. Даведнік разлічаны на гісторыкаў, краязнаўцаў і зацікаўленых чытачоў....… More

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org